Каля вёскі Снежкава Вілейскага раёна 30 чэрвеня ў 15 гадзін пройдзе адкрыццё першага ў Беларусі "Мемарыяла зніклым вёскам".
Наш сайт пра ўжо паведамляў, што па розных прычынах на Вілейшчыне за 70 гадоў зніклі 253 населеныя пункты. Шмат вёсак былі спаленыя падчас вайны, некаторыя з цягам часу страцілі свае назвы і былі далучаныя да другіх сельсаветаў. Нямала населеных пунктаў падзялілі лёс Хатыні. Усе назвы некалі існаваўшых вёсак будуць напісаныя на 16 асобных знаках мемарыяльнага комплексу.
Спасылка на навіну:
http://vialejka.org/1817-pomnik-zniklym-vjoskam.html
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Шчыра кажучы, не памятаю, але месца дазваляе. На дошках назвы адбітыя на сённяшні час. Можна назвы (будучыя) дадаваць на новых дошках. Ці мае гэтае пытанне важкі сэнс? Галоўнае, што такі мемарыял (дарэчы, адзіны ў краіне) з'явіўся.
Галоўнае, што такі мемарыял (дарэчы, адзіны ў краіне) з'явіўся.
Пагаджаюся. Праўда, нейкія асацыяцыі хатыньскія зьяўляюцца. У гэтым сэнсе мемарыял мае магутны прыхаваны ідэалагічны зьмест. Можна нават сказаць, што мае месца пэўная ідэалагічная правакацыя (ці дыверсія?).
--------------------
Старадаўняй ЛІТОЎСКАЙ Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!!! Максім БАГДАНОВІЧ
Мне так катэгарычна не падаецца. Наколькі я ведаю, ідэя мела "больш чалавечы змест" -- проста хацелася ўзгадаць пра больш чым 250 малых радзім. І сам мемарыял зроблены з творчым ухілам, шчыра і ад душы, а не па загаду. І няма тут аніякай ідэалогіі, кроме адной -- памяць. "Не трэба шукаць чорную кошку ў цёмным пакоі, асабліва калі яе там няма".
Зьнікненьне малых радзім (250 толькі ў адным раёне!!!) аўтаматычна падымае пытаньне - а чаму яны зьніклі? Чаму зьнікла 250 маленькіх, утульных нашых родных беларускіх вёсачак? Прычым зьнікла не за ВАЕННЫ час, а за даволі кароткі пасьляваенны час за бальшавікамі!!! Ці мелі мы калі-небудзь большыя страты ў нашым сялянстве, якое ёсьць (лепш сказаць, было) нацыянальнай глебай? Калі Хатынь - мемарыял па вёсках, спаленых фашыстамі, дык ці ня ёсьць гэты вялейскі мемарыялам па вёсках, якія згарэлі ў вагні калхознай вайны супраць сялянства?
--------------------
Старадаўняй ЛІТОЎСКАЙ Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць!!! Максім БАГДАНОВІЧ
Калі Хатынь - мемарыял па вёсках, спаленых фашыстамі, дык ці ня ёсьць гэты вялейскі мемарыялам па вёсках, якія згарэлі ў вагні калхознай вайны супраць сялянства?
Менавіта ў гэтым важнасьць і важкасьць мэмарыялу. І можа, гэта не правакацыя, можа, блудныя, зьбітыя з панталыку бальшавікамі-маскалямі дзеткі пачалі аддаваць даўгі свайму Краю? Няхай бы гэты мэмарыял быў сьціплай цаглінкай у адбудову гістарычнай праўды... З Богам! "Мемарыял (зніклым) зьнішчаным вёскам".