Вялейскія валанцёры аднавілі старажытны культурны помнік ля Сцебяракаў. Паездка адбылася 29 жніўня, у суботу. Культавы комплекс з пяці камянёў, вядомы пад назвай "Сцебярацкія быкі", знаходзіцца ў лесе недалёка ад вёскі Сцебяракі.
Як ужо паведамляў наш сайт, сёлета гэты помнік быў моцна парушаны. На месцы самага паўночнага каменя злачынцамі была выкапана яма даўжынёй больш за 2 метры, шырынёй метр і глыбінёй троху менш за паўтары. Сам камень - скінуты ўбок.
Валанцёры засыпалі яму і паставілі камень на ранейшае месца, згодна накірункам свету.
Як ужо даўно паказалі навуковыя даследванні, ніякіх захаванняў, тым больш каштоўных, пад гэтым компексам няма. Ён прызнаецца старажытнай астранамічнай абсерваторыяй, верагодна, арыентаванай на Палярную зорку. Гэта шырока вядомыя факты, таму матывы злачынцаў застаюцца незразумелымі.
так выглядала яма
праца
вынік
вынік
Спасылка на навіну:
http://vialejka.org/1926-adnavili-sciebiarackija-byki.html
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.