Міліцыя раскрыла крадзеж чатырох бычкоў з малочнатаварнай фермы сельгаскааператыва “Нарачанскія зоры” ў вёсцы Касічы, які адбыўся ў перыяд ад 25 па 28 студзеня.
Чатырох бычкоў сярэдняй вагой па 262 кілаграмы кожны скраў невядомы злачынца з малочнатаварнай фермы сельгаскааператыва “Нарачанскія зоры” ў вёсцы Касічы.
Чарговы канцэрт прайшоў у кінатэатры “Мір” 6 лютага 2010 году. Гэтым разам ён меў назоў «Don’t Worry!!! Be happy!!!». У яго праграме не было ніводнага чыстага метал-гурта; пераважаў панк і гранж. “Да!Бл” сьпявалі па-беларуску, у “Дзень Незалежнасьці” таксама былі беларускія тэксты; астатнія карысталіся звыклай расейскай мовай. Сярод песень каверы склалі меньшую частку.
Хачу напісаць пра супрацоўнікаў вялейскага РАУС. Сёньня мне сказалі, што пішыць наш сайт пра вялейскую міліцыю толькі дрэннае. Падумаў, варта, насамрэч, напісаць добрае.
Нядаўна велейчанін Уладзімір Архіпавіч Малярчук стаў кіраўніком Менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі. З гэтай нагоды і бяром у яго інтэрв'ю.
Яна піша прозу і вершы, займаецца журналістыкай, марыць аб добрым гаспадары для сядзібы Агінскага, Грэцыі і ...калясцы з аўтаматычным кіраваннем. Інтэрв'ю з Дар'яй Ліс з в.Залесьсе Смаргонскага раёна.