|
|
|
 |
 |
Гісторыя: 23 лютага 1944 году пачала стварацца Беларуская Краёвая Абарона |
|
 |
|
|
 |
Беларуская Краёвая Абарона |
|
|

Беларускiя Палiцыянты
Беларуская Краёвая Абарона стваралася па загадзе i пад кантролем Генеральнага Камiсара Курта Фон Готтберга. Актыўны ўдзел у фармаваньнi БКА прымалi ўсе сьпецслужбы Германii, у першую чаргу СД i камандаваньне Вэрмахта на Беларусi. Пры неабходнасьцi выкарыстоўвалася садзеяньне адмiнiстратыуных уладау i грамадскiх арганiзацый СБМ, БНС.
Асноўным прызначэньнем БКА з'яўлялася антыпартызанская барацьба, а затым, на фронце, супрацьдзеяньне Чырвонай Армii. Фармаваньнем БКА афiцыйна кiравала Беларуская Цэнтральная Рада. Яно праводзiлася практычна ва ўсiх акругах Беларусi, за выключэньнем раёна ракi Прыпяць i Лiдскай Акругi. Не падлягала мабiлiзацыi насельнiцтва Беларусi (з поўначы на поўдзень) у гарадах: Браслаў, Валожын, Мядзель, валасны цэнтр Казлоўшчына, Узда i Iвянец. Сымбалiчна тое, што згода на фармаваньне БКА была дадзена Куртам фон Готтбергам менавiта 23 Лютага, а адпаведны загад быў падпiсаны 6 Сакавiка 1944
З вайсковага пункту гледжаньня фармаваньне падраздзяленьняў БКА вялося вельмi прафесiйна, пачынаючы з прызыву каманднага складу - афiцэраў i падафiцэраў, якое здзяйснялася па датэрмiнова састаўленых сьпiсах, загадзя прадстаўленых валаснымi старшынямi. Да лiку прызываўшыхся ў БКА належалi былыя афiцэры й камандзiры Рускай, Польскай i Чырвонай Армii ва ўзросце да 57 гадоу i падафiцэры да 55, якiя на дадзены момант не знаходзiлiся на службе i не займалi кiраўнiчых пасадаў у нямецкай адмiнiстацыi. Прызыў кантраляваўся камендантамi Палiцыi i СД.
6 Сакавiка 1944 пасля папярэдняй падрыхтоукi пачалася агульная мабiлiзацыя БКА, прызывалiся усе баяздольныя мужчыны з 1908 па 1924 год нараджэньня. Ад кожнай акругi паступiла ня меньш за 500 жаўнераў. 31 Сакавiка створаным батальёнам БКА была нададзена нумарацыя. Афiцыйна прызыў скончыўся 15 Красавiка 1944г.
Аналізуючы ход мабiлiзацыi, Прэзiдэнт Рады Р.Астроўскi заўважыў: -"У прызыўных камiсiях заселi немцы, за розны хабар вызваляюць людзей ад мабiлiзацыi, а таму прынята рашэньне немцаў не дапускаць, каб не паўтараць ранейшых памылак". Ён адзначыў, што ў шэрагi БКА могуць патрапiць партызаны i прапанаваў правесьцi праверку ўсяго асабовага складу праз СД.
Увогуле, мабiлiзацыйныя захады БЦР па фармаваньнi Беларускай Краевай Абароны далi неблагiя вынiкi. У асобных акругах адбор мабiлiзаваных быў арганiзаваны на высокiм узроўнi. Так, напыклад, мабiлiзацыйная камiсiя ў Любчы, якую ўзначальваў кiраўнiк БКА па Баранавiцкай акрузе Б.Рагуля прызывала на службу толькi фiзычна здаровых i пiсьменных Беларусаў. У вынiку быў укамплектаваны 68 батальён БКА, якiм Рагуля камандаваў асабiста.
26 Сакавiка увесь асабовы склад БКА прыняў прысягу:
|
|
| |

1944 Афiцеры БКА прымаюць прысягу на плошчы Свабоды ў Менску. |
|
 |
"Я прысягаю, што бок а бок зь нямецкiм жаўнерам
ня выпушчу з рук зброi да тае пары, пакуль ня будзе ўсталяваны мiр i бясьпека ў нашых вёсках i гарадох, пакуль на нашай зямлi ня будзе зьнiшчаны апошнi вораг Беларускага народу." |
 |
| |
Менск, пляц Свабоды. Генералкамiсарыят |
|
| |
У гэты ж дзень у Менску а 8:30 ранiцы на плошчы Свабоды ў прысутнасьцi Генеральнага камiсара К.фон.Готтберга, прэзiдэнта БЦР Р.Астроўскага i каманднага складу Краевай Абароны прынялi прысягу курсанты першай афiцэрскай школы БКА.
Батальены БКА на тэрыторыi Беларусi выкарыстоўвалiся для антыпартызанскай барацьбы i, пазьней, для супрацьдзеяньня наступаючай Чырвонай Армii. Беларуская Краевая Абарона не была цалкам зьнiшчана падчас аперацыi Багратыен i адышла разам зь немцамi на захад.

