НОВАЕ
 
  » Лазовыя карункі (абвестка)
» Адкуль бяруцца дзеці?????????
» Літоўскі прыклад ды на нашу лінію сталіна...
» У лукашэнкі скончыліся даяркі?
» Дзеці, хопіць піць!
» Замест гісторыі Беларусі?
» Бязь гісторыі...
» 100000
» Літаратурныя выпускі "Волата"
» Ратуем жыццё, дорым надзею
» Гарым!
» Этнаграфічная экспедыцыя па Вілейшчыне
» Мілінкевіч: візыт у Францыю быў вельмі пасьпяховым ...
» Патаемны сын Лукашэнкі: палітыка як мэксыканскі сэ ...
» А.Лукашэнка:«Буду балятавацца на чацьвёрты тэрмін»
 
 
НОВЫЯ КАМЕНТАРЫ
 
  » Бязь гісторыі... (4)
» Баброў выселяць (7)
» Лазовыя карункі (абвестка) (3)
» А.Лукашэнка:«Буду балятавацца на чацьвёрты тэрмін» (3)
» Дзеці, хопіць піць! (2)
» Беларускія дыскі ў Вялейцы!!! (10)
» Сухарэнка не памыліўся пра базы баевікоў у Вялейцы (14)
» 100000 (1)
» Дзень Перамогі ў Вялейцы, фота (8)
» У Вялейцы адчыніўся мотасезон (8)
» Літаратурныя выпускі \"Волата\" (2)
» Літоўскі прыклад ды на нашу лінію сталіна... (1)
» У лукашэнкі скончыліся даяркі? (1)
» Адкуль бяруцца дзеці????????? (1)
» Патаемны сын Лукашэнкі: палітыка як мэксыканскі сэрыял (1)
 
 
ЧАТ
 
 
 
jakub: там і стрэнемся
Сегодня в 23:16:13

Tambouski vouk: ну - ну
Сегодня в 23:14:15

bunt: jak vašyja spravy. ja tak dauno nia byŭ u internecie. i ŭvogule nikoga nie bačyŭ. zautra vychodny, na varyjant, narešcie zajdu ŭ hetym žycći
Сегодня в 23:12:10

Tambouski vouk: ты як Цэзар - адразу трымя справамі займаешся?! зачот!
Сегодня в 23:11:22

jakub: хай бунт, воўк - правільней: курсавымі. і сваё таксама
Сегодня в 23:09:45

Tambouski vouk: не сваёй? :) бабло косіш?
Сегодня в 23:07:39

bunt: pryvitanńie!!!
Сегодня в 23:07:24

jakub: курсавой
Сегодня в 23:07:07

Tambouski vouk: чым займаешся?
Сегодня в 23:05:56

jakub: здароў
Сегодня в 23:00:54

Толькі зарэгістраваныя карыстальнікі могуць дасылаць паведамленні.
Увайсці альбо зарэгістравацца.
 
 
 
 
 
     Зрабіць стартавай    Дадаць у выбранае
     
 
 
НАВІГАЦЫЯ
 
  ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
 
     
 
Дошка аб'яваў
 
     
 
НОВАЕ НА ФОРУМЕ
 
 
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне 9 траўня 2008 17:59 _Han_
праца сайта 1 2 3 ... 10 11 12 >>
Апошняе паведамленне 9 траўня 2008 17:33 Tambouski vouk
Вынікі экспэдыцыі Vialla - Нярыс 1857 - 2007
Апошняе паведамленне 3 траўня 2008 23:44 miestaczkoviec
КАЛЯНДАР
Апошняе паведамленне 3 траўня 2008 10:45 miestaczkoviec
рознае
Апошняе паведамленне 30 красавіка 2008 20:51 mikola
Сайт і іншыя СМІ
Апошняе паведамленне 30 красавіка 2008 20:16 Habeliak
Тэматыка сайта
Апошняе паведамленне 27 красавіка 2008 12:43 Lesavik
25 Сакавіка 1918 года - дзень абвяшчэньня Беларускай На ... 1 2 >>
Апошняе паведамленне 22 красавіка 2008 12:56 Tambouski vouk
Вялейскае настаўніцтва
Апошняе паведамленне 17 красавіка 2008 14:44 Habeliak
БРСМ 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне 17 красавіка 2008 14:19 Tambouski vouk
 
     
 
НОВЫ ФОТАЗДЫМАК
 
 

Уезд у вёску
Аўтар: jakub
16 траўня 2008 21:04
Альбом: Чыжэвічы
Праглядаў: 7
Каментары (0)

 
     
 
 
 
ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!!
 
 

Навіны рэгіёну: У Вялейцы адчыніўся мотасезон


У Вялейцы адчыніўся мотасезонУ Вялейцы адчыніўся мотасезон. Байкеры з Вялейкі, Маладэчна, Менску , Смаргоні праехалі па цэнтральнай вуліцы гораду і а 11 гадзіне раніцы ўехалі ў Ніжні парк. Апроч іх выступалі вялейскія рыцары, гурты Дзеці Індыга і Дзень незалежнасьці. Удзельнічаў мота-гурток пры Вялейска- Мядзельскім ДТСВАФ Праходзілі конкурсы для ўсіх жадаючых. Ідэйны натхняльнік мерапрыемства- Сяргей Марынюк, байкер зь Вялейкі.


Пачалося усё з конкурсаў для жадаючых і маючых мотатэхніку: васьмерачка, абліваньне пенай для галеньня, лопаньне шарыкаў. Самым адметным быў конкурс з сасіскай: байкер бярэ пасажыра, які, праязжаючы каляч сасіскі, павінны адкусіць кавалак. Сасіска была ў маянэзе- можа, каб смашней было- і самым няспрытным даводзілася аблізвацца. Некаторыя выбывалі праз тэхнічныя непаладкі: у каго бензін скончыцца , у каго панэлька адваліцца.


Ад гуртку пры ДТСВАФ былі ўдзельнікі на кросавых матацыклах, якія паказвалі, што яны могуць, на горках каля пляцоўкі з конкурсамі.


Каля сцэны разьмясьціўся намет рыцараў (адзін госьць з Маладэчна і чатыры з клюбу гістарычнай рэканструкцыі ”Паходня”, кіраўнік Андрэй Арлоўскі). Яны загаралі па сонейкам, апрануўшы кальчугі. Урэшце яны ( рыцары то бок) правялі шэсьць баёў. У шостым, як самыя моцныя, змагаліся Вальгер і Вігунт (унічыю). Фіналам стала імправізаваная бойка два на два. Па выніках усе загінулі.


Жадаючыя маглі паказаць сваю моц: арм-рэсьлінг (рука на руку), кінуць як мага далей карсер ( такая металічная і цяжкаватая штука) ці падымаць пудовую гіру ( гэта 16 кілаграмаў, паставілі рэкорд- больш за 50 разоў). На хадулях хадзілі і малыя, і вялікія, і нават вельмі вялікія- сам суддзя вырашыў паўдзельнічаць. Пераможцу далі прыз- цацачны байк.


Конкурсы перамежваліся жывой рок-музыкай: ігралі гурты Дзеці Індыга і Дзень Незалежнасьці ( абодва зь Вялейкі). Што адметна, яны па чарзе выконвалі па некалькі песень. Чаканага слэму асабліва не было, але некалькі чалавек пакіўбасіліся. З гукам ня ўсё было выдатна, але надзіва былі чутныя словы песень, у адрозьненьне ад мясцовых рок-канцэратаў. Праўда, яшчэ лепш было чутна вядоўцаў: напэўна, аж да плошчы.


Паўдзельнічаць прыехалі і страрыя аматары. Сярод матацыклаў былі сабраныя ўласнымі рукамі, ”пераробленыя зь Менскага ў Яву і наадварот”, як сказаў вядоўца. Напрыканцы сярод іх выбралі лепшага. Яго уладальнік і стваральнік- той жа Сяргей Марынюк. Не абышлося без непаразуменьняў: папрасілі людзей сабрацца каля таго цуду тэхнікі, якое найбольш спадабаецца. Толькі не патлумачылі, дзе ж самазробленыя.

