У Вялейцы злачынцы зьнішчылі помнік Расьціславу Лапіцкаму - антысавецкаму падпольшчыку, змагару за незалежнасьць Беларусі. Помнік быў усталяваны вялейскай грамадскасьцю ўвосень 2008 года ва ўрочышчы Красны Беражок, месцы расстрэлу героя. Па ўсталёўцы камень быў асьвечаны праваслаўным сьвятаром зь вёскі Касута, адкуль родам і сам Лапіцкі, а яго бацька таксама быў там праваслаўным сьвятаром. Асаблівая цынічнасьць злачынства ў тым, што здзейснілі яго напярэдадні сьвята Радуніцы.
Каб зьнішчыць помнік, выкарыстоўвалася магутная тэхніка - вялікі трактар з каўшом, самазвал. Сам помнік уяўляў сабой камень, на якім выгравіраваны надпіс "У гэтым месцы растраляны РАСЦІСЛАЎ ЛАПІЦКІ (І.ІХ.1928 - 28.Х.1950) Змагар за незалежнасьць Беларусі". Быў усталяваны на бетонную падушку, меў вагу ў некалькі тон, камень злучаны з бетонам металічнымі прутамі. Разбурыць такі помнік няпроста. Відавона, зрабіць гэта маглі толькі людзі, у чыіх руках сканцэнтравана дастаткова ўлады.
Помнік быў вывезены ў невядомым кірунку. Шукаюцца відавочцы злачынства. Калі хтосьці можа паведаміць пра дакладны час ці людзей, якія гэта зьдзейсьнілі, просьба зьвязацца па сайту ці праз электронную пошту volat2009@gmail.com
Варта заўважыць, што гэта ня першы выпадак падобнага вандалізма і дзікунсва. Зусім нядаўна сьціх розгалас з-за пагрому помнікаў на могілках в.Хаценчыцы. А у в.Кульшыно з унікальных могілак 13 ст. зрабілі кар'ер, з якога бяруць пясок разам з касьцямі на вялейскі асфальтны завод. Як прыпыніць злодзеяў, для якіх няма нічога сьвятога?
даведка: Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 9 верасьня 1928 года ў сям'і праваслаўнага сьвятара на Вялейшчыне ў в. Касута. Растраляны 28 кастрычніка 1950 г. ва ўрочышчы Красны Беражок. У 1948-49-х гг стварыў на Смаргоншчыне й Мядзельшчыне з вучнёўскай моладзі антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. У хуткім часе яна была раскрыта, яе сябры, у тым ліку непаўналетнія, атрымалі розныя гады зьняволення. Расьціслаў, як галоўны арганізатар, быў пакараны сьмерцю.
Спасылка на навіну:
http://vialejka.org/1764-znishczyli-pomnik-lapickamu.html
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
66А каму належала зямля, на каторай стаяў помнік? і як там з афіцыйныі дазволамі на ўсталяваньне і падобнымі штукамі? калі ўсё афіцыйна, то, здаецца, нехта кідаеца ў крайнасьці. Помнікі зносіць - гэта нават не апраўдаеш.
_Han_, помнік стаяў на ўзбочыне лясной дарогі, зямля дзяржаўная, зразумела. але пытанне наогул няправільнае - як забіваць чалавека, дык можна, атрымліваецца, дзе хочаш - а як помнік яму паставіць на месцы забойства - дык трэба дазвол? у нас, дарэчы, па краіне шмат стаіць крыжоў па дарогах, дзе праз машыны загінулі людзі - на іх жа дазвол таксама ня просяць.
Варвары. Акрамя гэтага нічога не скажаш. Адны катавалі і знічтажалі людзей, а іх нашчадкі знічтажаюць памяць аб забітых. Без Вілейскага іспалкому гэта не абышлося. Аб гэтым можна спытаць у Мікалая Кароткага.
