ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!!

Беларуская English
 
     Зрабіць стартавай    Дадаць у выбранае
     
 
 
НАВІГАЦЫЯ
 
  ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
 
   
 
Дошка аб'яваў
 
   
 
НОВАЕ НА ФОРУМЕ
 
 
Stop Russia!
Апошняе паведамленне Сёння ў 01:58:16 andros
А чаму?????
Апошняе паведамленне Учора ў 22:27:27 kon
праца сайта 1 2 3 ... 17 18 19 >>
Апошняе паведамленне Учора ў 01:31:50 Lesavik
Цікавыя куточкі Вялейкі
Апошняе паведамленне Учора ў 00:33:28 andros
Выбарчая кампанія пачалася 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 10 кастрычніка 2008 23:47 Lesavik
Вялейкая "Кніга сораму" 1 2 >>
Апошняе паведамленне 10 кастрычніка 2008 14:12 Tambouski vouk
Люблю глядзець фільмы!!! 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 9 кастрычніка 2008 15:45 Tambouski vouk
Выхаваньне сьвядомых беларусаў 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 7 кастрычніка 2008 20:20 andros
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 >>
Апошняе паведамленне 3 кастрычніка 2008 18:13 mikola
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне 3 кастрычніка 2008 16:50 Vialla
 
   
 
НОВЫ ФОТАЗДЫМАК
 
 

Белсатаўская рэ ...

Белсатаўская рэклама
Каментары (0)
375x500, 59.73 Kb
 
   
 
 
НОВАЕ
НОВЫЯ КАМЕНТАРЫ
 
  
     

