Аўтарызацыя

У нас на форуме

Гульні
Апошняе паведамленне Учора ў 15:57:17
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 20:05
Камунікацыя на беларускай мове ў паўсядзённым жыцьці 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 15:43
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 2 студзеня 2009 13:10
праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 30 снежня 2008 00:06
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58

А ў галерэі...


Брук

Брук
Каментары (0)
448x336, 36.5 Kb
Паэты без межаў
Галоўная, Навіны рэгіёну, Газета "Лілея", Творчасць
”Афіцыйнай” датай заснавання гурта лічыцца 4 сакавіка 2006 года, але, як сцвярджаецца на сайце музыкаў, гэта адбылося нашмат раней.

Хвядос і Сведка, менавіта такія псеўданімы сабе абралі семнаццацігадовыя ўдзельнікі гурта, пачалі сваю кар’еру з таго, што зрабілі свой сайт. Затым запісалі альбом і наўпрост вывесілі яго ў інтэрнэт. У далейшым гэты крок паслужыў падставай для таго, каб музычны крытык Сяргей Будкін назваў песні PANaNieba першым у гісторыі айчыннай музыкі інтэрнэт-альбомам. Хоць самі музыкі з тым не зусім згодныя. Спадар Будкін на радыё ”Рацыя” зрабіў адмысловую перадачу пра гурт. Толькі Хвядот і Сведак пра тое даведаліся дзесьці праз месяц па яе выхаду ў эфір.

Яшчэ быў штурм Еўрапейскага радыё для Беларусі. Гурт каля месяца ўтрымліваў лідзіруючыя пазіцыі ў хіт-парадзе. А пасля патрапілі ў 17 тур ”Гіт-парада”. Не здолеўшы канкурыраваць па якасці сваіх запісаў з айчыннымі ”акуламі”, гурт набраў больш за 200 галасоў, тым самым апярэдзіўшы ўжо даволі вядомых музыкаў з Osimira.

На рахунку PANaNieba таксама некалькі канцэртаў у Вілейцы, Маладзечне, Радашковічах. Улічваючы, што рэп-культура ў Беларусі не запатрабавана настолькі як рок-музыка, то і гэта не дрэнныя дасягненні.

Нядаўна гурт запісаў свой першы сапраўдны альбом – ”Нямузыка”. 15 кампазіцый, што ўвайшлі на кружэлку, дэманструюць якасны прадукт з гледзішча тэкстаў і выканання. Калі ўзяць пад увагу, што матэрыял пісаўся ў хатніх умовах, то зусім нядрэнная і якасць запісу. Нестудыйная якасць альбома кампенсуецца добрым рэчытатывам і ”мяккім” беларускім вымаўленнем.

Адкуль такая загадкавая назва ў гурта? На гэта пытанне не могуць адказаць і самі музыкі. Напэўна, гэта з-за іхняй канспіратыўнасці. На канцэртах яны не афішуюць сваю пыналежнасць да Вілейкі. А на сайце не змяшчаюць фота. Адзіны фотаздымак удзельнікаў каманды, што размешчаны ў сеціве, і той чорнабелы, ды на ім не разглядзець твараў.

Хто мы? Хто мы?

-- Паэты без межаў.

Чытаем вершы

Без стылю і межаў.

Чытаем вершы,

Чытаем вершы...

Спяваюць у адной з кампазіцый маладыя музыкі. І сапраўды, межаў для музыкі няма. Як бы яе не спрабавалі загнаць у падполле, людзі ўсё роўна будуць да яе цягнуцца. Вядома ж, чым больш забараняць, значыцца падвышаць попыт. І пацверджаннем таму айчынныя музыка.



Сяргей Макарэвіч

Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Дадаў: makarevich ∴ 24 ліпеня 2007 11:26
  • 68
 (галасоў: 8)
Праглядаў: 449
Даданне каментара





    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ізабэла Сіняўская, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вёска, вайна, вершы, Волат, выбары, Вялляна, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, сустрэча, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі
 
    

Так, гэта эканамічна выгадна
Не, атам мірным не бывае
Хай будуюць, але на мяжы з Расеяй
Не, гэта зруйнуе экалогію і турызм
Абы не было вайны



-->

Пошук




Зараз на сайце


Карыстальнікаў: 0

Адсутнічаюць.

Робатаў: 0

Адсутнічаюць.

Гасцей: 4

20-ка апошніх наведвальнікаў:

mikola, Habeliak, Lesavik, _Han_, Corvus, jakub, Tambouski vouk, taucka, Vialla, Кветачка, Pan_tadeush, Дэн, fabiyant, andros, BERAS, Zmicier, bublikvera, kon, Воля, Dana

Рэклама

Дошка аб'яваў



Copyright © 2006 - 2009. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ. Rating All.BY Беларускі рэйтынг MyMinsk.com