Уначы на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску адбыўся выбух самаробнага прыстасаваньня. Каля 50 чалавек шпітіалізаваана з раненьнямі.
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Хутчэй за ўсё, гэта правакацыя.
Хаця дапускаю, што ў некага ўжо не вытрымалі нервы глядзець на шалёнае (у тым ліку і па выдатках) сьвяткаваньне, калі, напрыклад, ў калхозах заробак 150 000 рублёў.
<Для них это было благо, но вряд ли такое возможно. Нас запугать очень сложно. Думаю, это гнусные, трусливые люди", - сказал Александр Лукашенко, сообщает "БелТА".
"Хотите воевать - делайте это лоб в лоб, - заявил Лукашенко. - Теперь мы будем разговаривать с ними на другом языке".
Каго меў на ўвазе Лукашэнка? У каго якія думкі? З кім да гэтага часу ён размаўляў на іньшай мове? Апазіцыя, амэрыканцы, марсіяне і г.д.?
Ці ні спраўджываетца прагноз што гэты выбух быў толькі на карысць уладзе каб была падстава ўсіх "мачыць"!?
Абсалютна ня зьдзіўлены ні выбухам, ні прамовамі-каментарамі пасьля Лукі... Лука выстаўляе сябе героям-абаронцам "народа", але, сапаставіўшы падзеі, ён больш падобны да арганізатара-замоўцы гэтага дурнаватага "хуліганства"... Напярэдадні выбараў вельмі важна для зладзейскай улады, каб электарат не расслабляўся, і ворагаў ведаў, і мессыю... На жаль, грамадства не гатовае бараніць сябе ад КДБэшна-ФСБэшных "хуліганстваў", і заўтра можа яшчэ дзе-небудзь рвануць, а вінаватых прызначаць зь віртуальнай "апазыцыі", а бомбачкі ўсё зьлейшыя, а раны - балючыя...
Ёсьць інфармацыя, што нейкі вялейскі мент (кажуць з "абэпу") Абодзіч у пятніцу заходзіўся ў крамы (гаспадарчыя й аўтазапчастак), распытваў-чапляўся да прадаўцоў - "хто набываў балты-гайкі"... Відаць, хацеў тэрарыстаў злапаць "па гарачых сьлядох"... Наўрацьці што атрымалася... Ня тутака шукаюць. У Лукі трэба пытацца...
Ды толькі "народнаму герою" ужо і тыя тэрарысты непатрэбныя. Ён зараз асабліва заняты справай! -- сваёй PR-кампаніяй: вяшчае ў кожным выпуску навін як ён народ ратаваў, варонку, прабіраючыся праз кусты, разглядаў; сячэ галовы сваім неаператыўным вернаподданным, глядзіць ток-шоу "Выбар" са шчырымі дыферамбамі спецслужб і асабліва пылкімі аж да ванітавання одамі асобных прадстаўніц шоу-бізу... ну, і яшчэ сёе-тое.
А я й не чакаў, што зьвінавацяць адмарозка-Зімоўскага альбо п'янага-Азаронка... Тутака само напрошваецца: пасьля "нецэнзурнай лаянкі" (за што ледзь ня ўся менская апазыц-тусоўка пераседзела на Акрэсьціна) - заўсёды цягне да "тэрактаў"... Населеніе павінна гэта прыняць...
Спачатку яны прыйшлі за камуністамі, але я не казаў нічога, таму шта ня быў камуністам. Потым яны прыйшлі за габрэямі, але я прамаўчаў, бо ня быў габрэям. Потым яны прыйшлі за сябрамі прафсаюза, але я ня быў сябрам прафсаюза і не сказаў нічога. Потым прыйшлі за каталікамі, але я, будучы пратэстантам, ня казаў нічога. ...Калі яны прыйшлі за мной - за мяне ўжо не было каму заступіцца.
М. Німёллер
via kabierac http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18232http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18225
цікавы там каментар:
былы БЗВшнік напiсаў(ла)
Лiпень 9, 2008 у 16:26
Такое ўражаньне, што цяперашняя пасадка - вынік візіту ў Менск перад выбухам кіраўніка ФСБ. Ідзе зачыстка тых, хто мог бы арганізаваць супраціў расейскай акупацыі. Відаць, з усходу насоўваецца пагроза незалежнасьці, а выбухам спрабуюць прыкрыць сапраўдныя пляны.
ну ўжо шукаюць не толькі балты, а яшчэ драты, паперу Добрушскай фабрыкі і усім вядмыя 2-х літровыя пачкі ад сока "Садочак" (як пажартаваў мой сябра: " З прызавым фондам у 2 мільёны беларускіх рублёў. Яшчэ адно "Супер Лато").
а міліцыянтаў прымусілі хадзіць па хатах нават у вёсках дзе жывуць 5-10 чалавек узросту больш за 70 гадоў. іх апытваюць пра тое, што яны чулі пра выбух у Менску