Навіны Беларусі: "Рэфармаванне" школы?
Дэпутат Здановіч: “Чыноўнікі хочуць, каб большасць дзяцей ішла ў ПТВ” Амаль не засталося сумневаў у тым, што да пачатку новага навучальнага года чыноўнiкi падрыхтуюць усе неабходныя заканадаўчыя паперы аб чарговым "рэфармаваннi" школы. I 12-годку заменяць 11-ю гадамi навучання. Старшыня камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчным прагрэсе Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч расказаў Еўрарадыё, чаму дзяржава не хоча, каб дзецi iмкнулiся паступаць у ВНУ, чаму яны будуць менш адукаваныя за кiтайскiх, цi давядзецца скарачаць настаўнiкаў i цi застанецца ў праграме беларускiх школ "Гiсторыя Беларусi". Еўрарадыё: "Рэформа патрэбна тады, калi iснуючая сiстэма, у дадзеным выпадку адукацыi, выклiкае прэтэнзii i незадаволенасць зацiкаўленых асоб. Якiя прэтэнзii i з боку каго iснуюць да сённяшняй школы i 12-гадовага навучання ў прыватнасцi?" Уладзiмiр Здановiч: "Бацькi бачаць усiх сваiх дзяцей выключна ў ВНУ i прад"яўляюць прэтэнзii школе, што яна не можа ўсiх падрыхтаваць да паступлення ў ВНУ, i таму яны вымушаныя наймаць рэпетытараў. Але нiколi перад школай не стаяла задача, каб абсалютна ўсiх падрыхтаваць да паступлення ў ВНУ. У сваю чаргу супрацьлеглую мэту бачаць чыноўнiкi. Яны мяркуюць, што большая частка дзяцей пойдзе ў прафтэхвучэльнi, у тэхнiкумы, а меншая - у ВНУ. I таксама прад"яўляюць прэтэнзii да школы: чаму вы так не рыхтуеце, не настройваеце дзяцей?" Еўрарадыё: "Але ж пасля 9-га класа дастаткова школьнiкаў паступалi ў ПТВ?" Уладзiмiр Здановiч: "Справа ў тым, што гэта паступленне было "ўскоснае". Я статыстыку вывучаў: у нас каля 50 тысяч 9-класнiкаў размяркоўвалася ў сiстэму прафтэхадукацыi i сярэдняй спецыяльнай адукацыi. Але трэба ўлiчваць, што сiстэма прафтэхадукацыi цалкам змянiлася. Былi створаныя лiцэйскiя класы. Менавiта таму ПТВ i назвалi лiцэямi. А лiцэйскiя класы зноў жа былi прызначаныя не для падрыхтоўкi дзяцей для вытворчасцi, не працоўны клас там рыхтавалi, а рыхтавалi паступаць у ВНУ. Тое ж i з сярэднеспецыяльнай адукацыяй - сталi адмаўляцца прымаць iх на працу. Маўляў, давайце нам толькi з вышэйшай. Асаблiва, да прыкладу, тычыцца педагогiкi. Таму нам зараз неабходна навесцi парадак з мэтай адукацыi". Еўрарадыё: "Але калi з новага навучальнага года перайсцi на 11-годку, то ў 2009-м адначасова закончаць школу i тыя, хто зараз у 11-м класе, i тыя, хто зараз у 10-м. Як iх развесцi i ўладкаваць, каб нiкога не пакрыўдзiць?" Уладзiмiр Здановiч: "Гэта вельмi сур"ёзнае ўнутранае пытанне. Я зараз растлумачу. У нас зараз узнiкае цiкавая сiтуацыя. У наступным годзе, вясной выйдзе са школы клас, якi вучыўся па 12-гадовай праграме. Гэта больш за 3 тысячы чалавек, якiя самыя першыя iшлi па эксперыменце. Раней, некаторыя гэта ведаюць, гэтыя класы называлiся "класамi з зорачкай". Яны цалкам пройдуць 12-гадовую праграму i па iх можна будзе меркаваць - якi эфект дала 12-гадовая адукацыя. У тым жа годзе закончаць школу звычайныя школьнiкi, якiя вучылiся па 11-гадовай праграме. Калi сённяшнiм 10-класнiкам, якiя вучацца па 12-гадовай праграме, урэзаць праграму навучання да 1 года, як гэта прапаноўваецца, то вясной 2009 года выйдуць ў "вольнае плаванне" адначасова тыя, "з зорачкай" 12-гадовага навучання, звычайныя i тыя, хто цяпер у 10-м класе, але якiя правучацца наступны навучальны год па сцiснутай праграме. Тры групы дзяцей выйдзе з рознай ступенню падрыхтоўкi. Праблема - як урэгуляваць, каб нiхто не пацярпеў? Бо большая частка захоча паступаць у ВНУ. З рознай ступенню першапачатковай падрыхтоўкi. Таму i ствараецца працоўная група, каб нiхто не пацярпеў. I дзецi, i школа, i, канешне, настаўнiкi". Еўрарадыё: "I як, на вашу думку, гэта можна было б зрабiць найлепшым чынам?" Уладзiмiр Здановiч: "Трэба было б нашым 9-цi i 10-класнiкам даць магчымасць давучыцца па 12-гадовых праграмах. А на працягу гэтых двух гадоў уважлiва абмеркаваць усе магчымыя варыянты. Бо ўжо зараз заўважныя пэўныя складанасцi. Абмеркаваць у першую чаргу са спецыялiстамi, выкладчыкамi, настаўнiкамi i выхавацелямi. Потым паказаць бацькам, што чакае iх дзяцей у выпадку пераходу на 11-гадовы перыяд навучання. А магчыма, што ў вынiку, вырашылi б пакiнуць 12-гадовую школу, калi занадта шмат негатыўных момантаў знойдзецца". Еўрарадыё: "I якiя негатыўныя моманты такога "рэфармавання" бачныя ўжо зараз?" Уладзiмiр Здановiч: "Ужо цяпер вiдаць, што давядзецца часткова скарачаць настаўнiкаў, вiдаць, што давядзецца скарачаць колькасць урокаў у дзень, iх колькасць на год. I мяне вельмi