Першамай у Менску 1944 год
Пасьля эвакуацыi Рады ў Кенiгсберг, а затым у Берлiн у лiстападзе 1944 года для папаўненьня i шкаленьня афiцэрскага складу быў створаны Першы кадравы батальён БКА, а потым першага лютага загадам №32 заснаваныя сьпецыяльныя курсы прапагандыстаў/фельдшараў i медсясьцёр. Прапагандысты ў далейшым павiнны былi забясьпечыць пастаяннае папаўненьне Беларускага вызвольнага войска. Фактычна, Першы кадравы батальён у Берлiне зьяўляўся рэзэрвам для фармаваньня войскау СС з ваеннаслужачых-Беларусаў. Напрыклад, зь ягонага складу на папаўненье 1-ай грэнадзерскай штурмавой брыгады-СС "БЕЛАРУСЬ" было узята 11 афiцэраў, у тым лiку i сам Б.Рагуля.
У красавiку i траўнi 1945 году, як i большасць добраахвотнiцкiх фармаваньняў, часткi БКА iмкнулiся здавацца у палон войскам хаўруснiкаў, каб пазьбегнуць немiнучай пагiбелi ў савецкiх лягерох НКВД.
Пасьля заканчэньня вайны, створаная падчас акупацыi Беларуская Цэнтральная Рада на чале з Радаславам Астроўскiм, працягвала працу ў ЗША. Большасць яе супрацоўнiкаў, як i колiшнiх сябраў СБМ, БНС, БСБ, БКА атрымалi статус палiтычных эмiгрантаў.

Жаўнеры БКА падчас шкаленьня. Справа - Генэрал-СС |
|
Назад на БКА
|
 |
Іншыя падобныя навіны: |
|
 |
|
| Яшчэ адно імя472 беларускіх чыноўніка могуць стаць неўязнымi ў ПольшчуШто мы сьвяткуем?Мэмуары Дзьмітрыя КасмовічаШто сьвяткуеце, “саўкі”?
Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем. |
| |
|
|
 |
#8 напісаў: Vialla (27 лютага 2008 10:29 | ICQ: 264351865 | ) |
 |
|

Група: Галоўныя рэдактары Рэгістрацыя: 1.01.2007 Рэпутацыя: 0 |
Цытата: selianin За такія артыкулы ў цывілізаванай Эўропе за краты саджаюць за прапаганду фашызму Дык а хто святкуе такую знакавую дату? Хіба не сама дзяржава? ;). А цывілізаваная Эўропа са сваёй цывілізаванасцю ды правамі чалавека ўжо пад ляжыць пад арабамі, туркамі, мурынамі з голай задніцай і радая б павярнуць час назад, памяняць штосьці, ды хто ж ёй дазволіць?.. Адна маленькая Данія не згубіла яшчэ сваёй годнасці.
--------------------
ваўчынымі ікламі паўстань, Крыўя! |
|
|
 |
|
 |
 |
#9 напісаў: Tambouski vouk (27 лютага 2008 13:28 | ICQ: -- | ) |
 |
|

Група: Адмін Рэгістрацыя: 22.02.2007 Рэпутацыя: +1 |
Цытата: selianin За такія артыкулы ў цывілізаванай Эўропе за краты саджаюць за прапаганду фашызму Вы думаеце тут прапагандуецца фашызм? Для мяне гэта навуковы ці публіцыстычны артыкул. Так было. Гэта гісторыя. І я разумею тых людзей, якія са зброяй змагаліся з ворагам. Адныя з немцамі супраць бальшавікоў, другія з бальшавікамі -- супраць немцаў. ГЭТА БЫЛА ВАЙНА! Цытата: pik Калябарацыя, на маю думку, пошук выйсьця, пошук нейкага разьвіцьця для Бацькаўшчыны. А калабарацыя з бальшавікамі? |
| Навінаў: 120 | Каментарыяў: 615 |
цытаваць |
|
|
 |
|
 |
 |
#11 напісаў: Tambouski vouk (28 лютага 2008 14:15 | ICQ: -- | ) |
 |
|

