ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!!

 
     Зрабіць стартавай    Дадаць у выбранае
   
 
 
НАВІГАЦЫЯ
 
  ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
 
   
 
Дошка аб'яваў
 
   
 
НОВАЕ НА ФОРУМЕ
 
 
анекдоты, жарты, прыказкі
Апошняе паведамленне Учора ў 18:38:14 jakub
Расея лезе ў Грузію 1 2 >>
Апошняе паведамленне 18 жніўня 2008 22:01 zuch
Люблю глядзець фільмы!!! 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 18 жніўня 2008 13:00 jakub
Выбарчая кампанія пачалася
Апошняе паведамленне 18 жніўня 2008 00:53 Lesavik
праца сайта 1 2 3 ... 16 17 18 >>
Апошняе паведамленне 15 жніўня 2008 22:57 mikola
Паваенны ўзброены супраціў на Вялейшчыне
Апошняе паведамленне 12 жніўня 2008 22:56 miestaczkoviec
Колькi павiнна каштавать наняць кватэру у Вiлейцы?
Апошняе паведамленне 11 жніўня 2008 23:44 Бульбаш
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ
Апошняе паведамленне 11 жніўня 2008 21:46 kon
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 11 жніўня 2008 10:17 _Han_
КАЛЯНДАР 1 2 >>
Апошняе паведамленне 10 жніўня 2008 20:47 miestaczkoviec
 
   
 
НОВЫ ФОТАЗДЫМАК
 
 

Празідзент ізно ...

Празідзент ізноў клапоціцца аб народзе
Каментары (1)
768x1024, 103.2 Kb
 
   
 
 
НОВАЕ
НОВЫЯ КАМЕНТАРЫ
 
  
     

Галоўная, Газета "Лілея": Бязь гісторыі...
 

“Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года

Наста Ігнатовіч

<!-- -->
Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску.
Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.

Такую інфармацыю пацвердзіла Еўрарадыё намесніца начальніка упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Валянціна Маеўская. Па словах чыноўніцы, цяпер працуе міжведамасная камісія, якая абмяркоўвае пытанне пра аб’яднанне двух прадметаў з новага навучальнага года:

“Адно з пытанняў – гэта зацвярджэнне вучэбнага плана, у якім гэты прадмет будзе называцца “Гісторыя”. Ну, ён будзе складацца з двух частак. І выдзяляецца дзве гадзіны. Адна гадзіна на гісторыю Беларусі, другая – на сусветную гісторыю. І так, як было, так і застаецца. Проста ў вучэбным плане ён будзе называцца “Гісторыя”.

Новы вучэбны план стане дадаткам да дэкрэту аб пераходзе на 11-гадовы тэрмін навучання ў школах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. План “задавальняе усіх”. А колькі дакладна гадзінаў будзе адведзена на гісторыю Беларусі ў агульным курсе гісторыі, Здановіч не ведае:

“Я не ведаю, тут проста напісана “гісторыя”, таму тут я не магу растлумачыць ці то будзе гісторыя сярэдніх вякоў... і колькі гадзінаў на гісторыю Беларусі. Проста напісана слова “гісторыя”. У прынцыпе, калі мы ўчора абмяркоўвалі план, то ён задаволіў усіх”.

Закрануць змены нават старэйшыя класы, якія ў сувязі з пераходам на 11-годку, школу будуць заканчваць у “экстрэмальных умовах”

Здановіч: “Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10 класаў, якія знаходзяцца цяпер у школе, і якія будуць у такім экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у іх напісана гісторыя 2 гадзіны”.

Настаўніца гісторыі мінскай Гімназіі №12 Вольга Шаўцова пра надыходзячыя змены ведае. Кажа, што нібыта нават існуе адмысловы падручнік для новага прадмета. Праўда рыхтаваўся ён пад 12-годку:

“Я пра гэта чула, я ведаю, што ёсць падручнікі, іх ужо падрыхтавалі. І там гісторыя ідзе як інтэграцыйны курс. Гэта значыць, што ў адным падручніку паслядоўна будзе выкладацца гісторыя сусветная.... ну і гісторыя Беларусі, калі гэтыя працэсы ахопліваюць нашу тэрыторыю. Падручнік будзе адзін, але ён быў падрыхтаваны для 12-гадовай школы. Што будзе цяпер з пачатку верасня, я не ведаю”.

