jakub незадаволены патрэбнасьцю ў чытаньні бібліі, іранічна дабаўляе - дык можа кожны беларус мусіць і каран прачытаць...
Я не запрашаю чытаць біблію (і каран таксама) тых, хто чытаць гэтыя кнігі лічыць непатрэбным. Я лічу, што для разумленьня рэлігіі існуе рацыя чытаць біблію і каран таксама. Кніга - крыніца ведаў. Адмаўленьне ў існаваньні гэтай крыніцы - гэта памылка.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 180
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 24
Папярэджанняў: 0
Але, ці патрабуе Вера веданьня? Ці не палягае прыгажосьць, спецыфічнасьць, веліч веры менавіта ў неабавязковасьці нейкай веды. Ці не самадастатковая вера?
На маю думку адказ ляжыць у жаданьні ці проста верыць, як вераць усе навакол цябе (агульная вера, вера на прыняцьцё інфармацыі без праверкі), ці верыць індывідуальна, гэта значыць праз неабходнасьць думаньня аб гэтай веры, праз жаданьне знаць, чаму гэтая вера лепшая за іншыя, ці наадварот - чаму іншыя веры розьняцца ад тваёй. Карацей кажучы - гэта ўсё проста можна падзяліць на - веру радзі неабходнасьці быць табе, як іншыя (бабкі. якія проста вераць...) - веру праз неабходнасьць бачыць сябе індывідуалам, асобай, якую немагчыма абмануць вялікімі і траскучымі лозунгамі, крывымі ідэямі, партыйна-правільнымі брашурамі.
Але справа тут у тым, што для гэтага трэба займацца самаадукацыяй, чаго шмат хто баіцца (ці не здольны рабіць).
Паўтаруся. Усе кнігі пішуцца рукой чалавека. Як сказана ў самой Бібліі, не пакланяйся тварэнню рукі мастака, то бок абразам. Чаму праваслаўныя, каталікі і г. д. лічаць святара за асобу, якая злучая чалавека з богам? Гэта, я лічу, поўны брэд. Чым святар заслужыў такое стаўленне. Жыў на Валожыншчыне ксёндз айцец Уладыслаў Чарняўскі. Дык на яго злавалі за тое, што ён мог даць шлюб маладым з іншай парафіі, ахзысціць дзіця не ўзяўшы за гэта грошай. Злавалі астатнія, бо Чарняўскі рабіў тое ці задарма, ці за невялікую суму. Як можа святар быць намеснікам бога на зямлі, калі ён увесь час думае аб грошах. Пачытайце апавяданне Янкі Нёманскага "Рамэо і Джульета на Беларусі". Там вельмі добра гэта апісана.
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Цікавая тут размова! А Каран бы я прачытаў з задавальненьнем, каб ён выпадкова трапіўся мне пад руку на расейскай ці беларускай мове. (Другіх не разумею).
А мне здаецца што Вера, рэч глыбока прыватная. Пра яе не патрэбна крычаць на кожным кроку, як і пра сваё каханьне. Хаця хочацца?
-=Але, ці патрабуе Вера веданьня? Ці не палягае прыгажосьць, спецыфічнасьць, веліч веры менавіта ў неабавязковасьці нейкай веды. Ці не самадастатковая вера?=-
Ёсць два азначэнні веры. Але, зразумела, вера як пачуццё – заўсёды першасная. Без пачуцця веры усе веды – ня больш як музейныя экспанаты.
Дададзена праз 2 хвіліны 34 секунды:
Любая кніга зьяўляецца крыніцай інфармацыі, канешне ж. І тым, хто цікавіцца гісторыяй юдэйскага народу, станаўленнем іх веры, мудрасцю іх самых выбітных прадстаўнікоў, яна будзе вельмі карыснай. Але гаворка ідзе пра рэлігію беларусаў, так? Людзей, што стагоддзі і тысячагоддзі гадаваліся ў вельмі адрозных ад юдэйскіх варунках: палітычных, сацыяльных, культурных і проста кліматычных.
Калі хто любіць спасылацца на аўтарытэтныя рэлігіі, то беларусу будзе больш карысна пачытаць Веды, сярод складальнікаў якіх былі яго ПРАМЫЯ продкі – племя крыві, на радзіме больш вядомыя як крывічы. Менавіта крывічы, згодна навукоўцам, сталі этнаўтваральным племем сённяшніх беларусаў, падначаліўшы сабе суседнія племянныя культуры.
Але Веды Ведамі, ды і добрага перакладу вы ня знойдзеця. Праўда, ёсь унікальная магчымась пазнаёміцца з адзіным спецыялістам па Ведах на Беларусі і наогул тэрыторыі СНГ Міхаілам Міхайлавым ды з ім пагаварыць пра Веды.
Найлепш жа ўзяць матэрыялы па этнаграфіі, таўсцейшыя за ўсякія Бібліі, і даць свайму сэрцу шанец пачуць мудрасць сваіх продкаў і адчуць у сабе зніч СВАЁЙ веры. Там вельмі шмат падабенства з Ведамі нават на ўзроўні паняццяў. Чаго вартыя адны Стаўры ды Гаўры з легенды пра паходжанне беларусаў! Дарэчы, менавіта яе важна ведаць кожнаму сапраўднаму патрыёту, а не тое які Абрам парадзіў якога Ісака, ці як звалі тых ”гераічных” дзевачак, што пераспалі са сваім бацькам, каб род Ізраіля не загас. Ня ўсё, што вам скармліваюць, вартае паядання. І Веды, і Вера часта патрабуюць пошукаў і выпрабаванняў.
Наконт суадносінаў веры і ведаў. Калі казаць пра хрысьціянства, дык гэта катэгорыі несумяшчальныя. Каб верыць, ведаць проста нельга. Нельга нават разважаць, а трэба проста верыць.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 180
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 24
Папярэджанняў: 0
Vialla - выдатна! Вялікі дзякуй. Пішыце часьцей! Віктор - лепшая вера - гэта што? Вяртаньне да часоў крыжовых паходаў? Здаецца, часы тыя даўна сышлі. Шкада, што людзі не на шмат паразумнелі, бо ня могуць паразумецца дагэтуль, кожны прапаведуючы "лепшай веры".
makarevich піша - Усе кнігі пішуцца рукой чалавека. Гэта праўда, але гэта не адносіцца да Бібліі, якую пісалі не адзін год і не адна асоба. А што адносна пытаньня аб сьвятарэ, як Божым зпалучальнікам, то што ў гэтым не так? Другая справа, што сьвятары розныя. Вы ж іх аднолькавымі не зробіце. Адны працуюць ад душы, другія за грошы.
Згодны з Tambouski vouk ом - Вера, рэч глыбока прыватная. Трапіў у самую сэрцавіну.
Vialla піша - ці патрабуе Вера веданьня? Я думаю вы чулі пра расейскую кнігу ґКак закалялась стальґ. Дык вось у гэтай кнізе не даецца аналіз стварэньня такіх ґгэрояўґ грамадзянскай вайны. А менавіта яны, як і пазьнейшыя Паўлікі Марозавы прынялі веру-ідэі бальшавікоў без ніякага аналіза, без ніякай індывідуальнай працы, без задаваньня пытаньняў. У выніку вы ведаеце што адбылося - напладзілася армія зомбі-псэўда-бальшавікоў, ці падбальшавікоў, якія потым палілі царкоўныя кнігі і шмат чаго іншага. Ніякай розьніцы, на мой погляд не існуе і ў падыходзе да Бібліі. Калі вы маеце жаданьне верыць у каталіцызм, ці праваслаўе, то прачытаўшы Біблію шмат чаго зразумееце.
Што да прапановы Vialla заняцца пошукамі каранёў нашай нацыі ў язычаскіх беларускіх плямёнах, то гэта вельмі добры крок, але на яго патрэбна яшчэ больш часу, чым на разуменьні Бібліі. Але чаму не? Добрая ідэя. Але я не згодны з крытыцызмам Vialla такіх частак Бібліі, якія яна падае, бо ў Бібліі існуюць і ґПесьні Саламонаґ і шмат чаго іншага. Не здарма яе завуць ґкнігай кнігґ.
Habeliak піша: Наконт суадносінаў веры і ведаў. Калі казаць пра хрысьціянства, дык гэта катэгорыі несумяшчальныя. Але не тлумачыць, чаму ж веру немагчыма ўзацніць добрымі ведамі. Чаму?
zuch піша - лепшая вера - гэта што? На маю думку, лепшая вера, гэта вера ў тыя каштоўнасьці, якія правераны стагодзьзямі - чыстае каханьне, давер сябру, непрыняцьцё зла. Калі ж вы жадаеце ґапрануцьґ гэтыя каштоўнасьці ў тую, ці іншую форму, напрыклад каталіцызм, ці буддызм, то гэта ёсьць вашая індывідуальная справа. Бо вы маеце на гэта права. А я не маю права вас за гэта крытыкаваць, бо гэта ўжо не мая справа, мяшацца ў ваш унутраны духоўны сьвет.
Далей uch піша - Шкада, што людзі не на шмат паразумнелі, бо ня могуць паразумецца дагэтуль, кожны прапаведуючы "лепшай веры". Я катэгарычна супраць абагульненьняў, асабліва ў адносінах да тых людзей, якія жывуць інакш, не так, як нам хочацца. На маю думку, людзі маюць права прапаведаваць тое, што яны жадаюць. Хай гэта будзе сто, ці тысяча, ці мільён розных інтэрпратацый Бібліі. Бо людзі павінны мець права на асацыяцыю, вольнае слова, індывідуалізм. Іншая справа, калі адна з гэтых мільённых галін Бібліі пачне зазываць забіваць тых, хто з ёй не згодны.
Віктар піша: "Я катэгарычна супраць абагульненьняў, асабліва ў адносінах да тых людзей, якія жывуць інакш, не так, як нам хочацца".
Назавіце мне хаця б адзін прыклад чалавека, які цалкам жыце па Бібліі. Можаце запярэчыць: ніхто, але да гэтага трэба імкнуцца. А навошта імкнуцца, калі гэтага не будзе? Атрымліваецца што чалавек проста збягае ад рэчаіснасці, хаваючыся за такой утопіяй.
У кнізе Фядуты "Лукашенко: політіческая біографія" ёсць узгадка пра Філарэта. У прыватнасці Фядута піша, што святар у ягонай прысутнасці прасіў высокага чыноўніка вырашыць праблему з падшэфнай экзахарту прадпрыемству. Апошняя спецыялізавалася ці то на экспарце, ці то на імпарце гарэлкі. Як пасля такога верыць святарам і лічыць іх намеснікамі бога на зямлі?
Наконт суадносінаў веры і ведаў. Калі казаць пра хрысьціянства, дык гэта катэгорыі несумяшчальныя. Але не тлумачыць, чаму ж веру немагчыма ўзацніць добрымі ведамі. Чаму?
"Трэба верыць, не задумваючыся". Гэта не мая думка - гэтак выказалася адна законьніца (жаночы кляштар, Расія, год прыблізна 92-гі, глядзеў па тэлебачаньні). Слушная думка. Калі пачнеш задумвацца, што такое "ад", "апраметная", "анёл", "рай"... Парушаецца прынцып масы (калі не памыляюся) - гаворым пра тое, што немагчыма ўбачыць, атолькі ўявіць. І тады ўяўленьне малюе такое!!! Ад гэтага адзін крок да сумненьняў і бязьвер'я.
часам веды могуць нават знішчыць веру паміж імі вельмі далікатная мяжа я ж увогуле за гармонію, бо проста верыць, калі ёсь мазгі, цяжка, але і займацца словоблудіем - таксама не тое. Хочацца і адчуваць, і думаць. Мне падаецца, што будучыня чалавецтва - у рэлігіі кшталту практычнай філасофіі, дзе ёсь месца і ведам, і пачуццю ў роўнай ступені. Канешне ж, гэта рэлігія абавязкова будзе экалагічнай. Таму зараз так бурна і развіваецца паганства: ад вельмі класных плыняў ды абсалютна дурных, як у Расеі (там традыцыя была вынішчана вельмі рана, таму ім проста практычна няма на што абаперціся - хіба толькі досвед залежных ад іх народаў). Мяне напрыклад быў зацікавіў сусветны рух Вікка, вельмі мілая зьява, але са сцёртымі нацыянальнымі рысамі (практычна замена хрысціянству).
Тое, што makarevich піша пра сьвятароў, зьяўляецца праўдай, але ці можна адразу ж скакаць на гэтай праўдзе да Бібліі і крытыкаваць кнігу, па якой людзі жылі стагодзьзямі? makarevich піша - чалавек проста збягае ад рэчаіснасці, хаваючыся за такой утопіяй Гэта не так. Гэта далёка не так. Чалавек ні адкуль не зьбягае, бо прыходзіць да храма з сваёй патрэбай, патрэбай у далучэньні да духоўнага жыцьця. Я не магу прывесьці прыкладаў з рэлігійнага жыцьця вернікаў Вілейкі, але ў Адэлайдзе БАПЦ зьяўлялася даволі доўгі перыяд менавіта цэнтрам не толькі духоўнага (акрамя Божых службаў, адбываліся шлюбы, паховіны і гэтак далей), але і грамадзкага жыцьця (вядома, грамадзкім жыцьцём займаўся камітэт абґеднаньня, а не парафіяльны камітэт). Царква БАПЦ на іміграцыі існавала не толькі для вернікаў, бо мела больш шырокае значэньне.
Habeliak піша: Калі пачнеш задумвацца---Ад гэтага адзін крок да сумненьняў і бязьвер'я. Гэта вельмі цікавая заява. Ці прапануе Habeliak ні аб чым не думаць?
Vialla на мой погляд мае рацыю, пішучы пра неабходнасьць існаваньня баланса паміж ведамі і верай. Гэты баланс, вядома, вельмі індывідуальны. Залежыць ад таго, любіць асоба чытаць, ці не. Ці кажучы інакш - насколькі паднята ў асобе пазнавальная актыўнасьць. Мы розныя. І гэта добра. Сьвет цікавейшы, калі шмат розных людзей навокал.
Бачыце, я сам маю даволі цікавую веру. Я веру ў Іесуса, але не прыймаю існаваньне айца Бога. Як і вельмі крытычна адношуся да Старога Запаведа. Чытаў Біблію два разы. Каб зразумець. Вельмі шмат там цікавага. Але вельмі шмат і той утопіі, аб якой піша makarevich.
Можаце запярэчыць: ніхто, але да гэтага трэба імкнуцца. А навошта імкнуцца, калі гэтага не будзе? Атрымліваецца што чалавек проста збягае ад рэчаіснасці,
Гэта як і з тым каханьнем.
Вельмі важна ў жыцьці мець ідэал. Ён - арыентыр, узровень, "планка"... Агонь, на які трэба ісьці. Бяз гэткага ідэалу чалавек замыкае сябе ў шэрасьці, абмежаванасьці.