Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 100
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 5
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Habeliak
Эвалюцыя нацыянальнай сьвядомасьці і разуменьне нармальнасьці вяртаюць беларуса ў літвіна. На гэта патрэбен час, але гэта не бязглуздасьць.
Літвін не нацыянальнасць, а ўсведамленне сябе нашчадкам (сёння) культурнай і гістарычнай спадчыны ВКЛ. Можна быць беларусам па нацыянальнасці і лічыць сябе літвінам. Нішто не перашкаджае. Адам Міцкевіч, Юзэф Пілсудскі, Тадэвуш Касцюшка лічылі сябе палякамі па нацыянальнасці, а сцвярджалі таксама, што яны літвіны. Не рабіце вэрхал у сваіх галовах. Не слухайце кадэбісцкія байкі пра асобнасць і асаблівасць літвінскай нацыянальнасці. Адзін такі хітрамудры Мыкола Шаляговіч быў, які штурхаў палешукоў запісвацца яцвягамі. Я таксама лічу сябе літвінкай - пераемнмцай усяго таго, што было, што нас сёння яднае з нашымі суседзямі, з якімі разам будавалі некалі адну дзяржаву і адстойвалі сваю незалежнасць у Зялёным Лесе. Але я беларуска. Мы, беларусы, маем немалы здабытак у культуры, літаратуры, навуцы. Мы гаорым на адной мове з Купалай і Коласам, Багдановічам і Караткевічам, Мележам і Барадуліным. Маем сваю НАЦЫЯНАЛЬНУЮ СІМВОЛІКУ. Не паддавайцеся на правакацыі. Пішыцеся беларусамі! І ўсведамляйце сваю літвінскасць, калі вы яе адчуваеце. Інакш мы літвіны, яцвягі etc... разбяжымся па сваіх куточках, пакінуўшы Беларусь на гвалт. І план КДБ спрацуе. Зоя, якая дае сабе справаздачу за кожнае слова, таму што Справядлівая.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Вынятка: Зоя Справедливая
Літвін не нацыянальнасць
Тады і ўкраінец не нацыянальнасьць. А мусіць ён называцца маларосам.
Вынятка: Зоя Справедливая
Не слухайце кадэбісцкія байкі пра асобнасць і асаблівасць літвінскай нацыянальнасці.
"Тріедінство" славянскіх народаў - вось імперска-кадэбісцкая байка. Назваўшы нас, літвінаў, беларусамі, імперыя адсекла нам карані і здолела амаль цалкам асіміляваць.
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 100
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 5
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Habeliak
"Тріедінство" славянскіх народаў - вось імперска-кадэбісцкая байка. Назваўшы нас, літвінаў, беларусамі, імперыя адсекла нам карані і здолела амаль цалкам асіміляваць.
Трыадзінства не мой тэзіс. І байка гэта сапраўды імперская. А беларусамі мы самі сябе назвалі. Не згадвайце толькі Някрасава. Ён у сваім творы канстатаваў факт. Справа іншая як мы гэтым саманазовам цяпер распараджацца будзем. Будзем разменьваць (не мяняць) яго на іншыя, ці кансалідуемся і назавем сябе ў перапісных лістах беларусамі. Памылковая таксама выснова, што калі беларусы называюць сябе беларусамі, то нехта мусіць называць украінцаў маларосамі. На Украіне таксама сітуацыя яшчэ тая: адны лэмкамі сябе клічуць, іншыя -- русінамі. Пра тых самых яцвягаў Шаляговічавых не забыліся. Але украінцы перамогуць, бо памятаюць запавет Кабзара: Як умру, то поховайте Мене на могилі, Серед степу широкого, На Вкраїні милій, Щоб лани широкополі, І Дніпро, і кручі Було видно, було чути, Як реве ревучий. Як понесе з України...
А наш Пясняр Купала не пра Беларусь пісаў? А Багдановіч, аўтар КРЫВІЦКАЙ ПАГОНІ, не рабіў аналіз БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ? А на гэтым сайце не прапісана ў правілах пра статус БЕЛАРУКСКАЙ мовы. Гуляць у гульні розныя можна. Але калі мы можам сказаць ТАК БЕЛАРУСКАСЦІ, то давайце станем дарослымі. Выбачайце за рэзкасць. Думаю, усё справядліва? А што пра гэта пан Зух мяркуе, цікава? Ці пан Алесік. Яны, спадзяюся, беларушчыну ўкладаюць у свае песні. ЗЫ. Я не супраць літвінскасці, яшчэ раз кажу. Будзем літвінамі (ліцвінамі), але па нацыянальнасці беларусамі. Зоя.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Зоя Справедливая
А Багдановіч, аўтар КРЫВІЦКАЙ ПАГОНІ, не рабіў аналіз БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ?
Выбачайце, у арыгінале ў Багдановіча - ЛІТОЎСКАЯ пагоня!!!
А пясьняр Купала сваімі радкамі "я мужык-беларус, пан касы і сахі..." нанёс такую вялізарную школу ідэі беларускасьці, што цяжка пераацаніць.
Вынятка: Зоя Справедливая
А беларусамі мы самі сябе назвалі.
Не зусім так. Чытайце гісторыю. Ды нават калі і самі назваліся, дык зрабілі катастрафічную памылку. Яе трэба выпраўляць.
Вынятка: Зоя Справедливая
На Украіне таксама сітуацыя яшчэ тая: адны лэмкамі сябе клічуць, іншыя -- русінамі. Пра тых самых яцвягаў Шаляговічавых не забыліся. Але украінцы перамогуць, бо памятаюць запавет Кабзара:
Яны ўжо даўна перамаглі. Яшчэ калі захавалі назоў Украіна замест Малороссія. Іхных нацыянальных сілаў на гэта хапіла, а нашых, каб захаваць назоў Літва, на вялікі жаль, не.
Карацей, назоў "беларусы" ня мае гістарычнай легітымнасьці, ня мае зьместу. Ён пусты (там мала што акрамя лапцей, сахі, каўтуна ў галаве). Калі ж хаця б з боку дадаецца "літва" (напрыклад, Літоўская рэспубліка Беларусь), атрымліваецца зусім іншая зьместавая катэгорыя. Але, пардон, да разуменьня гэтага трэба дарасьці (калі ласка, бяз крыўдаў). Калі я таксама быў студэнтам, быў на гэткай жа "справядлівай" Зоявай пазіцыі.
Узрост: --
З намі: 2 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 100
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 5
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Habeliak
Выбачайце, у арыгінале ў Багдановіча - ЛІТОЎСКАЯ пагоня!!!
Сапраўды. Але я казала пра тое, што вядомы са школьных падручнікаў Багдановіч (а вядомы ён як аўтар "Крывіцкай пагоні" -- няхай гэта заслуга Ластоўскага ці каго там) аналізаваў у сваіх літаратуразнаўчых працах у кантэксце сусветнай літаратуры БЕЛАРУСКУЮ літаратуру, а не літоўскую.
Вынятка: Habeliak
А пясьняр Купала сваімі радкамі "я мужык-беларус, пан касы і сахі..." нанёс такую вялізарную школу ідэі беларускасьці, што цяжка пераацаніць.
Ну што ў гэтым дрэннага, што Купала спяваў пастаралі, але ж у нас былі і інтэлектуалы накшталт таго ж Багдановіча ці змагары як Алесь Гарун. Сяргей Палуян яшчэ быў. Я кажу, што яны беларусы не згадваючы нейкі "сацыяльны" іхні статус.
Вынятка: Habeliak
Не зусім так. Чытайце гісторыю. Ды нават калі і самі назваліся, дык зрабілі катастрафічную памылку. Яе трэба выпраўляць.
Рэч у тым, як мы самі сябе называем. Я і казала, што літвін не нацыянальнасць, а прыналежнасць (у культурным, гістарычным і г.д. сэнсах) да ВКЛ. Я была з татам на базары ў Беластоку і спыталася ў дзядзькі гандляра, які гаварыў па-беларуску: "Вы беларус?". На што ён мне адказаў вельмі зразумела: "Я палак беларускай нацыянальнасці". Прымайце сябе літвінамі беларускай нацыянальнасці. У гэтым ёсць наша агульнае выйсце. На развітанне колькі радкоў Уладзіміра Дубоўкі:
О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобыллем не зарасцеш.
Пялёсткамі тваімі стану, на дзілы сэрца накалю. Тваіх вачэй – пад колер сталі – праменне яснае люблю.
Ніколі пройме з дзікім ветрам не развіваць дзявочых кос. Імкнешся да Камуны Свету, каб радасць красавала скрозь.
Варожасць шляху не зачыніць: у перашкодах дух расце. О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Зоя Справедливая
што вядомы са школьных падручнікаў
Са школьных савецкіх падручнікаў можна шмат чаго вычытаць. У нас сістэма адукацыі антынацыянальная. З нас працягваюць рабіць рускіх. Верш "Я мужык беларус" таксама са школьнай праграмы. І невыпадкова.
Вынятка: Зоя Справедливая
Я кажу, што яны беларусы не згадваючы нейкі "сацыяльны" іхні статус.
Пра гэта сказаў вышэйзгаданы Купала ў тым самым вершы. Яшчэ і Ларыса Геніюш дадала "ўсе крыху сяляне". Так, яны ў нейкай ступені маюць рацыю. Але на гэтіым немагчыма адрадзіць нацыю.
Вынятка: Зоя Справедливая
"Я палак беларускай нацыянальнасці"
Гэтым самым ён сказаў, што з'яўляецца грамадзянінам Польшчы, але беларусам па нацыянальнасьці. Дык што? Мне называцца беларусам і грамадзянінам неіснуючага ВКЛ? Цікава...
P.S. А Адам Міцкевіч, сказаўшы, што "нарадзіўся... літвінам", думаю, казаў больш пра нацыянальнасьць.
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Habeliak
З нас працягваюць рабіць рускіх.
Напаўняюць маскоўскім кантэнтам сьвядомасьці нашае моладзі. Аднак мы не маскоўцы. І я жадаю моладзі нацыянальнага ўсьведамленьня і зразуменьня праўды Божай.
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 212
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 32
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Зоя Справедливая
А што пра гэта пан Зух мяркуе, цікава?
Я мяркую, што пытаньне гэтае, як на сёньняшні дзень, не галоўнае й нават не актуальнае. Нічога не маючы супраць "літвінства" нашага, бачу неабходнасьць для нашага люду спачатку дарасьці да "беларускасьці", да Беларусі дакрануцца-дацягнуцца. На маю думку - толькі праз сьвядомасьць-усьведамленьне Беларускасьці магчымы рух народа да "ліцьвінства". Гэта эвалюцыйны шлях і пераскочыць з маскальства ў ліцьвінства лічу нерэальным. Дасягнуўшы ж самадастатковасьці ў беларускасьці, можа, й праблема гэтая адваліцца. У рэшце рэшт, важныя не фанцікі-абгорткі, а начыньне. Пакуль што ў нас начыньне ўшчэнт маскальскае: адукацыя руская, тэлебачаньне рускае, радыё рускае, інтэрнэт рускі, сувязь GSM руская... Абзавемся літвінамі і раптоўна наш люд пачне шанаваць сваю краіну, гісторыю, беларускую мову й культуру продкаў? Не лічу так. Спачатку трэба стаць беларусамі, а далей бачна будзе... Эвалюцыя. А ў перапісе, калі мы будзем запісвацца не беларусамі, дык толькі пашырым поле манэўраў антыбеларускіх-прамаскальскіх сілаў, бо доля-колькасьць "тытульнай" нацыі зьменшыцца, дзякуючы зьяўленьню 1-2% літвінаў пры перапісе. А гэта яшчэ адна падстава ў ідэолягаў-кдбістаў адмовіць яшчэ адной беларускамоўнай газэтцы ў рэгістрацыі-распаўсюдзе (маўляў, няма попыту на беларускае)... Ёсьць над чым падумаць...
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: zuch
Гэта эвалюцыйны шлях і пераскочыць з маскальства ў ліцьвінства лічу нерэальным.
З маскальства можна пераскочыць адразу і ў літвінства і ў беларускасьць. Беларускасьць тут ня ёсьць неабходным эвалюцыйным этапам (што, дарэчы, пацьвярджае ягоную штучнасьць). Цяперашняе выхаваньне сьвядомага беларуса не абыходзіцца без вяртаньня ў мінулае - у часы ВКЛ. Маўляў, гэта была нашая краіна з нашай мовай і г.д. І абавязкова потым трэба тлумачыць, якім чынам і чаму мы назваліся беларусамі. Гэтае тлумачэньне - на дадзены момант абавязковы элемэнт. Іначай, беларус сам па сабе не знаходзіць логікі ў гістарычнай легітымізацыі Беларусі праз ВКЛ. І тады чуем, як беларус (!) кажа, што Пагоня - ня наш герб, а літоўскі, і галасуе за савецкую капусту, а мову беларускую называе мужыцкай і пераходзіць на рускую бяз аніякага шкадаваньня. Прасьцей кажучы, беларусы заблытваюцца, ацэньваючы, што нашае, а што ня нашае. Гэтага, назваўшы літвінаў беларусамі, і хацелі імперцы-асімілятары. Вяртаньне да літвінства ўсё ў адзін момант ставіць на свае мейсцы.
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 212
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 32
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Habeliak
З маскальства можна пераскочыць адразу і ў літвінства і ў беларускасьць.
Але наш досьвед гэтага не пацьвярджае.
Вынятка: Habeliak
І тады чуем, як беларус (!) кажа, што Пагоня - ня наш герб, а літоўскі, і галасуе за савецкую капусту, а мову беларускую называе мужыцкай і пераходзіць на рускую бяз аніякага шкадаваньня.
Гэта кажа пра стан сьвядомасьці тутэйшых + лукапрапагандысты добра працуюць, па-сталінску.
Вынятка: Habeliak
І абавязкова потым трэба тлумачыць, якім чынам і чаму мы назваліся беларусамі.
На жаль, сёньня ўжо складаней патлумачыць, чаму мы павінны называцца літвінамі... Будзе толькі больш блытаніны, страчаны час для адраджэньня Краіны, нацыянальныя рэшткі ўцягнуцца ў высьвятленьне адносінаў, звышправоў саманазоваў, дзяльбу на лагеры... Згубіцца час, сілы, а ў рэшце, мяркую, і сэнс пераназову... Спачатку трэба ЗДАБЫЦЬ УЛАДУ беларусам. Пры гэтай уладзе мы губляем нават тое, што ёсьць, што назапашана пад брэндам "беларусь". Апошнія падзеі ў "саюзе", істэрычныя камэнтары лукі апасьля пасядзелак з маскалямі - ці не сьведчаньне таго, што мы, як незалежная краіна, на мяжы краху, як лука згандлюецца з крамлём, па тым кошце й зьліюць у імпэрскі "сарцір". Таму зараз заводзіць гаворку (а гэта будзе, хутчэй, балаган-маскарад для, і без таго, "цыркавых трукаў" разгублена-роспачнай, ідэйна збанкрутаванай апазыцыі) аб фактычна Канстытуцыйных зьменах - заўчасна (альбо ўжо запозна). Не цяпер.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Вынятка: zuch
Але наш досьвед гэтага не пацьвярджае.
Досьвед не пацьвярджае толькі таму, што ніхто яшчэ не прапаноўваў "пераскокваць" непасрэдна ў літвінства.
Вынятка: zuch
Гэта кажа пра стан сьвядомасьці тутэйшых
+ пра пасьпяховасьць адсяканьня літоўскай скарбніцы ад беларускай сьвядомасьці.
Вынятка: zuch
Будзе толькі больш блытаніны
Блытаніны будзе толькі менш. А зь цягам часу яна наогул мае зьнікнуць.
Вынятка: zuch
страчаны час
Ці дарэчныя цяпер гэткія размовы - пытаньне іншае. Але, не зусім. Можа, страчваем мы час, спрабуючы адрадзіць Беларусь, якая бязь літоўскай спадчыны нежыцьцяздольная, кастрыраваная катэгорыя?
мы трацім час, працягваючы жваць беларускую жуйку смешны адсотак свядомых беларусаў за ўвесь час існавання праекту пад назвай Беларусь паказвае ўсю пустэчу гэтага зачыну.
Не марнуйце час, ей Богу - як анекдот пра павешанага беларуса, якому вяроўка муляла, тады прывык, а потым ужо нават і падабацца стала. Вяроўка, канешне, карысная рэч, панове. Толькі не на шыі. Гэдак і з Беларуссю. Хай яна будзе там, дзе была гістарычна. Хай праўда запануе, бо ў праўдзе сіла.
Таму сцвярджаю: беларус ніколі ня будзе пры ўладзе. НІ-КО-ЛІ. Бо няма ў ім сілы (зух, няма чаго траціць!) - ні сілы праўды, ні дзядоўскай сілы. Што такое беларус і што такое літвін? Адчуйце, как грыцца, розніцу. За літвінам тысячагадовы досвед найвялікшай улады ў Эўропе. За беларусам жа - вечная падмаскаленасць, вечны плач пра тое, якія мы белыя і пушыстыя, а аны фу сволачы. Прыхільнікі беларускасці, самі паглядзіце: вы адмаўляеце літвінскасць не таму, што больш любіце беларускасць, а таму што БАІЦЁСЯ як бы чаго ня выйшла. До ўжо ныць і баяцца ўласнага ценю! Тут мужыкі ёсць?! Ці ў гэтай краіне толькі жанчыны іклы маюць?