турбуе, што ў вынiку нашы дзецi будуць менш адукаваныя за дзяцей iншых дзяржаў. Да прыкладу, таго ж Кiтая. Там дзецi займаюцца 12 гадоў у школе. Колькасць урокаў на год складае каля 1500. У нас будзе менш за 800. Безумоўна, можна ўжываць розныя iнтэнсiўныя тэхналогii, але, на мой погляд, рэзкае скарачэнне колькасцi ўрокаў можа прывесцi, як гэта не парадаксальна, да павялiчэння перанапружанасцi ў вучняў". Еўрарадыё: "А як быць з падручнiкамi? На тыя, што ёсць зараз столькi грошай затрачана! А як настаўнiкам працаваць без новых падручнiкаў па новай праграме?" Уладзiмiр Здановiч: "Справа ў тым, што цягам 2 гадоў падручнiкi цалкам сябе акупляюць - бацькi ж плацяць за iх 50 адсоткаў ад кошту. 2 гады прайшлi, падручнiкi сябе акупiлi i можна спакойна выдаваць iншыя. Гэта не складана. А настаўнiк, якi працуе выключна па тым падручнiку, якi яму прапаноўваюць, гэта дрэнны настаўнiк. Можна проста пазначыць у праграмах - такiя i такiя тэмы падручнiка не праходзiць. I выкарыстоўваць тыя падручнiкi, якiя ёсць на сённяшнi дзень. Можна карыстацца двума падручнiкамi адначасова, трыма. I нават больш. Мяне больш турбуе тое, што тыя кнiгi, якiя сапраўды запатрабаваныя настаўнiкамi i вучнямi, часта ў школы не даходзяць. А па iнiцыятыве асобных супрацоўнiкаў, якiя маюць дачыненне да сiстэмы адукацыi, прапiхваюцца зусiм iншыя. Якiя не прыймаюцца школай, не зразумелыя i iх не ўспрымаюць нi настаўнiкi, нi вучнi". Еўрарадыё: "Можаце прывесцi канкрэтны прыклад?" Уладзiмiр Здановiч: "Я назаву толькi прадмет - матэматыка". Еўрарадыё: "Дарэчы, пра прадметы i падручнiкi: як вы можаце пракаментаваць выказваннi наконт таго, што з праграмы навучання ў беларускiх школах можа знiкнуць "Гiсторыя Беларусi"? Уладзiмiр Здановiч: "У тым праекце праграмы навучання, якi маюць на руках сябры ўрадавай камiсii, проста напiсана "гiсторыя", таму тут я не магу растлумачыць, цi то будзе гiсторыя сярэднiх вякоў… i колькi гадзiнаў на гiсторыю Беларусi. Проста напiсана слова "гiсторыя". А што ўкладаецца ў гэта, у напаўненне - вiдаць вырашаюць чыноўнiкi мiнiстэрства адукацыi. Нават у пераходным тыповым вучэбным плане для тых 9-10-х класаў, якiя знаходзяцца цяпер у школе, i якiя будуць у такiм экстрэмальным рэжыме заканчваць школу, нават у iх напiсана "гiсторыя - 2 гадзiны". Еўрарадыё: "Так цi чакаць нам усё ж такi пераходу да 11-годкi ўжо сёлета?" Уладзiмiр Здановiч: "Я не выключаю магчымасцi пераходу да новай сiстэмы ўжо сёлета. I бацькi, калi яны ўважлiва падумаюць пра тое, што iх чакае ў вынiку варыянту пераходу, якi ў экстранным парадку рыхтуецца, яны вялiкай радасцi не атрымаюць. Там якасцi адукацыi не будзе. Бо да такога пераходу не гатовыя не толькi дзецi i бацькi, але не гатовыя настаўнiкi. Нельга за 2 месяцы патлумачыць iм, як 2 гады навучання сцiснуць да аднаго. Гэта будзе проста крамсанне - спачатку адрэзалi вушы i нос, а пасля паглядзiм, што атрымаецца". Еўрарадыё: "Магчыма гэтыя змены прывядуць i да нейкiх зменаў у правiлах для тых, хто паступае ў ВНУ?" Уладзiмiр Здановiч: "Сёлета паступленне будзе iсцi па тых правiлах, якiя дзейнiчалi i дзейнiчаюць на сённяшнi дзень без усялякiх зменаў. Таму перажываць з гэтай нагоды няма патрэбы". Еўрарадыё: "Апошняе пытанне датычна тых, хто i пасля ВНУ хоча працягваць вучыцца - у аспiрантуры цi магiстратуры. Цi не загадаюць iм альбо ехаць замест вучобы па размеркаваннi працаваць, альбо iсцi ў войска, альбо вяртаць грошы за навучанне?" Уладзiмiр Здановiч: "Калi вы пачытаеце Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў Вышэйшых навучальных устаноў, то вы там ужо знойдзеце гэтую норму, у якой гаворыцца, што ў тым выпадку, калi выпускнiк ВНУ паступае атрымлiваць больш высокi ўзровень адукацыi, то ён вызваляецца ад абавязковага размеркавання i, нават, ад службы ва ўзброеных сiлах. На час гэтага навучання. Можна атрымлiваць адукацыю больш вышэйшага ўзроўню не толькi ў Беларусi, але i за мяжой. У гэтым выпадку ён таксама атрымлiвае адтэрмiноўку i вызваляецца ад абавязковай выплаты грошай за яго навучанне". Змiцер Панямонаў,"Еўрарадыё"
Іншыя падобныя навіны:
  • Бязь гісторыі...
  • 472 беларускіх чыноўніка могуць стаць неўязнымi ў Польшчу
  • Ці перашкаджае мова жыццёвым дасягненням?
  • Дуга, якая аб’ядноўвае дзесяць краiн
  • Тут яшчэ кажуць «Вялейка»
  • Праект закону адраснай дапамогі згубіўся недзе ў кабінеце прэзідэнта?
  • Дарагія нашы дэпутацікі
  • Кіраванне Кацярыны "Вялікай"
  • Служы празідзенту, адэкватны
  • Інстытуту журналістыкі быць!
  • Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем.

