НОВАЕ
 
  » Лазовыя карункі (абвестка)
» Адкуль бяруцца дзеці?????????
» Літоўскі прыклад ды на нашу лінію сталіна...
» У лукашэнкі скончыліся даяркі?
» Дзеці, хопіць піць!
» Замест гісторыі Беларусі?
» Бязь гісторыі...
» 100000
» Літаратурныя выпускі "Волата"
» Ратуем жыццё, дорым надзею
» Гарым!
» Этнаграфічная экспедыцыя па Вілейшчыне
» Мілінкевіч: візыт у Францыю быў вельмі пасьпяховым ...
» Патаемны сын Лукашэнкі: палітыка як мэксыканскі сэ ...
» А.Лукашэнка:«Буду балятавацца на чацьвёрты тэрмін»
 
 
НОВЫЯ КАМЕНТАРЫ
 
  » Бязь гісторыі... (4)
» Баброў выселяць (7)
» Лазовыя карункі (абвестка) (3)
» А.Лукашэнка:«Буду балятавацца на чацьвёрты тэрмін» (3)
» Дзеці, хопіць піць! (2)
» Беларускія дыскі ў Вялейцы!!! (10)
» Сухарэнка не памыліўся пра базы баевікоў у Вялейцы (14)
» 100000 (1)
» Дзень Перамогі ў Вялейцы, фота (8)
» У Вялейцы адчыніўся мотасезон (8)
» Літаратурныя выпускі \"Волата\" (2)
» Літоўскі прыклад ды на нашу лінію сталіна... (1)
» У лукашэнкі скончыліся даяркі? (1)
» Адкуль бяруцца дзеці????????? (1)
» Патаемны сын Лукашэнкі: палітыка як мэксыканскі сэрыял (1)
 
 
ЧАТ
 
 
 
jakub: там і стрэнемся
Сегодня в 23:16:13

Tambouski vouk: ну - ну
Сегодня в 23:14:15

bunt: jak vašyja spravy. ja tak dauno nia byŭ u internecie. i ŭvogule nikoga nie bačyŭ. zautra vychodny, na varyjant, narešcie zajdu ŭ hetym žycći
Сегодня в 23:12:10

Tambouski vouk: ты як Цэзар - адразу трымя справамі займаешся?! зачот!
Сегодня в 23:11:22

jakub: хай бунт, воўк - правільней: курсавымі. і сваё таксама
Сегодня в 23:09:45

Tambouski vouk: не сваёй? :) бабло косіш?
Сегодня в 23:07:39

bunt: pryvitanńie!!!
Сегодня в 23:07:24

jakub: курсавой
Сегодня в 23:07:07

Tambouski vouk: чым займаешся?
Сегодня в 23:05:56

jakub: здароў
Сегодня в 23:00:54

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць дасылаць паведамленні.
Увайсці альбо зарэгістравацца.
 
 
 
 
 
     Зрабіць стартавай    Дадаць у выбранае
     
 
 
НАВІГАЦЫЯ
 
  ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
 
     
 
Дошка аб'яваў
 
     
 
НОВАЕ НА ФОРУМЕ
 
 
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 9 траўня 2008 17:59 _Han_
праца сайта 1 2 3 ... 10 11 12 >>
Апошняе паведамленне 9 траўня 2008 17:33 Tambouski vouk
Вынікі экспэдыцыі Vialla - Нярыс 1857 - 2007
Апошняе паведамленне 3 траўня 2008 23:44 miestaczkoviec
КАЛЯНДАР
Апошняе паведамленне 3 траўня 2008 10:45 miestaczkoviec
рознае
Апошняе паведамленне 30 красавіка 2008 20:51 mikola
Сайт і іншыя СМІ
Апошняе паведамленне 30 красавіка 2008 20:16 Habeliak
Тэматыка сайта
Апошняе паведамленне 27 красавіка 2008 12:43 Lesavik
25 Сакавіка 1918 года - дзень абвяшчэньня Беларускай На ... 1 2 >>
Апошняе паведамленне 22 красавіка 2008 12:56 Tambouski vouk
Вялейскае настаўніцтва
Апошняе паведамленне 17 красавіка 2008 14:44 Habeliak
БРСМ 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне 17 красавіка 2008 14:19 Tambouski vouk
 
     
 
НОВЫ ФОТАЗДЫМАК
 
 

Уезд у вёску
Аўтар: jakub
16 траўня 2008 21:04
Альбом: Чыжэвічы
Праглядаў: 7
Каментары (0)

 
     
 
 
 
ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!!
 
