Аўтарызацыя

У нас на форуме

Гульні
Апошняе паведамленне Учора ў 15:57:17
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 20:05
Камунікацыя на беларускай мове ў паўсядзённым жыцьці 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 15:43
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 2 студзеня 2009 13:10
праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 30 снежня 2008 00:06
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58

А ў галерэі...


Брук

Брук
Каментары (0)
448x336, 36.5 Kb
Дзіўнаваты народ беларусы
Газета "Волат"
Дзіўнаваты народ беларусы
Дзіўнаваты народ беларусы. Чужую гісторыю й спадчыну прызнаюць за сваю, ад сваёй адракаюцца. Колькі ўжо яе параздавана суседзям (і ня толькі). Нават сваю краіну – Літву – аддалі жмудам – маўляў, гэта вы ліцьвіны, а мы – так, русы, белыя толькі...



Гэтаксама й пазбавіліся (не без чужое дапамогі) і гістарычных асоб-землякоў. Вялікага князя Літоўскага, стаўшага каралём Польшчы, называем палякам. Хоць ён да самае сваёй сьмерці прынцыпова так і ня вывучыў польскае мовы. І ўсе дакументы, пісаныя яго рукою, – на мове літоўскай (ня блытаць зь летувіскай-жмудзінскай) – мове старабеларускай. А між іншым, апошнім часам польскія гісторыкі пакрысе прыходзяць да разумення таго, што Ягелоны (дынастыя нашчадкаў Ягайлы) – зусім ня польская дынастыя, а дынастыя іншаземцаў на польскім каралеўскім стальцы. Атрымоўваецца, палякі Ягелонаў «аддаюць». Застаецца толькі «забраць», ды ніхто пакуль не забірае. Нічога, жмуды-летувісы хутка прыбяруць, ды «створаць» яшчэ адну «летувіскую» дынастыю.



Ёсьць і нездаровая тэндэнцыя ў некаторых нашых суседзяў «ствараць» сабе гістарычных герояў. У гэтай справе значных посьпехаў дасягнулі нашыя «браты з усходу». Найболей шчыравала бальшавіцкая прапаганда пры Сталіне. Былі «створаны» гэткія маскоўскія «героі», як Дзьмітры Данскі (на 3/4 татарын, верны падданы цара Тахтамыша), Іван Сусанін (паводле легенды, завёў некалькі беларускіх палкоў на пагібель у балаты), Аляксандр Неўскі (названы сын цара Батыя, першы з маскоўскіх князькоў узьведзены ў ранг Чынгізідаў; жорстка падаўляў усе паўстанні супраць Арды).



А вось нам, беларусам, варта было б ацаніці ролю Аляксандра Неўскага ў нашае гісторыі. Якое дачыненне ён мае да сучаснай Беларусі? – спытаеце вы. Непасрэднае! У 1239 годзе Аляксандр, князь Наўгародскі, бярэ ў жонкі дачку памерлага полацкага князя Брачыслава і становіцца дзевічным князем Полацкім. З гэтага часу ён мае дзьве князкія пячаткі: наўгародская «Георгій Пабеданосец» і (увага!) полацкая «Пагоня». Так, менавіта на пячатцы князя полацкага Аляксандра дайшла да нас самая старажытная зь вядомых выява нашага герба – Пагоні. Але з таго, што гэты герб Аляксандр атрымаў разам з полацкім стальцам вынікае, што Пагоня і раней існавала як герб крывічэй. Проста захавалася яна з гэтага часу.



Дык ці доўга шчэ мы будзем адракаціся ад роднае гісторыі і ад дзядоў сваіх? Ці ня варта адраджаць у сваёй памяці постаці, падзеі, сымбалі нашае, свойнае гісторыі й роду?




Якуб Цьвік

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: mikola ∴ 5 траўня 2007 13:24
  • 85
 (галасоў: 2)
Праглядаў: 385
Даданне каментара





    
 Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны 
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вёска, вайна, вершы, Волат, выбары, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, падарожжа Свабоды, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, сустрэча, фотаздымкі, эканоміка, Эпитафия

Паказаць усе тэгі
 
    

Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



-->

Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 0

Адсутнічаюць.

Гасцей: 3

20-ка апошніх наведвальнікаў:

mikola, jakub, Habeliak, Lesavik, _Han_, Corvus, Tambouski vouk, taucka, Vialla, Кветачка, Pan_tadeush, Дэн, fabiyant, andros, BERAS, Zmicier, bublikvera, kon, Воля, Dana

Рэклама

Дошка аб'яваў

Вилейка водохранилище фото фотогалерея сайт города вилейка вилейка.огр форум дискуссионный клуб обсуждение новости города минская область рлс коментарии вопросы ответы скачать посмотреть послушать слушать читать лучший сайт любимый город вилейка только тут стихотворение полезная информация расписание поездов автобусов расписание работы кафе банков электронные газеты лилея волот региональная газета портал города вилейка вилейский район


Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com