    #1 напісаў: Селянін    (18 траўня 2008 18:30 | ICQ: -- | )




    Група: Госці
    Рэгістрацыя: --

    Дэпутат Здановіч: ”Чыноўнікі хочуць, каб большасць дзяцей ішла ў ПТВ”

    А чаго тут дрэннага !? Ва ўсім свеце так. Гэта толькі ў нас на аднаго працуючага пяць начальнікаў а павінна быць наадварот. Вось як у немцаў на фірму ў 100 чалавек адзін начальнік і адзін бухалтар а калі меней фірма так і начаальнік стаіць разам з рабочымі за станком.
    Яшчэ бы ў нас розныя канторы правяраючых ды міліцыю разагнаць. Быў жа пры Савецкім Саюзе адзін рэвізор КРУ на ўвесь раён і спраўляўся а які штат міліцыі быў ? А зараз ім прыбудавалі новая будынак і ўсёроўна  месца для ўсіх не хапае

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 0цытаваць    

    #2 напісаў: as    (18 траўня 2008 21:42 | ICQ: -- | )




    Група: Госці
    Рэгістрацыя: --

    А можа, трэба пачынаць усё ж з рэфармаваньня эканомікі? Пазбавіць гаспадарку ад баласту: збанкрутаваныя калгасы, прадпрыемствы... Вызначыцца стратэгічна - якую эканоміку будаваць, а не "прадаваць велкомы", дзе "ні копейкі государства не было вложено...". Можа, зрабіць вышэйшую адукацыю адэкватнай сучаснай еўрапейскай-амэрыканскай, бо сёньняшнія лукашэнскаўскія ВНУ (татальна закантраляваныя) выпускаюць у гаспадарку краіны нікчэмных "менеджеров", бо нацыянальны прадукт ствараюць ня школьнікі, а выпускнікі нашых супер-інстытутаў, экстра-ПТВ... І гэткага ўзроўню прадукцыю мы маем...
    Ва ўсім сьвеце дзяцей рыхтуюць да рэальнага жыцьця, а ў нас  - да існаваньня ў эфімернай "саюзнай", "советской", "сссраўскай" утопіі. У гісторыі ёсьць прыклады "карыснасьці" дыктатуры для нацыі, для краіны... У нас жа і гэты шанец лука зьнікчэміў. Поўнае гаўно.

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 0цытаваць    

    #3 напісаў: Habeliak    (19 траўня 2008 18:11 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 17.02.2007

    Цытата: as
    Ва ўсім сьвеце дзяцей рыхтуюць да рэальнага жыцьця, а ў нас - да існаваньня ў эфімернай "саюзнай", "советской", "сссраўскай" утопіі.


    У нас таксама рыхтуюць да рэальнага жыцьця. Толькі гэтае жыцьцё ў нас іррацыянальнае і абсурднае.

    Навінаў: 16 | Каментарыяў: 142цытаваць    

    #4 напісаў: Кветачка    (19 траўня 2008 18:41 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 6.10.2007

    Як можна ўбачыць вынікі эксперыменту такога глабальнага як рэфармаванне школы праз такі маленькі час? Навошта тысячу разоў перакручваць па сутнасці адзін і той жа вучэбны матэрыял? Ці проста міністэрства адукацыі вырашыла паказаць што нешта робіць, што працуе і нават думае галавой?
    З ВНУ выходзяць адзінкі прафесіяналаў ў сваёй працы, таму што шмат платнікаў на якіх кіраўніцтва ўстаноў моліцца і ніхто не звяртае ўвагі на вынікі іх працы!
    Кіруючыя пасады займаюць абалдуі каторыя вучыліся зусім на іншай спецыяльнасці, а людзі з мазгамі вымушаны ісці ў птв, сярэднія спецыяльныя ўстановы. Калі пасля ВНУ - размеркаванне ў глухамань, працаваць за капейкі. Ніколі ў такой краіне не будзе ладу. Колькі можна здзеквацца?!


