Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 17 лютага 2007
Паведамленняў: 363
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 5
Папярэджанняў: 0
Калі больш цікава гаварыць пра бясьпеку " "Індаеўропікі", ствары новую тэму.
Пытаньне пагрозаў закрануў, пабачыўшы рэакцыю на перанос савецкага помніка ў Эстоніі. З усходу адкрыта гучаць заклікі ліквідаваць эстонскую дзяржаўнасьць (гл. http://www.kreml.org/opinions/148168342).
А між тым пытаньне савецкіх помнікаў на Беларусі яшчэ наперадзе.
Яшчэ на конт Расіі: http://www.charter97.org/bel/news/2007/05/03/imperia
Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 21 красавіка 2007
Паведамленняў: 123
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 0
Папярэджанняў: 0
Навошта мне Пуцін? У мяне фамілія Пуцін асацыюецца с вельмі непрыгожымі нелітаратурнымі словамі (гэта наконт артыкулаў) Пра помнік зусім іншая гісторыя. Гэта чарговая брудная палітычная тэхналогія Крамля. Такіх жа помнікаў па ўсёй Расіі паснасілі не мала. З гэтага трэба пачынаць. А з Эстонскім прыкладам гэта ўсё роўна дрэнна, такога адбывацца не павінна
Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 22 лютага 2007
Паведамленняў: 508
Падзякаваў: 48
Атрымаў падзяк: 13
Папярэджанняў: 0
Хлопча, а чаму ты ўсёж называеш паўстаньне 1863 года польскім?' Ты так лічыш на сам рэч? Няўжо тыя хто пісаў па-беларуску, як Каліноўскі і іньшыя, палякі?
Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 15 снежня 2006
Паведамленняў: 207
Падзякаваў: 1
Атрымаў падзяк: 6
Папярэджанняў: 0
Вось добрая кніжка па тэме:
"Паўстаньне ў Літве і Беларусі 1863 - 1864 гг.", Менск, 1965. Выходзіла да 100-х ўгодкаў паўстаньня, можна пытацца ў бібліятэках. Там пра паўстаньне ў нашых краінах распавядаецца.
У Летуве ёсьць гара Крыжоў. На ёй пасьля паўстаньня 1863 г. літоўцы ставілі крыжы ў гонар сваіх палеглых паўстанцаў. Пра гэта й сёньня кажуць экскурсаводы.
Цікава б было пазнаёміцца зь літоўскімі крыніцамі таксама :))
Добры артыкул пра паўстаньне на Вялейшчыне напісаў сп. Рогач у "Рэгіянальнай газэце". Мусіць, чыталі? Спадарства, а дзе Вы знайшлі фота братоў Козел-Паклеўскіх?
Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 21 красавіка 2007
Паведамленняў: 123
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 0
Папярэджанняў: 0
"Цікава б было пазнаёміцца зь літоўскімі крыніцамі таксама" - знаеміўся. Нічого цікавага. (сябра артыкулы прыносіў ва універсітэт) "Хлопча, а чаму ты ўсёж называеш паўстаньне 1863 года польскім?'" - таму што большай частцы беларусскага насельніцтва гэта было непатрэбна. Скажу больш: у весках ставілі так званыя "сялянскія дазоры", якія чакалі імперскую армію і абараняліся ад "паўстанцаў".
Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 17 лютага 2007
Паведамленняў: 363
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 5
Папярэджанняў: 0
Вялікарусу
Абуваньне беларусаў у "лапці" - гэта па-абэцэдарскаму. Слаўны быў служка шавінізму. Некалькі фактаў на карысьць аб'ектыўнай гістарычнай канцэпцыі Беларусі.
1. Калі ў 1141-м годзе Лазар Богша рабіў крыж на замову Еўфрасіньні Полацкай, да заснаваньня Масквы было яшчэ 6 гадоў.
2. Калі маскоўскае войска Івана Жахлівага ішло на Полацк, ім быў дадзены загад "кнігі літовской печаті повыжечь все, чтобы та ересь і смута в міре не была". Нашыя продкі на той час ужо больш за 30 гадоў друкавалі кнігі, а да першага кнігадрукаваньня ў Маскве (зноў жа полацкім хлопцам Федаровічам) заставалася яшчэ гадоў 20. А полацкая бібліятэка была адной з найбагацейшых у тагачаснай Еўропе.
3. На момант закрыцьця Віленскага універсітэту ў 1833-м (калі не памыляюся) у ім навучалася студэнтаў больш, чым ва ўсіх астатніх расійскіх ВНУ разам узятых.
4. Калі бальшавікі прыйшлі ў 39-м у Заходнюю Беларусь, дык, сеўшы за стол у звычайнай вясковайхаце, адзін чырвонаармеяц дзівіўся, што "какой-то жір у вас вкусный" (гэта было масла), і "зачем вы сало склеіваете?" (надта таўстое было). А мая бабуля рагатала з гэтых бальшавікоў - дзікія людзі ў брудных ватоўках.
5. Мастацтвазнаўцы ацэньваюць, што на Беларусі засталося каля 1 % ад усіх культурных здабыткаў. Усё астатняе альбо зьнішчана, альбо вывезенае.
Шкада мае дзяды паўміралі, а то дадалі б яшчэ што цікавае.
Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 13 студзеня 2007
Паведамленняў: 175
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 24
Папярэджанняў: 0
Беларусі пагражае: 1. Адкрытая, дзіравая ўсходняя мяжа. 1. Бязглуздая арыентацыя усёй эканомікі на ўсход. 1. Поўная (на сёньня) акупацыя расейскімі СМІ інфармацыйнай і культурнай прасторы нашай краіны. (Беларускага - па сутнасьці і зьместу - няма ні радыё, ні тэлеканалу.) 1. Вышэйшае кіраўніцтва краіны, што сьвядома вядзе антыбеларускую прарасейскую палітыку. 1. Шматвекавая Вайна расейшчыны-маскальшчыны супраць Беларусі ня столькі ваеннымі сродкамі, але больш хітрасьцю, подласьцю, усім сваім паскудным нутром. (Вайна культураў.) 1. Вынішчальныя шматлікія дзікунскія войны. 1. Шматгадовая расейская акупацыя (яна працягваецца: чужынскія ідалы-помнікі, назвы нашых вуліцаў-пляцаў, "узаемасувязь" КДБ, "союзное государство"....) 1. РПЦ. 1. Манкурты. 1. Вялікі адсотак прыхадняў з расейскіх абсягаў (чужыя для нашых зямлі і духу істоты ня могуць паляпшаць беларускі асяродак - яны яго мэнтальна псуюць). 1. "Талерантнасьць" Беларусаў. 1. Адсутнасьць эўрапейскай адукацыі зь беларускім зьместам. (Зараз ВНУ - гэта саўкова-расейскі адстойнік цьвілых ведаў). 1. Адсутнасьць беларускага дашкольнага выхаваньня. 1. Адсутнасьць беларускага школьнага навучаньня. 1. Адсутнасьць беларускіх ВНУ. (Ізноў жа, тое, што існуе сёньня - гэта калька з саўковай уяўна "перадавой" вышэйшай адукацыі. Няхай гэтай утопіяй бавяцца маскалі - беларусы ж павінны зразумець, што узровень зсавечанай вышэйшай школы нулявы ў параўнаньні з эўрапейскімі стандартамі.) 1. Нескансалідаванасьць тых, хто разумее небясьпеку сёньняшняй сытуацыі. 1. Самазамілаванасьць, звышамбіцыі, прыстасаванства, бязьдзейнасьць, імідж пакутніцтва, лянота, стомленасьць.... 1. ........
Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 15 снежня 2006
Паведамленняў: 207
Падзякаваў: 1
Атрымаў падзяк: 6
Папярэджанняў: 0
Памятаеце як казаў Быкаў: "Без надзеі такі спадзяюся"? Небясьпекі, сапраўды, сур'ёзныя. Беларуская культура мусіць мець у нас прыярытэт. Гэта тое, што нас яднае. Заклікі ж што "жыве" ператварыліся ў рытуал. Творчасьць - вось што мае будучыню.
Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 21 красавіка 2007
Паведамленняў: 123
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 0
Папярэджанняў: 0
"Масквы было яшчэ 6 гадоў." -адказ у 2 словах. Аркаім і Ладага "Маскве (зноў жа полацкім хлопцам Федаровічам) заставалася яшчэ гадоў 20" - але колькі цяпер у Маскву выдаведцтваў. А колькі у Мінску?
Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 17 лютага 2007
Паведамленняў: 363
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 5
Папярэджанняў: 0
Так. Цяпер у Маскве больш. Калі б ў вайне 1654 - 1667 гг. з маскалямі загінула не 52 %, а, скажам, 99 % беларусаў, дык дыспрапорцыя была б яшчэ большай.
Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 30 сакавіка 2007
Паведамленняў: 9
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 0
Папярэджанняў: 0
Зайздрасьць, хітрасьць і лянота. Самі гэтага не адолеем бяз дастатковага духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, які можна набыць у сучасным сьвеце і ў нашай гістарычнай сытуацыі праз навучаньне, грамадзянскую адукацыю, адукацыю дарослых.