Сьвята, прысьвечанае Дню вызваленьня Рэспублікі Беларусь і 65 гадавіне вызваленьня Беларусі. Праграма: 30 чэрвеня – адкрыцьцё меарыяла “Зьніклыя вёскі” 2 ліпеня: 20 00 – адкрыцьцё фантана на плошчы Леніна. 3 ліпеня. 9 30 – збор ветэранаў каля райвыканкама 10 30 – ускладаньне кветак да помніка на плошчы Свабоды. 11 30 – адкрыцьцё помніка А.А. Асланаву. 12 00 – адкрыцьцё сьвята ва ўрочышчы Дубаўка: урачыстая частка, сьвяточная канцэртная праграма. Канцэртная праграма: Гюнэш Абасава, народны хор “Любанія”, узорны духавы аркестр ВДШМ, НВГ “Суквецьце”, УЭС “Экспромт”, удзельнікі мастацкай самадзейнасьці, хор ветэранаў. Таксама будуць праходзіць выставы – продажы ліцэя, каледжа, Дома рамёстваў, паказальныя выступленьні спартсменаў ДЮСШ, байкераў, будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. 20 00 – канцэртная праграма на плошчы Леніна. 23 00 – “Сьпяваем гімн разам”, сьвяточны фейерверк.
Спасылка на навіну:
http://vialejka.org/1819-svjatkavanne-3-lipenja.html
Адміністрацыя сайта можа размяшчаць артыкулы дзеля абмеркавання, не падзяляючы пункт гледжання аўтара. Пры выкарыстанні матэрыялаў спасылка на сайт VIALEJKA.ORG АБАВЯЗКОВАЯ.
Добра глядзіцца шэсьце жыхароў мястэчка па ягоных галоўных вуліцах. Маладыя хлопцы-скаўты ўва уніформах нясуць нацыянальныя штандары. Наперадзе працэсіі йдуць бубначы, дудары і пад. Паспаліты люд скрозь у традыцыйных нальшчанскіх строях. Тут і рыцары, бо гісторыя нашае краіны пачалася яшчэ за часоў Рагвалода. На кані едзе князь Вітаўт са сваімі рыцарамі са сьцягам Вялікага Княства Літоўскага - срэбным коньнікам на чырвоным полі. Шэсьце зьбірае усё мястэчка. Сьпяваюць старыя ліцьвінскія гімны, дзяўчаты й жанчыны закідаюць ўдзельнікаў шэсьця кветкамі... Ну і гэтак далей, па сцэнары
Глупства! Народнае сьвята. А па сцэнары далей - музыка, піўны фэст (без гарэлкі), братаньне нальшчанскіх рыцараў з тэўтонскімі і скокі (з чароўнай Зояй у вялейскай вышыванцы, калі адгукнецца на запрашэньне на танец, зразумела)