 

Галоўная, Газета "Волат": Бардаўскі рух на Вілейшчыне


Па сваім азначэнні бардаўская песня – гэта непрафесіянальнае выкананне па-большасці ўласных тэкстаў на ўласна напісаную музыку. Голас у такіх спевах не галоўнае. Хоць часам выкананне бардаў не саступае сваім майстэрствам нават музыкам з дыпломам. Прывесці хаця б да прыладу Эдуарда Акуліна з ягоным чыстым і мілагучным голасам, ці таго ж Данчыка (Багдана Андрусішына). Важнае месца займае тэкст і ўзровень ігры на гітары.
Вілейшчына з’яўляецца Радзімай не аднаго барда, хто здолеў заявіць пра сябе як у Беларусі, так і за яе межамі.
У Алеся Наркевіча яшчэ ў дзяцінстве праявіліся схільнасці да паэзіі.
- Першы верш быў напісаны па-руску, - прыгадвае бард. – У школе папрасілі на батаніцы напісаць што-небудзь пра вясну. Я напісаў чатыры радкі, якія пасля змясцілі нават у сценгазеце.
Прыкладна ў той жа час Алесь пазнаёміўся і з гітараю. Хаця, як сам мяркуе, іграць на ёй добра не навучыўся і да сёння. Ішоў час. Наркевіча прызвалі ў войска: з 1987 па 1990 служыў на флоце на Сахалін. Перад адыходам у войска дамовіўся з сябрамі пісаць лісты адзін аднаму па-беларуску. Але аднаго сябра савецкая армія закінула ў Чыту. Нехта быў у Прыбалтыцы, Германіі. Так і атрымалася толькі па пару беларускіх лістоў.
Як прыйшоў з войска, Алесь заўважыў у краіне змены. “Перемен требуют наши сердца…” – спяваў Віктар Цой. На той хвалі і Наркевіч пачаў пісаць ўласныя песні, беларускамоўныя. Людзям, праўда, было тады не да спеваў. Таму выступаць надаралася толькі ў невялікіх кампаніях перад знаёмымі. Трэба адзначыць, што Алесь спявае выключна ўласна напісаныя песні. Першы сапраўдны выхад барда на сцэну адбыўся праз шмат год у вясковым клубе, дзе ён заспяваў на адным са святаў.
Алесь – чалавек, які займаецца творчасцю ў першую чаргу для сябе. Калі ягоныя песні падабаюцца яшчэ некаму – ён рады. Але гэтая радасць не становіцца падставай для ягонага прасовання на вялікую сцэну. Бард у гэтых адносінах сціплы. У адной з сваіх песень ён так характарые беларусаў – “талерантна-сарамлівыя”. Гэта пра Наркевіча. Ды зрэшты і займацца аднаму ўсімі справамі, што датычацца арганізацыі канцэртаў і падобнай валтузні, не заўжды хапае часу. У гэтых адносінах не мала зрабілі Зміцер Абразцоў і Аляксей Сюдак. Без іхняй падтрымкі Алесь яшчэ б доўгі час мог заставацца бардам местачковага характару.
Кожны год на Крапіўніцкім полі на ўгодкі Аршанскай бітвы праходзіць нефармальны бардаўскі фестываль. Там збіраюцца ўсе жадаючыя паспяваць, якія самі пасля і вызначаюць пераможцу. У 2004 годзе Алесь Наркевіч прыняў удзел а фестывалі і… вярнуўся ў Вілейку пераможцам. Тады з’явіліся і першыя матэрыялы ў друку пра выканаўцу аўтарскай песні. А счакаўшы крыху, бард ужо адправіўся ў Польшчу на фестываль “Бардаўская восень”. Заняць адно з трох прызавых месцаў там не здолеў. Праўда, і мэты такой перад сабой не ставіў. Ехаў проста паспяваць, тым больш было перад кім сябе паказаць. На “Бардаўскай восені “ прысутнічалі Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Кася Камоцкая… Восень 2004 года можна лічыць уздымам творчасці Наркевіча. За уздымам, дзякаваць Богу, не адбылося спаду. Ужо вясной наступнага года Алесь бярэ ўдзел у творчай імпрэзе ў Вілейцы з удзелам Паўла Саковіча і Вольгі Іпатавай. Апошняй так спадабаліся спевы барда, што яна вырашыла запрасіць выступіць яго на адной з вечарын у Мінску. Але з-за адсутнасці вольнага часу, перанесці свой візіт у сталіцу прыйшлося толькі на 2006. Увосень 2005 года Алесь выступіў на фестывалі “Крэўскія камяні”. Акрамя таго штогод ладзіць мінімум па адным канцэрце ў Вілейцы.
Запісаць альбом для барда – рэч складаная. У Беларусі няма вялікага попыту на бардаўскую музыку. Таму і спонсара знайсці для запісу складана. Алесь Наркевіч альбом пакуль не запісаў, а вось зрабіць дэма-запісы здолеў некалькі разоў. А пра што ж спевы барда? Песні можна падзяліць на дзве групы: лірычныя і грамадска-патрыятычныя. Апошніх больш. Найперш гэта песні пра любоў да нашай Бацькаўшчыны, а яшчэ пра нашу “чуждость” да Радзімы:

