У Вялейцы будзе скульптура лягендарнай Вяльляны
У горадзе
паставяць скульптуру Вяльляны — дзяўчыны зь легенды пра паходжаньне
Вяльлі, якая аплаквала свайго любімага і ад сьлёз якой пачалася рака.
Яе
выканаў беларускі скульптар, ураджэнец мястэчка Даўгінава на Вялейшчыне
Ўладзімір Слабодчыкаў. Медная фігура — велічынёй тры метры. Яе
паставяць перад кнігарняй каля парку. Па словах галоўнага архітэктара
гораду Галіны Кажарновіч, устаноўка можа адбыцца ўжо ў панядзелак, 29
кастрычніка. Калі ж перашкодзіць мароз — то вясной.
Вольга Рудніцкая, Рэгіянальная газета
http://rgazeta.org/