Вынішчэньне Беларускасьці будзе працягвацца да таго часу, пакуль прыхадні-нашчадкі нквдыстаў-"переселенцы-командіровочные " з былога сссру не пачнуць баяцца, не зразумеюць, што прыйдзецца адказаць за злачынствы і свае, і іхных бацькоў (не здарма гэтакая хваравітая рэакцыя на помнік змагару за волю Беларусі)... Зараз яўна яны нікога і нічога не баяцца, зусім страх згубілі разам з сумленьнем. Натуральна, што гэтая пачварная навалач (навезеная на нашую зямлю за стагоддзі акупацыі маскалямі) адчуе страх толькі тады, калі мы-Тутэйшыя прымусім акупантаў дрэжэць і нарвавацца... Варыянтаў шмат. Трэба дзейнічаць. Штохвілінна ненавідзець маскальскую і "мясцовага вырабу" змаскаленую брыдоту і не хаваць гэтага - хай гэта будзе першым крокам да вызваленьня краіны ад прыхадняў. А канфлікты ўзьнікнуць (яны ўжо завязваюцца) абавязкова (няхай лакальна-побытавыя), і тутака ўжо - НЕ САСТУПАЙ АКУПАНТАМ. І няхай мала хто ўсьведамляе крытычна-згубнае становішча краіны, вельмі мала тых, хто бачыць-разумее што адбываецца - але тыя, хто разумее - павінны дзейнічаць. Пакропкавае, штохвіліннае змаганьне з існуючым рэжымам, з маскальска-саўдэпаўскімі апалагетамі любымі спосабамі, няхай нават "неправільнымі" размовамі з "населеніем", маральным непрыняцьцем сяньняшняга выродлівага стану краіны, ідыёцкага савецкага іміджу, які культывуе так званая "беларуская улада". Кропля й камень точа. Пакуль можам быць толькі кроплямі - то трэба імі быць... Прыйдзе час - будзе інакш. Быў днямі ў Смаргонях, тамака стаіць помнік "чекістам, погібшім в борьбе с врагамі прі освобожденіі..." - гэта менавіта тым "манумент", хто вынішчаў беларусаў і Беларусь... У парку, упрыгожаны-дагледжаны такі помнічак, з кветачкамі...
Нешта не шанцуе апошнім часам: камень, перад гэтым - усе ведалі і памятаюць чалавека ,каторага нядаўна ня стала.... Яшчэ адно супадзеньне - і мая падазроная натура перастане верыцьу супадзеньні. Ужо амаль ня верыць. Мусіць, хутка калапс)
народ, давайце не будзем пра спадара Кастэнку такия рэчы казаць. не мог ён никому дарогу перайсци на стольки, каб яго забили. гэта ужо брэд тут пишуць, прычым на сайце гэта не першая згадка такая. мо и бадзеева тады падбили нездарма, а не ён падбиу?
_Han_, сплюнь! :) Гэта проста вайна перайшла ў актыўную стадыю. І ў гэтым ёсь свой добры бок. Я вось адчуваю, што вясна распачала цудоўны год, нягледзячы на страты. Так, з-пад нас выбіваюць кастылі, бураць нашу ўтульнасць, выпрабоўваюць на моц душы і характару. Гэта мусіць штурхаць да дзеяння. Вось вельмі добра сказала адна дзяўчына за памінальным сталом: а ці адобрыў бы той цудоўны чалавек наш песімізм? Што б ён сказаў? Што б параіў? Дзейнічаць! Верыць! Быць светлымі душой і розумам! Ствараць жыццё і адраджаць добрую памяць аб добрых людзях!
На маю слабую галоўку, дык гэта справа выключна КГБ. Ніякае начальства з выканкаму пра гэта не ведае. У нас КГБ камандуе усімі. Калі рашэнне прымаў выканкам, то КДБ пакрыўдзіцца. Ды і наша начальства, той самы Кароткі, мясцовыя людзі. На такое наўрад ці пойдуць. Ім жа тады спакою навек не будзе.
На маю слабую галоўку, дык гэта справа выключна КГБ. Ніякае начальства з выканкаму пра гэта не ведае. У нас КГБ камандуе усімі. Калі рашэнне прымаў выканкам, то КДБ пакрыўдзіцца. Ды і наша начальства, той самы Кароткі, мясцовыя людзі.
Гэтым разам, калі КДБ і прыклала сваю руку, то толькі, магчыма, увыглядзе каманды. Усё роблена мясцовымі уладамі. З той інфармацыі, якую мы ўжо здабылі, гэта адзін з высокіх супрацоўнікаў выканкама і (ці) старшыня Асіпавіцкага С/С.
Tambouski vouk, імёны і фоты ў студыю! палядзім на іхныя лычыкі!
во спадабалася з каментароў на НН: "Пакідай, матуля, горка плакаць! Не губляй пакутлівых надзей! Веру я, што прыйдзе сьмерць сабакам! Іх яна чакае кожны дзень!..."
Хведар Парсянскі, а КДБ ж таксама тутэйшае - ім як быць з уласным сумленнем?
Адказваю Хвёдару Парсянскаму. Чаму супрацоўнік выканкаму Мікалай Кароткі? Па першае - таму, што яго бацька былы супрацоўнік КДБ, па другое - таму што развальваў і забараняў актыўнасць грамацкасці, па трэц'е - будучы кіраўніком акруговай камісіі, фальсіфікаваў выбары, па чацвертае - у вочы кажа адно, а за спіной робіць паскуцтво, па пятае - уздейнічае на другіх людей, у адносінах да трэціх і гэтак далей. Я мяркую, што многія Вялейчукі могуць дадаць да гэтага яшчэ шмат чаго, калі б не баялісь. А зрабіў ён гэта ркамі Асіпавіцкага скельсавета. Падтрымліваю karna: імёны і фота ў студыю! Паглядзім на іх лічыкі!