Брыдзем чужакамі па краі дзядоў
І носім у сэрцы, як камень, любоў
Да гэтага неба, да гэтай зямлі,
Што солі і хлеба ўдосталь далі.

Наркевіч-лірык не менш цікавы:

Ты была. Ты ёсць. Ты будзеш.
Як адно з вялікіх Сонцаў.
І няхай не бачаць людзі –
Для мяне Ты цуд бясконцы.
Непазначаная выспа.
Невядомая камета.
Ты ўсмешкай прамяністай
Мне заўсёды дорыш лета.
Побач з табой…
Рухавіком аўтарскай песні на Вілейшчыне можна смела лічыць барда Зміцера Абразцова. На жаль, сам Зміцер тэкстаў не піша. На ўласную музыку ён кладзе вершы беларускіх паэтаў. Назваць можна хаця б Уладзіміра Караткевіча, Антаніну Хатэнку, Наталлю Арсенневу… Спевы барда, праўда, вылучаюцца сваёй аднабаковасцю як у музыцы, так і ў выбары тэмы спеваў. Тэма заўжды адна – родны край, родны народ. Хаця кожны аўтар парознаму перадае свае пачуцці:

Маці родная, Маці-Краіна,
Не ўсцішыца гэтакі боль.
Ты прабач, ты прымі свайго сына.
За цябе яму ўмерці дазволь.
(М. Багдановіч “Пагоня”)

Або:

Кроў дала мне паплавы і пожні,
Голас – бор дрымучы і чарот.
Я з табою да крыві апошняй,
Мужны мой, адвечны мой народ.
(Ул. Караткевіч “Гусі-лебедзі”)

І тым не менш ягоныя маршы захапілі ў палон не аднаго слухача.
Зміцер Абразцоў – адзін з ініцыятараў дабрачынных канцэртаў у Вілейскім раёне ў 2004 годзе. Ён, Алесь Наркевіч, часам далучаўся яшчэ Алесь Алесік, ездзілі па вясковых клубах з канцэртамі. На іх выступы збіралася і па 100 чалавек, і па 20. Але ў кожным выпадку даводзілася чуць шчырыя словы ўдзячнасці. Дае канцэрты Зміцер і ў Вілейцы разам з Наркевічам. Прымае удзел ён у розных вечарынах. Спявае ў кампаніях сяброў. А апошнія гады са два бард даволі часта выступае у Мінску на розых імпрэзах. Акрамя аўтарскай песні Зміцер захапляецца філасофіяй. Вывучае філасофскую думку, ствараючы і свае, вартыя ўвагі, працы. Гэта дае падставы верыць, што ён з часам пачне ствараць і ўласныя паэтычныя тэксты. Тым больш багаж назапашаных ведаў і назіранняў вялікі.
Згаданы Алесь Алесік на публіцы з’яўляецца рэдка. Тлумачыцца гэта занятасцю. Хаця ягоны ўзровень гульні на гітары даволі высокі.
Было б нядрэнна хоць раз пачуць на адной сцэне разам з Наркевічам і Абразцовым прадстаўніка маладога пакалення Зміцера Казлоўскага. Ён прадстаўляе Вілейшчыну ў такім напрамку, як бард-рок (пачынальніцай бард-року лічыцца Кася Камоцкая). Гэта напрамак аўтарскай песні, які характарызуецца менш філасофскімі тэкстамі і прасцейшай музыкай. Музыка вылучаецца сваёй “рокавай” афарбоўкай – замест перабору часцей выкарыстоўваецца бой. Але калі гэта ўсё ж перабор, то выкананне тады прыводзіць у захапленне слухача. Казлоўскі кампенсуе “сыраватасць” тэкстаў сваёй добрай ігрой на гітары.
Як бард Зміцер стаў вядомы дзесьці ў 2005 годзе. Восенню ён патрапіў на фестываль “Бардаўская восень” (было яму тады дваццаць гадоў). І хоць там не ўвайшоў у тройку пераможцаў, затое быў заўважаны прадзюсерам Ігарам Зныкам. Апошні арганізаваў канцэрт барда разам з Касяй Камоцкай у Варшаве. Таксама дапамог зрабіць дэма-запіс. Яшчэ ў тым жа 2005 годзе Зміцер прыняў удзел у адной з імпрэз у Доме літаратара і выступіў на святкаванні чарговага Дня народзінаў Максіма Багдановіча ў Чырвоным касцёле. У друку з’явіліся матэрыялы пра барда. Студэнты пачалі перадаваць з рук у рукі запісы Казлоўскага, пакуль што дэма. Маладому пакаленню куды бліжэй выкананне Зміцера, чым кагосьці са старэйшых.
Малады бард за невялікім выключэннем сам піша песні. Музыка цалкам ягоная. Спевы Казлоўскага значна адрозніваюцца ад спеваў таго ж Наркевіча. У тэкстах маладога чалавека прысутнічае дух бунтара, што характэрна асобам яго ўзроста. А яшчэ “рокавая” афарбоўка:

