| |  |
|  14 снежня ў Палац культуры завіталі два інтэлігентных і высокаадукаваных пінгвіна. Для тых, хто яшчэ не здагадаўся, гэта былі мы – Шкіпер і Кавальскі. Ну самі разумееце, інтэлігентныя і высокаадукаваныя пінгвіны проста так у палацы не ходзяць – была нагода. Мы прыйшлі на спэктакаль Народнага тэатра Вялейскага Палаца культуры “Камедыя” . Прыйшлі і выбраўшы найбольш зручныя месцы, пачалі разглядаць дэкарацыі, бо да пачатку спэктакл быў час. Адразу звярнулі ўвагу на сякеру, якая знаходзілася на самым бачным месцы. Як кажуць: калі на сцэне ёсць стрэльба – яна павінна выстраліць. Таму з прадчуваннем інтрыгі, мы чакалі пачатку. Пачатак нам спадабаўся, бо мы вельмі любім танцы і песні.Калі загучала музыка мы ўскочылі і таксама хацелі кінуцца ўскокі. Але яна скончылася, і пачалося дзеянне. Нам прыйшлося сесці. Але ведаеце, мы не пашкадавалі, дзеянне нас захапіла. Сам спэктакаль нам вельмі спадабаўся, мы б схадзілі яшчэ разок. Усё было выдатна: музыка, гульня акцёраў, рэжысура. Але асабісты рэспект габрэю Давіду, мы нават гатовы прыкланіць свае птушыныя галовы перад тым, што ён здолеў вывучыць усе імёны сваіх сваякоў... Цікава было назіраць за ўзаемаадносінамі мужыка і жонкі, за тым як мяняліся адносіны Маланкі, галасяшчай над “паміраючым” Дзёмкай, калі яна здагадалася, што ён не памёр а напіўся. Чорт – таксама вельмі каларыіны персанаж, ён адзіны, хто размаўляе па-расейску. Нават было яго шкада, калі Давід, хочучы зрабіць яму прыемна, адарваў чорту хвост – так сказаць, ліха было пакарана. Адным словам, раім вам паглядзець. Такая мілая, простая, смешная, беларуская камедыя. Дакрануліся да мастацтва тэатра Шкіпер&Кавальскі |  | Іншыя падобныя навіны: | |  |
| | Пінгвіны на льду, або Як мы Леніну нос адбівалі“Гэты пакой – увасабленне зла”Да трэціх пеўняўШкодная бутэлька або як зарабіць грошайSurf's upМікіта, Баба, Зоська, Чорт, а можа й наадваротВечар "Вялейская хваля 2007"Папаўненне ў фотагалерэіЭтнаграфічная экспедыцыя па ВілейшчынеКасьян Вясёлы - яшчэ адзін удаджэнец Вялейшчыны Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем. | | |
| |
| |
| |  | | | |
| |
| |
| |
| |  | | | |
| |
| |
| | ХТО НА СУВЯЗІ | | | | Зараз на сайце:
Карыстальнікаў: 0
Адсутнічаюць. Робатаў: 1 Googlebot Гасцей: 1 Усіх: 2 20-ка апошніх наведвальнікаў:
Карыстальнікаў: 20
_Han_,
Lesavik,
mikola,
Habeliak,
jakub,
Zmicier,
Зоя Справедливая,
dudar,
vamal3,
Black-Sea,
a_Priori,
Volychka,
makarevich,
andros,
правдоруб,
Воля,
bury,
Кветачка,
kon,
love | | | | | |
|