29 верасня - адбыліся традыцыйныя "Ходзькаўскія чытанні". Чытанні праводзяцца штогод і маюць на мэце ўшанаванне вялейскага пісьменніка ХІХст. Ігнація Ходзькі.
Удзельнікі чытанняў сабраліся раніцай у гарадскім парку, дзе Анатоль Капцюг распавёў гісторыю пра камень "Лысіна Паца"(упершыню гэтую гісторыю запісаў І.Ходзька ў сваім творы "Берагі Вяллі").
На вуліцы імя І. Ходзкі, ля памятнай шыльды, усклалі кветкі.
Далей усіх запрасіла выставачная заля Вялейскага краязнаўчага музея. Тут была прадстаўлена выстава матэрыя-лаў аб І. Ходзьку, адбыліся чытанні запісаў графа Тышкевіча аб Ходзьку, прэзентацыя кнігі - зборніка матэрыя-лаў канферэнцыі 2005 года - "Узгадаваны зямлёй Вялейшчыны", аб нашым слынным земляку.
Пасля мерапрыемстваў у залі выстаў адбылася даўгая і вельмі цікавая паездка па месцах нашага краю, звязаных з жыццём і творчасцю Ігнація Ходзькі: вёскі Заблошчына(месца нараджэння і дзяцінства), Дзевятня(месца жыцця), Войстам(магіла), Красніца(месца апісанай Ходзькам легенды аб швецкіх умацаваннях часоў Паўночнай вайны).
Чытанні плануецца правесці і ў наступным годзе.
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.