Восень надышла вясной. На сэрцы – брыдкі гной. Адчуў сябе свіннёй.
Крызіс лютаўскіх дажджоў псуе па-ціху кроў. Памёр бы без сяброў.
Падыходжу да мяжы. Чырвоныя крыжы гараць у маёй душы.
Шлях, схаваны туманом, ляжыць нібы фантом. Шукаю вечны дом.

Няма у Зміцера Казлоўскага вясёлых песень. Ад усіх тне сур’ёзнасцю ці адзінотай:

Я прэч выкідаю дапалены пачак
І бачу як жоўта-чырвоны трамвайчык
Паўзе па праспекце павольна і няўклюдна:
Ён марыць пра горад маўклівы, бязлюдны.
Дзе голы праспект без людзей і машанаў,
Дзе толькі дзве рэйкі, і ён там адзіны.
Дзе чорны асфальт без палосачак белых
І няма паваротаў ні правых ні левых.

Быць бардам на сёння не вельмі прэстыжна. Куды лепш успрымаецца выкананне цэлым гуртом. Па гэтым шляху пайшоў і Зміцер. Ён сабраў гурт. У бліжэйшыя гады на адной з радыястанцый мы можам пачуць беларускі рок у выкананні Казлоўскага.
Як бачым, Вілейшчына прадстаўлена ў бардаўскім асяродку даволі шырока. І гэта яшчэ не ўсё. Бо нельга не адзначыць Уладзіміра Цануніна, які ў 2005 годзе на “Бардаўскай восені” ўвайшоў у тройку пераможцаў. Уладзімір Цанунін адзін з удзельнікаў народнага ансамблю “Элегія”. Гітары, скрыпка, жаночы вакал. Задума нядрэнная. Праўда, разлічаны на пакаленне не менш як бацькоў – сталае пакаленне.
Можна адзначыць яшчэ Уладзіміра Старадуба. Але беларуская бардаўская песня на тое і беларуская, каб выконваць яе на Роднай мове. За Уладзімірам пакуль таго заўважана не было.
Унёсак Вілейшчыны ў развіццё бардаўскай песні вялікі. І невядомы яшчэ, якіх вышынь здолеюць дасягнуць барды гадоў праз дзесяць. Можа, Вілейка здолее стаць цэнтрам беларускага бардаўскага руху, а можа нават і еўрапейскага. Ва ўсялякім выпадку будзем на гэта спадзявацца.

Сяргей Макарэвіч



Іншыя падобныя навіны:
  • Дзень Народзінаў беларскага барда Алеся Наркевіча
  • Гэта – ён!
  • Пасьлядоўнік Сокалава-Воюша
  • Ці ёсьць на Вялейшчыне “няправільныя” барды?
  • Прэзентацыя кнігі Вольгі Іпатавай
  • Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем.

