Аўтарызацыя

У нас на форуме

Гульні
Апошняе паведамленне Учора ў 15:57:17
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 20:05
Камунікацыя на беларускай мове ў паўсядзённым жыцьці 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 15:43
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 2 студзеня 2009 13:10
праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 30 снежня 2008 00:06
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58

А ў галерэі...


Брук

Брук
Каментары (0)
448x336, 36.5 Kb
Са Святам Днём Волі!
Галоўная


Дарагія землякі, паважаныя беларусы!




Віншую Вас зь вялікім нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці! Мінула ўжо 89 гадоў з таго часу, калі была адноўлена незалежнасьць Беларусі, але значэньне і асэнсаваньне гэтай падзеі павялічваецца з кожным днём. Небясьпека над незалежнасьцю Бацькаўшчыны вяртае нас у пачатак. Дзьве падзеі за апошнія сто гадоў ускалыхнулі нашу гісторыю – гэта Акт 25 сакавіка 1918 года і стварэньне БНР, а таксама 25 жніўня 1991 года – вяртаньне незалежнасьці Беларусі з-пад савецкай імпэрыі. Стварэньне незалежнай БНР у далёкім 1918-м – для нас прыклад і сьветач. Аднаўленьне незалежнасьці ў 1991-м – рэчаіснасьць, творцамі якой былі мы і ўсё нашае пакаленьне беларусаў, якія ўспрынялі незалежнасьць Беларусі з радасьцю і надзеяй.



Але надзея сама не ажыцьцяўляецца, за яе трэба змагацца і набліжаць яе. Шмат хто тады недаацаніў небясьпеку з боку Расеі і падступнасьць яе імпэрскай палітыкі. Разуменьне ў грамадзтве паступова прыходзіць толькі цяпер. Яшчэ ня позна, але страчана вельмі шмат. Перад намі і ўсім цяперашнім пакаленьнем стаіць задача ня толькі ліквідаваць прарасейскі рэжым і прамаскоўскую імпэрскую палітыку на Беларусі, але і аднавіць усё тое, што было разбурана і растаптана за гады прамаскоўскай дыктатуры. Дзеля гэтага патрэбнае павелічэньне і ўзмацненьне беларускай сілы. Наша сіла – гэта Беларуская ідэя і людзі, якія яе падтрымліваюць, здольныя за яе змагацца і дзеля яе працаваць. Мэханізм, які цэментуе нашу сілу – ёсьць Беларуская Салідарнасьць.



Сёлета непрыяцелі Беларусі заплянавалі новы сцэнар. Задумалі скампрамэтаваць, згадзіць нацыянальнае сьвята Дзень Незалежнасьці. Марыянэткі нават напісалі ліст, зьвярнуліся да Лукашэнкі з просьбай аб супрацоўніцтве. Маскоўская агентура зьбіралася, відаць, пажаць на гэтым свае плады, скарыстаць беларускі патрыятычны рух. У выніку рэжым увёў неаб’яўленае надзвычайнае становішча для беларусаў і накінуўся на беларускую моладзь. Вось таксама ілюстрацыя, як разыгрываецца маскоўскае палітыканства, а ў выніку церпяць толькі беларусы.



Але нядоўга так будзе працягвацца. Рэсурсы і Пуцінскага, і Лукашысцкага рэжыму малеюць, а беларуская сіла, нягледзячы на ўсе разбурэньні, расьце і будзе расьці, павялічвацца і мацнець. Наша праца і нашае змаганьне ня ёсьць і ня будуць дарэмнымі. Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі. Хай кожнае наша слова, кожная справа, як некалі, кладуцца на алтар моцы і незалежнасьці нашай дарагой Бацькаўшчыны.



Жыве Беларусь! Слава героям!




Зянон Пазьняк


Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: mikola ∴ 25 сакавіка 2007 05:05
  • 85
 (галасоў: 4)
Праглядаў: 633
#1 напісаў: Vialla (25 сакавіка 2007 09:28)
Са святам усіх!
Хай воля будзе вечна з намі! А гвалту мы дамо адпор!!! bully


--------------------
#2 напісаў: jakub (25 сакавіка 2007 09:49)
па Вялейцы йдзеш - і бачыш : сьвята!!!
усіх-усіх!!! lol


--------------------
#3 напісаў: karna (25 сакавіка 2007 10:53)
усе навінныя сайты ляжаць, ЖЖ таксама
таму за інфармацыяй усім сюды:

http://forums.tut.by/postlist.php?Board=socleader

"Хай воля будзе вечна з намі!"
#4 напісаў: jakub (25 сакавіка 2007 13:04)
http://www.anonymizer.ru/cgi-bin/webprox?session=demo&form=header&url=http%3A%2F%2F25-03-2007.livejournal.com


--------------------
#5 напісаў: mikola (25 сакавіка 2007 19:10)
А ў Менску столькі затрыманых!!! wassat У прынцыпе, чаго і трэба было чакаць...


--------------------
#6 напісаў: jakub (25 сакавіка 2007 21:07)
mikola, а ты зноў будзеш пісаць: шкада што мяне на сьвяце небыло? tongue


--------------------
#7 напісаў: mikola (25 сакавіка 2007 21:12)
А што было класна?


--------------------
#8 напісаў: jakub (25 сакавіка 2007 21:29)
іначай і быць не магло bully


--------------------
#9 напісаў: chviadot (25 сакавіка 2007 21:49)
а асабліва кілбаскі смачныя былі winked
#10 напісаў: mikola (25 сакавіка 2007 21:52)
А ці шмат спадарства было?!?!


--------------------
#11 напісаў: jakub (25 сакавіка 2007 21:55)
я налічыў каля 40 чалавек laughing - але тады некаторыя пачалі разыходзіццаsad

Цытата: chviadot

а асабліва кілбаскі смачныя былі

дакладна lol


--------------------
#12 напісаў: Tambouski vouk (26 сакавіка 2007 07:54)
А чаму вы не кажыце пра настрой удзельнікаў?
Выступы спевакоў?

chviadot,


"а асабліва кілбаскі смачныя былі "

Ці ты туды паесьці прыйшоў?
#13 напісаў: chviadot (26 сакавіка 2007 21:01)
не!
але ж пасьля гульняў дужа хацелася
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ізабэла Сіняўская, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вёска, вайна, вершы, Волат, выбары, Вялляна, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, сустрэча, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



-->

Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 0

Адсутнічаюць.

Гасцей: 2

20-ка апошніх наведвальнікаў:

Lesavik, _Han_, mikola, Corvus, jakub, pidguru, Tambouski vouk, Habeliak, taucka, Vialla, Кветачка, Pan_tadeush, Дэн, fabiyant, andros, BERAS, Zmicier, bublikvera, kon, Воля

Рэклама

Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney:
B263665708680 (беларускі рубель)
E164155281496 (еўра)
Z161583402556(даляр)



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com