У Ждановiчах праваахоўнiкi затрымалi
аўтамабiль «Iвека», у якiм сталiчны жыхар, дырэктар аднаго з гандлёвых
прыватных унiтарных прадпрыемстваў, перавозiў фальсiфiкаваны гранатавы
сок.
У прыватнасцi, у машыне было знойдзена 1240 бутэлек
падробнага тавару. Потым супрацоўнiкi мiлiцыi ў доме пенсiянеркi ў
вёсцы Порса, што ў Вiлейскiм раёне, канфiскавалi яшчэ 7160 бутэлек
фальсiфiкаванага гранатавага соку i 10 тысяч этыкетак. Узбуджана
крымiнальная справа.






RSS - КАНАЛ








