Хлопцам - "На Чорных Лядах" Васіля Быкава (там усё...), дзяўчатам - паэзію Ларысы Геніюш (запальвае беларускія сэрцы...). Усім - верш Натальлі Арсеньневай "Прысяга". На тэму каханьня - лірыку Янкі Купалы. "Новую Зямлю" Якуба Коласа. "Каласы пад сярпом тваім" Уладзімера Караткевіча. Сьпіс можна доўжыць і доўжыць. Можна сфармуляваць пытаньне іначай: што варта прачытаць па тэме ... ?
Жаўнерам-беларусам верш Арсеньневай "У гушчарах", таксама Янкі Купалы "Зваяваным". Максіма Багдановіча "Санэт"...
Гэта ня ўсё, зразумела. А яшчэ тое, што на сэрца ляжа :))
Я б прапанавала кнігі У. Арлова - як дапаможнік па вывучэнні нашай гісторыі.
Памятаю, начытаўшыся Дзюма, я ведала ўвесь радавод французскіх каралёў і французскай арыстакратыі :).
А ўвогуле, было б файна, каб у нас быў такія аўтары як Дзюма і Друон.
Іпатаву не рэкамендавала б - шмат ляпаў і чыста з ідэалагічнага гледзішча не падабаецца - малюе нашых продкаў(язычнікаў) нейкімі прыдуркамі і свалатамі.
Тут яшчэ пытанне ва ўзросце і ў цікаўнасцях да жанру ўвогуле. Тут нейкага канкрэтнага спісу не складзеш. Я, напрыклад, ніколі ня стану чытаць дэтэктывы і пра другую сусветную вайну, таму што не люблю :icon11:
Чалавек павінен сам абіраць, што яму патрэбна чытаць. " Іпатаву не рэкамендавала б - шмат ляпаў і чыста з ідэалагічнага гледзішча не падабаецца" - а мне падабаецца. "Знак Бяды" - вось на якой кнізе павінны выхоўвацца людзі. кніга аб непераможнасці і непакорлівасці нашых людзей фашыстам
Беларусы і ўкраінцы (адбіліся яны ад імперскага назову "маларосы" - малайцы, а мы не змаглі захавацца ліцьвінамі) кіравалі ссср? Цікава кіравалі. Беларусь, як краіна - пераможца ў другой сусьветнай вайне, страціла свае тэрыторыі. Хто яшчэ страціў? А, канешне, разьбітая Германія. Аднаго гэтага аргументу дастаткова, каб даказаць, што Беларусь у ссср не кіравала - калонія ня можа кіраваць.
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Сталін быў інтэрнацыяналіст. Ён душыў і гурузінаў, і беларусаў, і рускіх. І як камуніст ён не зважаў на нацыянальнасьць (у тым ліку і сваю), а рабіў усё на карысьць імперыі - утой час савецкай (але і рускай па зьместу - асноўная культура, мова, героі гісторыі - рускія).
І яшчэ чаму ў дзіцячых кніжках пры ссср пісалі "белорсуукая пословіца" і "русская народная мудрасть"?