Вольга Шаўцова расказвае, што з настаўнікамі гісторыі наконт аб’яднання двух прадметаў ніхто не раіўся. Але, магчыма, гэта і добрая ідэя, калі б толькі рабілася трошкі па-іншаму — настаўнікі былі супраць выкладання гісторыі роднай краіны па-руску:

“У нас не пыталіся пра тое, ці трэба аб’ядноўваць гэтыя курсы. Тым не менш многія былі згодныя, але не ў такім ракурсе. Мы, напрыклад, былі супраць таго, каб гісторыя Беларусі выкладалася на рускай мове. Настаўнікі гісторыі ўсё ж такі выступаюць за тое, каб гісторыя Беларусі выкладалася на роднай мове.

Не зразумела, чаму і каму ўсё ж такі спатрэбілася аб’яднаць “Сусветную гісторыю” з “Гісторыяй Беларусі”. Настаўнікі і надалей маглі выкладаць гісторыю нашай краіны “комплексна”. Як тое рабіла Вольга Шаўцова. Без агульнага падручніка:

“Наогул гэта такі культурна-цывілізацыйны падыход. З гэтага пункту гледжання, гэта абсалютна правільна. Я, напрыклад, у любым выпадку працую сінхронна, хоць і не па інтэграцыйным падручніку. Я даю курс “сусветкі” і пасля разглядаю, якія працэсы адбываліся ў Беларусі, і як гісторыя сусветная паўплывала на гэтыя працэсы ў нашай краіне”.

Вядомы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў называе такі крок спробай ператварыць нашу гісторыю з тысячагадовай у вельмі кароткую. Не выключае ён і таго, што чыноўнікі пойдуць на скарачэнне гадзінаў, адведзеных на гісторыю Беларусі:

“Гістарычная памяць – гэта вялікая стваральная сіла, і гэта выдатна разумее любая ўлада. Ну, а наша ўлада гэтай сілы папросту баіцца. Мы ўжо не першы год назіраем спробы ператварыць нашу гісторыю з тысячагадовай ў гісторыю вельмі кароткую, якая пачынаецца можа толькі ў 20-м стагоддзі. Гэта чарговы крок. Мы з’яўляемся сведкамі рэдагавання гісторыі, якую падпарадкоўваюць ідэалагічным нормам. Не выключана, што будуць скарачаць гадзіны...”

Адзначу, што аб’яднанне гісторыі Беларусі з сусветнай гісторыяй – з’ява не новая. Гэты крок вяртае нас у савецкія часы. Калі існаваў толькі адзін прадмет “Гісторыя”, і выкладаўся па-руску.

Фота: photo.bymedia.net
Іншыя падобныя навіны:
  • "Рэфармаванне" школы?
  • Пашкевіч і Чаргінец: супрацьстаянне пісьменнікаў палітыцы
  • Смолкава “дыверсія”
  • Чорны сьпіс беларускіх пісьменьнікаў
  • «Свабодны тэатр» паставіў п`есу пра беларускую сірату Віку Мароз
  • Са Святам Днём Волі!
  • Па матывах гісторыі Вікі Мароз зьнялі сэрыял
  • Дзіўнаваты народ беларусы
  • Мінула 60 гадоў
  • Недавучыліся?
  • Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем.

    #1 напісаў: Tambouski vouk    (15 траўня 2008 23:10 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 22.02.2007

    сукі!

    Навінаў: 132 | Каментарыяў: 674цытаваць    

    #2 напісаў: jakub    (15 траўня 2008 23:14 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 1.01.2007

        Фота: photo.bymedia.net

    я фігею бяз баяна flood ...