    --------------------

    Навінаў: 15 | Каментарыяў: 32цытаваць    

    #5 напісаў: jakub    (19 траўня 2008 20:03 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 1.01.2007

        ну ня нада ўжо так на "платнікаў" наязджаць. а тое адразу "абалдуі" blum . некаторыя можа вымушаны cray . і зусім не з-за недахопу ведаў shout


    --------------------

    Навінаў: 119 | Каментарыяў: 299цытаваць    

    #6 напісаў: Tambouski vouk    (23 траўня 2008 12:50 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 22.02.2007

    сёньня паразмаўляў з адным з настаўнікаў з гімназіі № 2.
    Завал!
    Людзі ў разгубленасьці, ад таго што вытварае нашае кіраўніцтва.

    шкада, але пратэстаў так і не будзе. Людзі не выспелі, няма чалавечай годнасьці.

    таму і праграму 11 і 12 класаў, тым каму не пашчасьціла, будуць праходлзіць за 1 год. і значыць няроўныя умовы будуць мець пры паступленьні ў ВНУ.

    і настаўнікам працы не будзе, бо і так за гадзіны ледзь не б'юцца. але усе будуць маўчаць!

    Навінаў: 142 | Каментарыяў: 696цытаваць    

    #7 напісаў: _Han_    (25 траўня 2008 17:34 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 25.08.2007

    quote=Habeliak]сссраўскай" утопіі.

    Вось-вось, і я кажу...


    Навінаў: 41 | Каментарыяў: 128цытаваць    

    #8 напісаў: Volychka    (26 траўня 2008 21:03 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 29.04.2007

    Цытата: Tambouski vouk
    таму і праграму 11 і 12 класаў, тым каму не пашчасьціла, будуць праходлзіць за 1 год. і значыць няроўныя умовы будуць мець пры паступленьні ў ВНУ.


    А навошта "кіраўніцтву" ладзіць роўныя ўмовы для паступлення ў ВНУ? Навошта навогул "кіраўніцтву" адэкватныя маладыя людзі з вышэйшай адукацыяй, якія здольныя думаць і разважаць? Яны ж у БРСМ ня пойдуць!
    І Сусветная мастацкая культура нам па баку. У нас жа цяпер усё самадастаткова!

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 17цытаваць    


    Даданне каментара
    Ваша Імя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Улучыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
    абнавіць код
    Пазначце код:




     
       
     
     
     Таксі-Мэрсі. Вялейка. 
     
     
     
     
     
     
     
    АЎТАРЫЗАЦЫЯ
     
     
    Лагін
    Пароль
     
     
       
     
    АРХІЎ НАВІНАЎ
     
     Кастрычнік 2008 (7)
    Верасень 2008 (34)
    Жнівень 2008 (41)
    Ліпень 2008 (33)
    Чэрвень 2008 (26)
    Травень 2008 (53)
    Красавік 2008 (35)
    Сакавік 2008 (43)
    Люты 2008 (43)
    Студзень 2008 (40)
    Снежань 2007 (48)
    Лістапад 2007 (36)
    Кастрычнік 2007 (44)
    Верасень 2007 (27)
    Жнівень 2007 (29)
    Ліпень 2007 (31)
    Чэрвень 2007 (38)
    Травень 2007 (37)
    Красавік 2007 (50)
    Сакавік 2007 (40)
    Люты 2007 (36)
    Студзень 2007 (21)
    Снежань 2006 (21)
    Лістапад 2006 (3)
    Кастрычнік 2006 (1)

     
       
     
    КАТАЛОГІ
     
     
     
    Rating All.BY
    Белорусский рейтинг MyMinsk.com

     
       
     
    ХТО НА СУВЯЗІ
     
     
    Зараз на сайце:

    Карыстальнікаў: 0
    Адсутнічаюць.
    Робатаў: 0
    Адсутнічаюць.
    Гасцей: 4
    Усіх: 4

    20-ка апошніх наведвальнікаў:

    Карыстальнікаў: 20
    _Han_, andros, bublikvera, bury, Habeliak, jakub, karna, kon, Lesavik, mazay, miestaczkoviec, mikola, Pan_tadeush, pik, Shmid, Tambouski vouk, vamal3, Volychka, Воля, правдоруб
     
       
     
     
    Будзем рады вашай дапамозе.
    Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
    B263665708680 (беларускі рубель)
    E164155281496 (еўра)
    Z161583402556(даляр)
     
     
     
      
     
     
      
     
     
     
    Галоўная старонка | Рэгістрацыя | Дадаць навіну | Новае на бачыне | Статыстыка | Статыстыка наведванняў | Форум
    Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ..