Аўтарызацыя

У нас на форуме

Гульні
Апошняе паведамленне Учора ў 15:57:17
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 20:05
Камунікацыя на беларускай мове ў паўсядзённым жыцьці 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 15:43
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 2 студзеня 2009 13:10
праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 30 снежня 2008 00:06
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58

А ў галерэі...


Брук

Брук
Каментары (0)
448x336, 36.5 Kb
   Усе форумы > Беларусь > Нацыянальная ідэя Пошук па форуме
Папярэдняя тэма :: Наступная тэма  
Назад  <<  1 2 3 4 5 6  >>  Наперад
   
Якая рэлігія патрэбна беларусам?
  • 85
makarevich Спасылка на пост #1 Дададзена: 26 верасня 2007 17:07 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 8 месяцаў
Паведамленняў: 44
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 2
Папярэджанняў: 0
У які храм беларусы ходзяць ахвотней? Святары якой рэлігіі працуюць з моладзю? За якія грошы вырастаюць новыя і новыя храмы ў краіне атэістаў? Пішыце свае разважанні

Дададзена праз 2 гадзіны 56 хвілін 46 секунд:

Я тут пазнаёміўся з пратэстантамі: адвенцістамі 7 дня і хрысціянамі веры евангельскай. Складваецца ўражанне, што каталіцызм і праваслаўе на фоне гэтых пратэстанцкіх плыняў зуім не рэлігіі. Адвенцісты і баптысты, хоць іх назваюць сектамі, адносяцца адзін да аднаго, да сваіх братоў і сясцёр у веры, як да блізкага свайго. У другіх такога не сустракаў.

Паведамленне адрэдагавана 26 верасня 2007 17:08. Рэдагавалася 1 раз(а)
___________________________
che
[цытаваць] [угару] 
miestaczkoviec Спасылка на пост #2 Дададзена: 28 верасня 2007 23:35 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 216
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 6
Папярэджанняў: 0
Беларусы маюць выбар: праваслаўе (расейскай юрысдыкцыі), каталіцызм (заходні і ўсходні абрады), розныя плыні пратэстантызму, іслам, іудаізм, паганства.
Прыходзячы ў рэлігійныя супольнасьці, дзе беларусы маюць кантакт зь беларускай мовай і культурай? У рыма- і грэка-каталікоў.
[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #3 Дададзена: 29 верасня 2007 09:32 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Ну и напэўна пратэстанты ёсьць беларускамоўныя!
Я бачу для маладафронтаўцаў рэлігійны чыньнік мае вялікае значэньне.
Там шмат хлопцаў пратэстантаў і з Богам у душы яны ідуць на арышты, суды, адсідкі.
Мабыць і на сьмерць так вось смела пойдуць, калі спатрэбіцца.
[цытаваць] [угару] 
zuch Спасылка на пост #4 Дададзена: 29 верасня 2007 11:42 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 11 месяцаў
Паведамленняў: 180
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 24
Папярэджанняў: 0
Рэлігія любові да Бацькаўшчыны. Рэлігія, якая абвесьціць, што перад усім - адраджэньне Краю (у нармальным разуменьні самастойнай дзяржавы: свая нацыянальная мова, нацыянальныя сымбалі, нацыянальныя прыярытэты, нацыянальныя інтарэсы, каштоўнасьці ў першую чаргу...) Рэлігія, на сьцягу якой будзе напісана: "Беларусь за ўсё вышэй!"(подпіс:БОГ). Пад гэтым надпісам могуць быць намаляваныя крыжыкі рознага кшталту, зорачкі розных формаў, месяцы-паўмесяцы, нават чэрап&косьці... Рэлігія, якая навучыць любіць і шанаваць гэтую зямлю, а не віртуальнае "царство небесное" (якое абавязкова знаходзіцца чамусьці ў раёне Рыму альбо Лужковіі-Масквы). Рэлігія - гэта ўсяго толькі спроба людзей усталяваць стасункі з Богам. "Напачатку стварыў Бог неба і зямлю". І гэта азначае, што напачатку было Беларускае неба створана і Беларуская зямля. Рэлігія можа быць рознаю, але абавязкова па-сутнасьці беларускаю.
[цытаваць] [угару] 
Vialla Спасылка на пост #5 Дададзена: 30 верасня 2007 10:17 + --   
Галоўныя рэдактары
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 93
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 4
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
-=Рэлігія любові да Бацькаўшчыны=-

Ну, тады вам дакладна ў паганцы. Хрысціянскі Бог пад такім не падпішыцца. Па Бібліі ўвогуле сама разнастайнасць моваў паходзіць ад граху, значыць вырай - у адзінамоўі ўсіх людзей зямлі. А што апостал Пётр казаў? Ідзіце ў іншыя народы і вынішчайце іх веру, іх багоў і нават імёны іхнія. А што ў нашай традыцыйнай веры мае найбольшую пашану, пакланенне? Дзяды. Значыць, вынішчаць памяць пра продкаў? Іх імёны? Тое, як яны звалі свой свет і ўсё існае ў ім?

Так, я згодная з вамі, нас выратуе толькі нацыянальная рэлігія. Ээх, каб Хрыстос быў беларусам! Усё было б так проста! Мы б маглі з чыстым сумленнем беларусізаваць свет і прывесці яго да адной мовы - беларускай! fellow
___________________________
ваўчынымі ікламі паўстань, Крыўя!
ICQ: 264351865
[цытаваць] [угару] 
Habeliak Спасылка на пост #6 Дададзена: 30 верасня 2007 19:45 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 395
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
А ці можа чалавек (нацыя, чалавецтва) жыць без рэлігіі?
[цытаваць] [угару] 
kon Спасылка на пост #7 Дададзена: 30 верасня 2007 21:16 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 5 месяцаў
Паведамленняў: 70
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
Вядома ж, можа. Тутака тады паўстае пытаньне - як жыць? За бальшавікамі паспрабавалі пажыць бяз рэлігіі. А каму і лукашызм - рэлігія. Ці ні дзякуючы іўдаізму жыды захаваліся як народ ды яшчэ стварылі сваю краіну, бо гэта была і ёсьць нацыянальная рэлігія. Польшча, Прыбалтыка выжылі, вытрымалі шалёны ціск маскалёў дзякуючы менавіта адзінай аб'ядноўваючай рэлігіі, якая супрацьпастаўлялася усходняму праваслаўю. У нас жа намяшана ўсяго. Талерантныя. Нам і атэізм, і камунізм, і хрысьціянства, і паганства - усё да абы чаго. І скацінку любім і дубінку. Вынікам - сёньняшні стан краіны.
[цытаваць] [угару] 
makarevich Спасылка на пост #8 Дададзена: 1 кастрычніка 2007 10:54 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 8 месяцаў
Паведамленняў: 44
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 2
Папярэджанняў: 0
Рэлігія, як ідэалогія, павінна гуртаваць народ у адно цэлае. Ідэалогія мусіць адлюстроўваць нацыянальныя здабыткі народа, так і рэлігія павінна не выракацца тых здабыткаў на карысць іншых.

Паведамленне адрэдагавана 1 кастрычніка 2007 10:54. Рэдагавалася 1 раз(а)
___________________________
che
[цытаваць] [угару] 
viktor_au Спасылка на пост #9 Дададзена: 2 кастрычніка 2007 10:11 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 3 месяцы
Паведамленняў: 160
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 3
Папярэджанняў: 0
У 1999 годзе паміж двума беларускімі камітэтамі ў Адэлайдзе паўстала дыскусія на тэму - што найважней у жыцьці сьвядомага беларуса - Бацькаўшчына ці Бог? Так, прадстаўнікі абодвух камітэтаў лічылі (і думаю лічаць сябе і сёньня) прадстаўнікамі адзінай беларускай нацыі. Аднак да агульнай думкі не прыйшлі. Хоць 40-30 гадоў таму назад такой праблемы не існавала.
Вось вам і адказ на тэму - ґрэлігія мусіць не выракацца... нацыянальных здабыткаўґ.
Бо здабыткі гэтыя, блішчаць па рознаму ў розны час.
[цытаваць] [угару] 
Habeliak Спасылка на пост #10 Дададзена: 2 кастрычніка 2007 12:06 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 395
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
Вось вам і адказ на тэму - рэлігія мусіць не выракацца... нацыянальных здабыткаў.

Тады рускую праваслаўную царкву трэба мяняць, напрыклад, на беларускую аўтакефальную. У Вялейцы праваслаўныя беларусы ходзяць у царкву, пабудаваную ў гонар здушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага!!!
[цытаваць] [угару] 
viktor_au Спасылка на пост #11 Дададзена: 2 кастрычніка 2007 21:11 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 3 месяцы
Паведамленняў: 160
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 3
Папярэджанняў: 0
Якая рэлігія патрэбна беларусам?

Адносна рэлігіі і паўстаньняў, рэлігіі і будынкаў, рэлігіі нацыянальнай сьвядомасьці.
Ці была біблія створана для вырашэньня нацыянальных пытаньняў? І дзе аб гэтым у бібліі пішацца?
[цытаваць] [угару] 
miestaczkoviec Спасылка на пост #12 Дададзена: 2 кастрычніка 2007 23:58 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 216
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 1
Атрымаў падазяк: 6
Папярэджанняў: 0
Мне падабаюца вось гэтыя словы зь літургіі Сьв. Яна Златавуснага, што адпраўляецца ў парафіях Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы:
"За Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму народу ўсіх нас Госпаду памолімся."
Вера азначае аддаваць належнае Богу і бліжняму, таксама й Бацькаўшчыне. Добрая вестка Хрыстова павінна быць прапаведавана ва ўсіх культурах, для ўсіх народаў. Гэта не азначае, што якаясь культура і мова маюць права быць выключнай і навязанай іншым.
Акт веры дабраахвотны, навязваньне і прымус супярэчаць Хрыстовай навуцы.
ЗЫ. Паводле канстытуцыі РБ грамадзянам гарантуецца роўнасьць канфэсіяў і права вызнаваць сваю веру ці не вызнаваць ніякай.
[цытаваць] [угару] 
Habeliak Спасылка на пост #13 Дададзена: 3 кастрычніка 2007 09:22 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 395
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0
Ці была біблія створана для вырашэньня нацыянальных пытаньняў? І дзе аб гэтым у бібліі пішацца?

Біблія вырашае нацыянальнае пытаньне аўтараў бібліі...
[цытаваць] [угару] 
makarevich Спасылка на пост #14 Дададзена: 3 кастрычніка 2007 11:56 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 8 месяцаў
Паведамленняў: 44
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 2
Папярэджанняў: 0
А ці патрэбна ўвогуле Біблія чалавеку веруючаму?
Для таго, каб верыць у Бога неабавязкова хадзіць у касцёл, не абавязкова чытаць Біблію. Галоўнае, каб у чалавека пачуццё веры прысутнічала ў свядомасці. Усе кнігі пішуцца рукой чалавека. Як сказана ў самой Бібліі, не пакланяйся тварэнню рукі мастака, то бок абразам, так і самой Бібліі нельга надаваць такое вялікае значэнне, як надаецца
___________________________
che
[цытаваць] [угару] 
viktor_au Спасылка на пост #15 Дададзена: 3 кастрычніка 2007 19:23 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 3 месяцы
Паведамленняў: 160
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 3
Папярэджанняў: 0
makarevich піша - А ці патрэбна ўвогуле Біблія чалавеку веруючаму?
На маю думку біблія патрэбна не толькі веруючым, але і неверуючым, шукаючым адказы на шматлікія пытаньні людзям. Біблія пісалася не адзін год і не адной асобай. Гэта крыніца адчыненых і схованых адказаў.

makarevich піша -Для таго, каб верыць у Бога неабавязкова хадзіць у касцёл, не абавязкова чытаць Біблію.
На маю думку тады вера ператвараецца ў нейкую абстрактную форму, не пацьверджаную ведамі, не звязаную з канкрэтнай асаблівасьцю выбранай галіной рэлігійнага інстытута. Так калісьці казалі дрэўнія філосафы, якія лічылі, што душа жыве недзе ў целе чалавека. Як можна належыць да сацыяльнай групы здалёку? Не прыймаючы ўдзелу ў жыцьці і падзеях гэтай групы?
[цытаваць] [угару] 
 
Назад  <<  1 2 3 4 5 6  >>  Наперад
     
 
 
Падобныя тэмы форума
 
   
 
Інфармацыя
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Госці, не могуць пакідаць паведамленні ў дадзенай тэме.


    
  
    
    
  
    
    
 Green, Ігар Сьпільнічэнка, Ізабэла Сіняўская, Ілья, імпрэза, Асавец, Астравец, АЭС, вёска, вайна, вершы, Волат, выбары, Вялляна, гімназія, газета, Гліннае, гурт, дыяспара, Зеніт, Зьміцер Вінаградаў, канцэрт, кніга, крызіс, Лілея, Лашутка, Наркевіч, Новік, ПАНаНеба, паэт, помнік, прафсаюз, прэзентацыя, рок-канцэрт, рэгіянальная, Смаргонь, сталоўка, сустрэча, фотаздымкі, эканоміка

Паказаць усе тэгі