    #1 напісаў: Мікіта    (30 красавіка 2008 14:33 | ICQ: -- | )




    Група: Госці
    Рэгістрацыя: --
    Рэпутацыя:

    Больш падрабязна пазнаеміцца з беларускай бардаўскай песьняй можна на сайце www.supratiu2007.narod.ru (есць больш за 700 лепшых беларускіх песень)

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 0 цытаваць    

    #2 напісаў: Habeliak    (30 красавіка 2008 20:22 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 17.02.2007
    Рэпутацыя: 0

    Рухавіком аўтарскай песні на Вілейшчыне можна смела лічыць барда Зміцера Абразцова. На жаль, сам Зміцер тэкстаў не піша. На ўласную музыку ён кладзе вершы беларускіх паэтаў. - Які ж ён тады бард?

    А яшчэ хто-небудзь прызнае Абразцова рухавіком аўтарскай песьні?

    Навінаў: 10 | Каментарыяў: 99 цытаваць    

    #3 напісаў: паб    (3 траўня 2008 14:02 | ICQ: -- | )




    Група: Госці
    Рэгістрацыя: --
    Рэпутацыя:

    а ці не Аьразцоў арганізоўваў на першым этапе канцэрты ў Вілейцы і раёне? Ці не яго заслуга, што выступы праходзілі ў зале выстаў, у Шагава і г. д. ?

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 0 цытаваць    

    #4 напісаў: Habeliak    (3 траўня 2008 22:00 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 17.02.2007
    Рэпутацыя: 0

    У маім разуменьні, "рухавік" - гэта нешта іншае.
    А тое, што канцэрты адбываліся ў зале выставаў і ў Шагава, большая заслуга В.Лапко і А.Шагава.

    Навінаў: 10 | Каментарыяў: 99 цытаваць    

    #5 напісаў: тот    (7 траўня 2008 15:12 | ICQ: -- | )




    Група: Госці
    Рэгістрацыя: --
    Рэпутацыя:

    не, карыснага ён зрабіў для барадаускага руху. арганізоўваў шмат якіх паездак.
    але што ёсьць "рухавік"? кожны па свойму гэта раўзумее

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 0 цытаваць    


    Даданне каментара
    Ваша Імя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
    абнавіць код
    Пазначце код:




     
       
     
     
     
    АЎТАРЫЗАЦЫЯ
     
     
    Лагін
    Пароль
     
     
         
     
    АПЫТАННЕ
     
     
    Наколькі хутка адчыняецца наш сайт?

    Даволі хутка
    Сярэдне
    Марудна
    Як калі
    Не ведаю
     
         
     
    АРХІЎ НАВІНАЎ
     
      Травень 2008 (29)
    Красавік 2008 (41)
    Сакавік 2008 (43)
    Люты 2008 (43)
    Студзень 2008 (40)
    Снежань 2007 (48)
    Лістапад 2007 (37)
    Кастрычнік 2007 (44)
    Верасень 2007 (27)
    Жнівень 2007 (29)
    Ліпень 2007 (31)
    Чэрвень 2007 (38)
    Травень 2007 (37)
    Красавік 2007 (50)
    Сакавік 2007 (40)
    Люты 2007 (36)
    Студзень 2007 (21)
    Снежань 2006 (21)
    Лістапад 2006 (3)
    Кастрычнік 2006 (1)

     
         
     
    КАТАЛОГІ
     
     
     
    Rating All.BY
    Белорусский рейтинг MyMinsk.com

    Цісні для прагляду надвор'я ў Вялейцы!
     
         
     
    ХТО НА СУВЯЗІ
     
     
    Зараз на сайце:

    Карыстальнікаў: 0
    Адсутнічаюць.
    Робатаў: 2
    Googlebot, Yahoo
    Гасцей: 1
    Усіх: 3

    20-ка апошніх наведвальнікаў:

    Карыстальнікаў: 20
    Vialla, miestaczkoviec, jakub, andros, makarevich, zuch, mikola, bunt, Tambouski vouk, pavel, Volychka, mazay, _Han_, Lesavik, ОлЬ, правдоруб, Habeliak, karna, Кветачка, bublikvera
     
         
     
     
    Галоўная старонка | Рэгістрацыя | Дадаць навіну | Новае на бачыне | Статыстыка | Статыстыка наведванняў | Форум
    Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены.