ВЯЛЕЙКА - БУДЗЬМА РАЗАМ!!!

 
     Зрабіць стартавай    Дадаць у выбранае
   
 
 
НАВІГАЦЫЯ
 
  ГАЛОЎНАЯ
НАВІНЫ
ГАЗЕТЫ
КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ТВОРЧАСЦЬ
ТУРЫЗМ
ФОТАГАЛЕРЭЯ
ФОРУМ
ДОШКА АБ'ЯВАЎ
ПАМПУЙ
СПАСЫЛКІ
 
   
 
Дошка аб'яваў
 
   
 
НОВАЕ НА ФОРУМЕ
 
 
Пра грантасосаў і патрыётаў 1 2 3 4 5 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 21:00:36 pik
Выбарчая кампанія пачалася 1 2 >>
Апошняе паведамленне Сёння ў 20:59:03 pik
Што пагражае Беларусі? 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 26 жніўня 2008 23:08 Lesavik
Расея лезе ў Грузію 1 2 >>
Апошняе паведамленне 22 жніўня 2008 15:05 jakub
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 >>
Апошняе паведамленне 22 жніўня 2008 10:37 Lesavik
ВІНШАВАНЬНІ. НЕ ШКАДУЙЦЕ ДОБРЫХ СЛОВАЎ 1 2 3 4 5 6 >>
Апошняе паведамленне 21 жніўня 2008 20:24 mikola
Помнік Вяльляне: нашыя ўражаньні 1 2 >>
Апошняе паведамленне 21 жніўня 2008 14:42 jakub
Расейская вайсковая база 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 21 жніўня 2008 14:20 Tambouski vouk
анекдоты, жарты, прыказкі
Апошняе паведамленне 19 жніўня 2008 18:38 jakub
Люблю глядзець фільмы!!! 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 18 жніўня 2008 13:00 jakub
 
   
 
НОВЫ ФОТАЗДЫМАК
 
 

План забудовы п ...

План забудовы плошчы Леніна
Каментары (0)
600x480, 130.31 Kb
 
   
 
 
НОВАЕ
НОВЫЯ КАМЕНТАРЫ
 
  
     

Рэгіянальная газета: Вяселле па вілейскіх традыцыях
Чырвоны кутПасля заканчэння праваслаўнага посту ў Вілейскім раённым краязнаўчым музеі адкрылася паслуга “Горка” па-беларуску”. Першымі правялі сваё вяселле па народным абрадзе віляйчане Дзяніс і Кацярына Каляда.

Маладых сустракалі ў браме сват і свацця – дырэктар музея Сяргей Ганчар і навуковы супрацоўнік Алена Стрэж. Жаніх і нявеста павінны былі пакланіцца і пацалаваць каравай і, толькі крыху прыгубіўшы з чарак, выліць медавуху праз левае плячо. Сяргей Ганчар тлумачыць, што раней маладым ні ў якім разе нельга было падчас вяселля ні есці, ні піць. Таму яны толькі кланяліся хлебу, а не ламалі ці адкусвалі, як гэта робяць цяпер. Медавуху вылівалі для таго, каб “усё благое і нядобрае засталося ззаду”.

На парозе жаніха і нявесту чакаў замок. Яны яго закрываюць, а пасля павінны або выкінуць у раку ці ў студню, ключы аддаць бацькам або пакінуць сабе. Сэнс – каб ніхто не мог разлучыць пару. Пасля па тканым палатне, пасыпаным жытам, маладыя ўваходзяць унутр. На дзяжы ляжыць лубка (традыцыйны плецены выраб), у якой у жыце стаяць грамнічныя свечкі. Рукі жаніха і нявесты злучаюць ручніком у выглядзе васьмёркі – знака бясконцасці іх кахання. Яны абыходзяць вакол дзяжы тры разы, а пасля ўваходзяць у “хатку” – пакой, стылізаваны пад вілейскую хату. Менавіта вілейскую, бо ўсё ў ёй з гэтай зямлі. Таксама, як і абрад, якім кіруюць сват і свацця, узяты з традыцый Вілейшчыны. Падчас яго гучаць аўтэнтычныя вясельныя спевы, запісаныя ў вёсцы Рабунь.

У чырвоным куце вісіць ікона ў вясельным ручніку. Сяргей Ганчар гаворыць, што ўсе ручнікі, ужытыя ў абрадах, – спецыяльныя, вясельныя. Каля іконы – даўнейшы нявесцін вэлюм. Побач на сцяне пяць абаранкаў на чырвонай стужцы – сімвал шчасця. Па дыяганалі насупраць чырвонага кута, як і павінна быць, стаіць печ. На ёй сядзіць кот. Акно, печ і ката намаляваў вілейскі мастак і архітэктар Анатоль Капцюг. Кажуць, што ў каце можна пазнаць яго ўласнага любімца. Навуковы супрацоўнік музея Валянціна Лапко расказвае, што краявід за “акном” будзе змяняцца ў залежнасці ад пары года.

Каля печы стаіць куфар з прыданым. Па словах Сяргея Ганчара, дзяўчына павінна была збіраць яго з дванаццаці год – ткаць ручнікі, посцілкі і г.д. Да вяселля нявеста рабіла да 50 паясоў, каб адарыць усіх удзельнікаў урачыстасці. Таксама яна раскладвала ў новым для сябе доме на покуці, у хляве, клеці, лазні. Калі ішла першы раз па ваду, абвязвала поясам студню. “Гэта яшчэ паганскія звычаі, – кажа дырэктар музея. – Дзяўчына як бы дае даніну розным духам, каб задобрыць іх”. Вясельны пояс для “Горка” па-беларуску” ён сплёў сам.

На стале стаяць рэчы, кожная з якіх мае свой сэнс. Хлеб – сімвал багацця, чырвонае віно з жытам – сімвал чысціні маладых. У лубцы запальваюць грамнічныя свечкі, “каб згарэла ўсё благое і нядобрае”. Чыгун паронак (паранай бульбы) – “каб не любіў чужых жонак”, чыгун буракоў – “каб не глядзела на чужых мужыкоў”. На стале маладым заўсёды клалі толькі адну лыжку – бо яны павінны быць адным цэлым. Сядаюць жаніх і нявеста на даўнейшы кажух, пасыпаны жытам. Пры гэтым сват жадае: “Каб былі так багаты, як гэты кажух касматы”.

Пасля ў праграме традыцыйнага вяселля музея – гульні. Сват і свацця правяраюць, якую гаспадыню ўзяў сабе малады чалавек і ці добрага гаспадара знайшла сабе дзяўчына. Яны паказваюць ім па тры прадметы з музейных фондаў і прапануюць адказаць, як яны называюцца і для чаго ўжываліся. Для Дзяніса і Кацярыны гэтая задача аказалася складанай, і ім пачалі дапамагаць больш дасведчаныя госці. Потым сваты правяралі маладых на працавітасць. Так, нявеста павінна была папрасаваць качалкай ручнік, а пасля паказаць сваё ўменне прасці на калаўроце.

Апошняя частка абраду – вясельнае гаданне. Маладыя цягнулі з берасцянкі прадметы, а сваты расказвалі ім, што яны абазначаюць. “Мы плануем яшчэ зрабіць дарэнне маладых, дзе кожны падарунак таксама быў бы з сэнсам, – гаворыць Алена Стрэж. – Напрыклад, капусны лісток – каб першы быў сынок. Семя льняное – каб не прыстала нічога благое. Таксама хочам задзейнічаць гасцей”.

Маладыя пасля расказалі, што ім вельмі спадабалася. “Усё было незвычайна для нас, – гаворыць Дзяніс Каляда. – Нічога падобнага мы ні разу не бачылі і не чулі, таму было цікава”.

Вольга Рудніцкая

фота: Якуб Волат (с)
Іншыя падобныя навіны:
  • Этнаграфічная экспедыцыя па Вілейшчыне
  • Каляды згодна з традыцыяй
  • Дзяўчына ў белай сукенцы
  • Ці існуе ў Гальшанах Белая Панна?
  • Вяселле ў этнашколе
  • Б. Цітовіч: ”Я нават думаў, што з`еду з раёна”
  • Унікальнасць і памяць
  • Незабыты літаратурны каласок
  • Выпадкі з жыцця абітурыентаў
  • Якая нас аб’ядноўвае...
  • Паважаны наведвальнік, Вы зайшлі на сайт як незарэгістраваны карыстальнік. Мы раім Вам зарэгістравацца альбо ўвайсці на сайт пад сваім імем.

    #1 напісаў: as    (18 траўня 2008 10:02 | ICQ: -- | )




    Група: Госці
    Рэгістрацыя: --

    Файны допіс! Нават пашкадаваў, што ня быў на тым вясельлі... Усіх удзельнікаў можна падзякаваць і павіншаваць, бо дакрануліся да сапраўднага, вартага, і ёсьць з каго браць прыклад наступным маладзёнам. Дзякуй Аўтару!

    Навінаў: 0 | Каментарыяў: 0цытаваць    

    #2 напісаў: Habeliak    (19 траўня 2008 18:14 | ICQ: -- | )




    Група: Наведвальнікі
    Рэгістрацыя: 17.02.2007

    Гарэлка там хоць была?

    Навінаў: 14 | Каментарыяў: 128цытаваць    


    Даданне каментара
    Ваша Імя:
    Ваш E-Mail:

    Код:
    Улучыце гэты малюначак для адлюстравання кода бяспекі
    абнавіць код
    Пазначце код:




     
      
     
     
       
     
     
     
    АЎТАРЫЗАЦЫЯ
     
     
    Лагін
    Пароль
     
     
       
     
    АПЫТАННЕ
     
     
    Што, на Ваш погляд, стала прычынай вызваленьня Аляксандра Казуліна?

    Гэта вынік змаганьня беларускай грамадзкасьці
    Гэта наступства прыходу да ўлады новай каманды ў атачэньні Лукашэнкі
    Гэта парада піяр-кансультанта лорда Бэла
    Нарэшце падзейнічалі амэрыканскія санкцыі
    Лукашэнка спужаўся наступстваў вайны на Каўказе для беларуска-расейскіх адносінаў
     
       
     
    ЧАТ
     
     
     
    Tambouski vouk: зачот!
    Сёння ў 21:28:49

    _Han_: Ё фантан!
    Сёння ў 13:54:24

    Tambouski vouk: пра фантанф напішыце і інтэр'вю ў Ластоўскага вазьміце. Якуб, заргаізуй, калі ласка!
    23 жніўня 2008

    jakub: ганна, дадай каліласка ў вайдзені фотаздымак кладкі праз раку
    23 жніўня 2008

    Tambouski vouk: ну вось і няма нікога
    22 жніўня 2008

    Tambouski vouk: заўтра патэлефануй мне, калі што новае будзе чуваць
    22 жніўня 2008

    Tambouski vouk: ну дык трэба новы разьдзел рабіць!
    22 жніўня 2008

    jakub: гэты людзі, якія зараз робяць лілею начале з бяссменным рэдактарам
    22 жніўня 2008

    Tambouski vouk: рэдакцыя гэта хто? ну тады трэба для вучняў-студэнтаў-настаўнікаў рабіць асобны разьдзел!
    22 жніўня 2008

    jakub: м, як м, стаяць.
    22 жніўня 2008

     
     
       
     
    АРХІЎ НАВІНАЎ
     
     Жнівень 2008 (40)
    Ліпень 2008 (33)
    Чэрвень 2008 (26)
    Травень 2008 (53)
    Красавік 2008 (35)
    Сакавік 2008 (43)
    Люты 2008 (43)
    Студзень 2008 (40)
    Снежань 2007 (48)
    Лістапад 2007 (36)
    Кастрычнік 2007 (44)
    Верасень 2007 (27)
    Жнівень 2007 (29)
    Ліпень 2007 (31)
    Чэрвень 2007 (38)
    Травень 2007 (37)
    Красавік 2007 (50)
    Сакавік 2007 (40)
    Люты 2007 (36)
    Студзень 2007 (21)
    Снежань 2006 (21)
    Лістапад 2006 (3)
    Кастрычнік 2006 (1)

     
       
     
    КАТАЛОГІ
     
     
     
    Rating All.BY
    Белорусский рейтинг MyMinsk.com

     
       
     
    ХТО НА СУВЯЗІ
     
     
    Зараз на сайце:

    Карыстальнікаў: 0
    Адсутнічаюць.
    Робатаў: 2
    Yandex, Yahoo
    Гасцей: 3
    Усіх: 5

    20-ка апошніх наведвальнікаў:

    Карыстальнікаў: 20
    _Han_, andros, Black-Sea, bublikvera, bury, Dana, jakub, karna, Lesavik, makarevich, mazay, mikola, pik, Tambouski vouk, Vialla, vit260, Volychka, zuch, Кветачка, правдоруб
     
       
     
      
     
     
      
     
     
      
     
     
     
    Галоўная старонка | Рэгістрацыя | Дадаць навіну | Новае на бачыне | Статыстыка | Статыстыка наведванняў | Форум
    Copyright © 2006 - 2008. VIALEJKA.ORG Усе правы абаронены. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.