    --------------------

    Навінаў: 109 | Каментарыяў: 286цытаваць    

    #3 напісаў: andros    (16 траўня 2008 14:52 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 21.11.2007

    A shto yashche mogna chakat' ad akypantay....97



    --------------------

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 43цытаваць    

    #4 напісаў: miestaczkoviec    (16 траўня 2008 22:43 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 15.12.2006

    У далёкім 1993 мне ў рукі трапіўся падручнік "Гісторыя Расеі", па якім выкладалі гісторыю ў нашым горадзе. Быў ён на беларускай мове. Выкладалася ў школах і ПТВ таксама па-беларуску. Добра памятаю, што аўтары добра такі выдалі там бальшавікам. Аб'ектыўна і крытычна напісалі пра савецкую эпоху. Разьвянчалі культ Леніна. І былі тысячы школьнікаў, якія вучыліся па ім.

    Навінаў: 2 | Каментарыяў: 111цытаваць    

    #5 напісаў: Habeliak    (17 траўня 2008 09:10 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 17.02.2007

    Бяз спробы інкарпарацыі не абыйдзецца.


    Навінаў: 14 | Каментарыяў: 128цытаваць    


    Даданне каментара
    Ваша Імя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Улучыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
    абнавіць код
    Пазначце код:




     
      
     
     
       
     
     
     
    АЎТАРЫЗАЦЫЯ
     
     
    Лагін
    Пароль
     
     
       
     
    АПЫТАННЕ
     
     
    Што, на Ваш погляд, стала прычынай вызваленьня Аляксандра Казуліна?

    Гэта вынік змаганьня беларускай грамадзкасьці
    Гэта наступства прыходу да ўлады новай каманды ў атачэньні Лукашэнкі
    Гэта парада піяр-кансультанта лорда Бэла
    Нарэшце падзейнічалі амэрыканскія санкцыі
    Лукашэнка спужаўся наступстваў вайны на Каўказе для беларуска-расейскіх адносінаў
     
       
     
    ЧАТ
     
     
     
    Blind: hi, suim!
    Сёння ў 17:14:56

    _Han_: Превед.
    15 жніўня 2008

    jakub: здорасьце вам
    15 жніўня 2008

    _Han_: Прыходзьце хто-небудзь на сайт раніцай, хоць пагутарым.
    15 жніўня 2008

    Tambouski vouk: ок
    14 жніўня 2008

    zuch: тэлефануй раніцай - паедзем
    14 жніўня 2008

    Tambouski vouk: мне
    14 жніўня 2008

    Tambouski vouk: мне
    14 жніўня 2008

    Tambouski vouk: мне
    14 жніўня 2008

    zuch: можа, каму ў м-л заўтра?
    14 жніўня 2008

     
     
       
     
    АРХІЎ НАВІНАЎ
     
     Жнівень 2008 (26)
    Ліпень 2008 (33)
    Чэрвень 2008 (26)
    Травень 2008 (53)
    Красавік 2008 (35)
    Сакавік 2008 (43)
    Люты 2008 (43)
    Студзень 2008 (40)
    Снежань 2007 (48)
    Лістапад 2007 (36)
    Кастрычнік 2007 (44)
    Верасень 2007 (27)
    Жнівень 2007 (29)
    Ліпень 2007 (31)
    Чэрвень 2007 (38)
    Травень 2007 (37)
    Красавік 2007 (50)
    Сакавік 2007 (40)
    Люты 2007 (36)
    Студзень 2007 (21)
    Снежань 2006 (21)
    Лістапад 2006 (3)
    Кастрычнік 2006 (1)

     
       
     
    КАТАЛОГІ
     
     
     
    Rating All.BY
    Белорусский рейтинг MyMinsk.com

     
       
     
    ХТО НА СУВЯЗІ
     
     
    Зараз на сайце:

    Карыстальнікаў: 0
    Адсутнічаюць.
    Робатаў: 2
    Googlebot, Yahoo
    Гасцей: 5
    Усіх: 7

    20-ка апошніх наведвальнікаў:

    Карыстальнікаў: 20
    _Han_, andros, Blind, bunt, bury, Habeliak, jakub, kon, krasal, Lesavik, makarevich, mazay, miestaczkoviec, mikola, Tambouski vouk, Volychka, zuch, Воля, правдоруб, Чорны Снег
     
       
     
      
     
     
      
     
     
      
     
     
     
    Галоўная старонка | Рэгістрацыя | Дадаць навіну | Новае на бачыне | Статыстыка | Статыстыка наведванняў | Форум
    Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.