А пятай гадзіне абвясьцілі пераможцаў конкурсаў: Капітан, Нюша, Зан, Скок і іншыя. Сярод іх была адзіная дзяўчына- Інга і быў самы малодшы ўдзельнік- Рэкет. Узнагародзілі і рыцараў. Прагучала думка, што у Вялейцы рыцары і байкеры непадзельныя. За падарункі былі блакноты і балоны з фарбай.


У Ніжнім парку былі ня толькі рокеры і байкеры. Бацькі зь дзецьмі, шмат моладзі і людзей прыйшлі паглядзець і паўдзельнічаць. Дарэчы, больш, чым калісь на провады зімы. Са здымачамі і нататнікам насілісяч прадстаўнікі прэсы. Збоку стаяў нарад міліцыі з сабакам і матацыкламі. Пад байкераў яны, праўда, не падкасілі- форма выдала.


Можна было пачаставацца шашлыком з адзінага шапіка. Дарэчы ,чарга была не на сто чалавек, але шмат хто бегаў у навакольныя крамы за марозівам ці нечым іншым. У прынцыпе, тут ёсьць і плюс: меньш накідалі сьмецьця. Не параўнаць з тым жа Купальлем.


Такое мерапрыемства праходзіць у Вялейцы другі раз. У тым годзе байкеры проста праехалі па вуліцах. На гэтую восень плануецца закрыццё сезону, тое ж на наступны год і праезд па горадзе на сьвяты. Па словах байкера Макса (Хоган), у выканкаме пры такім маштабе паабяцалі спрыяць падзеям. «Сделаем Вилейку центром байк- движения»- так сказаў Хоган.


P.S.Прабачце,калі памыляюся: ДТСВАФ-ДОСААФ.

У Вялейцы адчыніўся мотасезон
Астатнія фотаздымкі глядзіце ў фотаальбоме




Іншыя падобныя навіны:
  • Адкрыццё байкерскага сезону (абвестка)
  • Праводзілі зіму
  • Атрымайце асалоду ад лёду...
  • Наш Дзень Волі
  • Hip-Hop party! Упершыню ў Вілейцы!!!
  • Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем.

    #1 напісаў: miestaczkoviec    (7 траўня 2008 22:35 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 15.12.2006
    Рэпутацыя: 0

    А слабо сьцяг Тэўтонскага Ордэну ўжыць? Ці Паўднёвых Штатаў? За Бел-Чырвона-Белы, натуральна, складаюцца пратаколы... ужываюцца меры адміністрацыйнага ўзьдзеяньня...

    Навінаў: 2 | Каментарыяў: 77 цытаваць    

    #2 напісаў: jakub    (8 траўня 2008 19:19 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 1.01.2007
    Рэпутацыя: +1

          ну, для вялейкі й неблагі фэст выйшаў.


        толкі вось немагу зразумець навошта _Han_ гэткія фоткі паставіла. сама ж плявалася на іх. ranting bad


    --------------------

    Навінаў: 93 | Каментарыяў: 253 цытаваць    

    #3 напісаў: Lesavik    (8 траўня 2008 19:46 | ICQ: 401648726 | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 25.02.2007
    Рэпутацыя: 0

    Цытата: jakub
    толкі вось немагу зразумець навошта _Han_ гэткія фоткі паставіла. сама ж плявалася на іх. ranting bad


    слоў з песні не выкінеш! і калі мясцовым "байкерам" падабаютца такія сцягі гэта іх справа і нечая недапрацоўка

    Навінаў: 38 | Каментарыяў: 178 цытаваць    

    #4 напісаў: Tambouski vouk    (9 траўня 2008 17:26 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 22.02.2007
    Рэпутацыя: +1

    Цытата: Lesavik
    і нечая недапрацоўка

    чыя? як думаеш?