Nu heta prosta wandalizm. NIE PIERAJMAJCIE ICHNIJA METADY.
А што, яшчэ нехта лічыць, што з жывёлай трэба размаўляць пра чалавечае сумленьне й годнасьць?????? Можа ёсьць нейкія іншыя мэтады ўплыву на тутэйшых замбаваных? Падкажыце...
Наш адказ Кароткаму павінен быць адэкватны. Хопіць быць ахвярамі!!! Я прапаную аднаўляць помнікі на гэтым месцы бясконца, колькі б яны не руйнавалі. Ёсьць добры прыклад -- Гара крыжоў у Літоўцаў. Колькі гэбісты не нішчылі там крыжы ахвярам, а іх начамі аднаўлялі.
Але для таго, каб так змагацца, павінны мы разам прыкладаць намаганьні да гэтага і быць стойкімі.
мяне вось цікавіць, ці Кароткі сам той помнік пабачыў і таму такі загад даў, ці ўсё ж яму падказалі. гісторыя заўсёды помніць герояў і катаў. А тых, хто насамрэч рухае падзеі, стукачоў і правакатараў, мы як правіла ня ведаем. А між тым, гэта найстрашнейшыя людзі. Яны ламаюць лёсы дзясяткамі, робяць шкоду і выходзяць чысценькімі з вады. Але яны вельмі баяцца пагалоскі і раскрыцця іх інтрыг. Вось важны момант. Трэба высветліць усе звёны гэтага ганебнага ланцугу.
Дайшлі да мяне такія чуткі, што Кароткі збіраецца на пенсію сыходзіць, а замест яго будзе сп. Скаржэўскі, каторы цяпер працуе загадчыкам РАА. І хто будзе "началіць" у РАА? Мо, Бадзееў вернецца?
Прапаную стварыць віртуальны сталы помнік Лапіцкаму. На нашым сайце. З кароткім тэкстам пра падзею і фоткай. Факт, што Лапіцкі прысутнічае ў нашым жыцьці і сёньня, натхняе вялейскую моладзь, фармуе ейны характар, нагадвае пра нашу праўдзівую гісторыю. Крыж па Лапіцкім можа быць усталяваны таксама сёньня ў Курапатах, там месца больш бяспечнае і кантраляванае. Зянон прапанаваў ставіць у Курапатах па кожным загубленым крыж, як бачны знак ахвяры і напамін нам, сучаснікам. Ва ўсялякім выпадку чэсьць і нізкі паклон усім, хто спрычыніўся да справы шанаваньня героя.
Крыж будзем ставіць там, дзе стаяў помнік, у тым выпадку калі камень які мы паставім знішчаць яшчэ раз. Крыжы прасьцей аднаўляць. але памятны знак будзе стаяць там!!!
А што, яшчэ нехта лічыць, што з жывёлай трэба размаўляць пра чалавечае сумленьне й годнасьць?????? Можа ёсьць нейкія іншыя мэтады ўплыву на тутэйшых замбаваных? Падкажыце...
Haworka, nakolki ja zrazumieu, pra rodnyh hetych niahodnikau. Jany nie u adkazie za uczynienaje. Chiba u nas szaryjat, ci czasy, kali za zroblienaje partyzanami wioski adkazwali.
Кнігу пра Лапіцкага выдавецтва "Тэхналёгія" можна набыць таксама на менскім кніжным кірмашы, што знаходзіцца ў павільёне на вуліцы Я.Купалы ў Нацыянальным выставачным цэнтры. Рэкамэндую.
ідэалагічныя работнікі райвыканкаму (трэба змясціць яшчэ імёны канкрэтных шалаваў) ходзяць па прадпрыемствах і сачыняюць, які нехарошы быў Лапіцкі, як ён абіжаў чэсных краснаармейцаў.
Факт відавочны: бальшавіцкая набрыдзь дагэтуль баіцца 20-гадовага сына святара, забітага паўвека таму, які пісаў улётачкі супраць Сталіна.
Пазорнікі бязбожныя! Ведайце, што тыя, хто ганьбіць мёртвых (якія ўжо ня могуць выступіць у сваю абарону) і руйнуе храмы, скончвае сваё жыццё ня самым зайздросным чынам. І таму шмат сведчанняў. Дзядоўскі лад урэшце пераможа ўсе вашы бальшавізмы!