Група: Адмін Рэгістрацыя: 22.02.2007 Рэпутацыя: +1 |
ну няпраўда. Былі і такія, напрыклад ксёндзь Гадлеўскі, які працаваў у нямецкай адміністрацыі, а сам ствараў беларускае падпольле. Яго Гестапа арыштавала і расстраляла.
ВІНЦЭНТ ГАДЛЕЎСКІ – ЗАСНАВАЛЬНІК БЕЛАРУСКАГА ПАДПОЛЬЛЯ. Якуб Цьвік
Найвялікшым змагаром за Беларусь, чалавекам, чыё імя займае пачэснае масца ў шэрагу: Касьцюшка, Плятэр, Каліноўскі, зьяўляецца заснавальнік беларускага канспіраванага антыфашысцкага падпольля Вінцэнт Гадлеўскі. І нават тыя сучасныя публікацыі, што адмаўляюць увогуле прысутнасьць Гадлеўскага ў стварэньні Супраціву зьяўляюцца самі па сабе доказам плённасьці яго канспіратыўнае дзейнасьці. Уся праца была пабудавана такім чынам, што кіраўнікоў ведалі лічаныя людзі, кожнага зь якіх ведалі, у сваю чаргу некалькі падначаленых, якія не здагадваліся аб далейшай структуры. Такім чынам нацыянальнае антыфашысскае падпольле эфектыўным павуціньнем разрасталася па Беларусі.
Але былі безумоўна і прарэхі: аб значнай ролі Гадлеўскага ў Супраціве здагадвалася савецкая выведка, неяк даведалася і фашыстоўская паліцыя бясьпекі і СД (SSPF): 24 сьнежня 1942 году , а 20-ай гадзіне, Вінцэнт Гадлеўскі быў затрыманы начальнікам (!) Г.Хойзерам. Спачаку Гадлеўскага завезьлі ў касьцел Сымона і Алены, дзе быў праведзены ператрус яго сейфу. Пасьля ён быў адвезены ў Трасьцянец, дзе быў растраляны Хойзерам. Факт выкананьня забойства асабіста начальнікам SSPF таксама сьведчыць аб значнасьці дзейнасьці Гадлеўскага.
Безумоўна, антыфашысскае беларускае падпольнае змаганьне са сьмерцю В. Гадлеўскага не спынілася, хаця і пацярпела вялікую страту. Супраціў працягваў існаваньне, аб чым сьведчаць шматлікія факты. Вось адзін зь іх: напачатку 1943-га група баевікоў-беларусаў напала на турму СД ў Менску, дзе па зьвестаках падпольля знаходзіцца Гадлеўскі (гітлераўцы адвяргалі факт яго зьнішчэньня).
Імя Вінцэнта Гадлеўскага паступова выплывае зь небыцьця, уздымаючы годнасьць беларуса і натхняючы новых змагароў сваім гераічным прыкладам.
Падрабязьней аб В. Гадлеўскім чытайце ў кнізе Сяргея Ёрша ”Рыцар Свабоды”, і часопісах Спадчына №3-6 за 1993 год. |
| Навінаў: 120 | Каментарыяў: 615 |
цытаваць |
|
|
 |
|
 |
 |
#15 напісаў: Black-Sea (29 лютага 2008 09:44 | ICQ: -- | ) |
 |
|

Група: Наведвальнікі Рэгістрацыя: 7.12.2007 Рэпутацыя: 0 |
Пра тыя часы на Беларусі наогул, ды пра Беларускую Краёвую Абарону асобна вельмі добра напісаў Кастусь Акула, вось вынятка: " Тыя-ж беларусы, да голасу якіх немцы час-ад-часу прыслухоўваліся, маючы наўвеце дабро свайго народу, верылі, што ў гэным бязвыхадным становішчы лепш для беларускае моладзі ўзяцца за зброю й дзе мага ратавацца перад зьнішчэньнем між двумя агнямі. У кажным выпадку нельга забывацца, што беларусы ня мелі выбару: або сілком маглі быць загнаныя ў партызаншчыну, чаго ніхто не жадаў, або, атрымаўшы зь нямецкіх рук зброю, выкарыстоўваць яе найперш, дзе дасца, для самазахаваньня ня толькі сябе, але шырокіх масаў беларускага народу." Глядзі: http://vilia-belarus.narod.ru/0.htm |
|
|
 |
|
 |
|
|
| |
АПЫТАННЕ |
|
| |
| Наколькі хутка адчыняецца наш сайт? |
|
|
| |
|
|
| |
ХТО НА
СУВЯЗІ |
|
| |
Зараз на сайце:
Карыстальнікаў: 0
Адсутнічаюць.
Робатаў: 2
Yahoo, Googlebot
Гасцей: 4
Усіх: 6
20-ка апошніх наведвальнікаў:
Карыстальнікаў: 20
Vialla,
miestaczkoviec,
jakub,
andros,
makarevich,
zuch,
mikola,
bunt,
Tambouski vouk,
pavel,
Volychka,
mazay,
_Han_,
Lesavik,
| |