    а фоткі такія і трэба. каб можна было бачыць, што гэта за байкеры, чыя яны байкеры

    Навінаў: 120 | Каментарыяў: 615 цытаваць    

    #5 напісаў: _Han_    (9 траўня 2008 18:36 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 25.08.2007
    Рэпутацыя: +2

    Казалі, што пасьля, калі мянты зьехалі, камунякаўскі сьцяг папалілі, а яшчэ нейкія букеры дасталі бел-ч-белы

    Навінаў: 19 | Каментарыяў: 40 цытаваць    

    #6 напісаў: jakub    (9 траўня 2008 20:21 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 1.01.2007
    Рэпутацыя: +1

    быў на фэсьце да самага заканчэння, аж пакуль ўсе раз'ехаліся- ніякіх б-ч-б нідзе небыло


    --------------------

    Навінаў: 93 | Каментарыяў: 253 цытаваць    

    #7 напісаў: mikola    (9 траўня 2008 20:32 | ICQ: -- | )




    Група: Адмін
    Рэгістрацыя: 4.12.2006
    Рэпутацыя: 0

    І мне казалі, што на адным з байкаў з'явіўся, праўда не 2 на 2, а меншы. Але сведкі казалі.


    --------------------

    Навінаў: 125 | Каментарыяў: 90 цытаваць    

    #8 напісаў: miestaczkoviec    (Учора, 21:38 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 15.12.2006
    Рэпутацыя: 0

    Мэталеры, байкеры часта сьцяг Паўднёвых Штатаў ужываюць. Бунтарскі. Ён чырвоны з сінім Крыжам Сьвятога Андрэя і зорачкамі. Хаця амэрыканскі, амэрыканскай апазыцыі так бы мовіць, але без эксцэсаў лунае над намётамі ждановіцкага рынку ля Менску, дзе рокерскія байкі прадаюць.

    Навінаў: 2 | Каментарыяў: 77 цытаваць    


    Даданне каментара
    Ваша Імя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Уключыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
    абнавіць код
    Пазначце код:




     
       
     
     
     
    АЎТАРЫЗАЦЫЯ
     
     
    Лагін
    Пароль
     
     
         
     
    АПЫТАННЕ
     
     
    Наколькі хутка адчыняецца наш сайт?

    Даволі хутка
    Сярэдне
    Марудна
    Як калі
    Не ведаю
     
         
     
    АРХІЎ НАВІНАЎ
     
      Травень 2008 (29)
    Красавік 2008 (41)
    Сакавік 2008 (43)
    Люты 2008 (43)
    Студзень 2008 (40)
    Снежань 2007 (48)
    Лістапад 2007 (37)
    Кастрычнік 2007 (44)
    Верасень 2007 (27)
    Жнівень 2007 (29)
    Ліпень 2007 (31)
    Чэрвень 2007 (38)
    Травень 2007 (37)
    Красавік 2007 (50)
    Сакавік 2007 (40)
    Люты 2007 (36)
    Студзень 2007 (21)
    Снежань 2006 (21)
    Лістапад 2006 (3)
    Кастрычнік 2006 (1)

     
         
     
    КАТАЛОГІ
     
     
     
    Rating All.BY
    Белорусский рейтинг MyMinsk.com

    Цісні для прагляду надвор'я ў Вялейцы!
     
         
     
    ХТО НА СУВЯЗІ
     
     
    Зараз на сайце:

    Карыстальнікаў: 0
    Адсутнічаюць.
    Робатаў: 1
    Googlebot
    Гасцей: 3
    Усіх: 4

    20-ка апошніх наведвальнікаў:

    Карыстальнікаў: 20
    Vialla, miestaczkoviec, jakub, andros, makarevich, zuch, mikola, bunt, Tambouski vouk, pavel, Volychka, mazay, _Han_, Lesavik, ОлЬ, правдоруб, Habeliak, karna, Кветачка, bublikvera
     
         
     
     
    Галоўная старонка | Рэгістрацыя | Дадаць навіну | Новае на бачыне | Статыстыка | Статыстыка наведванняў | Форум
    Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены.