Так. У царкве на цэнтральнай плошчы Вялейкі на стэндзе быў вывешаны партрэт Мураўёва-вешальніка. Таксама біскупа Іосіфа Сямашкі, які ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі. Так, сьвядомыя беларусы абураліся. Тут варта сказаць пару словаў пра адукацыю і асьвету. Гісторыю хрысьціянства на Беларусі трэба вывучаць. Хай веды ад навукоўцаў, гісторыкаў і інтэлігенцыі ідуць да паспалітага люду. Веды не тэндэнцыйныя і не беларусафобскія. Хто ня ведае сваёй гісторыі - ня мае будучыні.
Паведамленне адрэдагавана 14 кастрычніка 2007 22:18. Рэдагавалася 1 раз(а)
"раней за Мяне ня было Бога, і пасьля Мяне ня будзе. Я, Я - Гасподзь, і няма Збаўцы, апрача Мяне". (Ісая, 43, 10-11)
"Я - Гасподзь, і няма іншага; няма Бога, апрача Мяне" (Ісая, 45, 6)
"Страшны будзе для іх Гасподзь; бо вынішчыць усіх багоў зямлі, і Яму будуць пакланяцца - кожны месца зь месца свайго - усе выспы народаў". (Саф. 2, 11)
"Даўно ўжо пакончана са старымі божышчамі; і праўда — добры, вясёлы канец выпаў на іхнюю долю!
Не "поцемкамі" давялі яны сябе да смерці — гэта мана! Наадварот: яны так рагаталі аднаго разу, што паўміралі ад смеху!
Гэта адбылося, калі сама бязбожнае слова было прамоўлена нейкім богам: "Адзін Гасподзь! Хай не будзе ў цябе іншых багоў, апрача Мяне!"
— стары, раўнівы, злосны барадач аж настолькі забыўся, што ўсе багі засмяяліся і, пагушкваючыся на сваіх тронах, казалі: "Ці не ў тым боскасць, што ёсць багі, ды няма ніякага Бога?" (Ф. Ницшэ. Так сказаў Заратустра).
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Ну, ты блытаеш!
У Бібліі пра "другую шчаку" напісана ў дачыненьні да адносінаў паміж людзямі. А розныя камунізма-фашызмы сюды не падыходзяць. Таму калі трэба, ворагам, я магу даць у рожу -- ну напрыклад тым, хто храмы ўздумае бурыць ( паганцам, якім небудзь )
Бо падзел на нашых і вашых патрэбен толькі палітыкам, каб зьберагаць сваё месца. Пра гэта, да слова паказалі ў сераду па SBS фільм пра ўзьлет у Крэмль Пуціна. Даволі цікавы фільм. Мае дзьве часткі: - З КГБ у Крэмль і - З Крэмля да КГБ.
Але каб казаць пра нармальнае кіраўніцтва, пра канкрэтны палітычны вектар, беларусам трэба вызначыцца найперш хто яны, што з сябе ўяўляюць, што іхняе, што накінутае, што ім дапаможа мець будучыню, а што не. Без канфліктаў паміж сабой тут усё роўна не абысціся. Няма канфліктаў або калі няма народу, або калі ўсё добра. Шукаць сябе трэба. Беларусы - недавызначаная нацыя, ІМХО.
Якая рэлігія патрэбная кожнаму пэўнаму беларусу мае вырашаць сам кожны пэўны беларус - згодны з Тамбоўскім воўкам. Галоўнае - рэлігійная цярпімасьць. У тым ліку нават да атэістаў. Калі толькі нявер'е не ўжываецца, як абгрунтаваньне зьверскіх учынкаў. Прыватна я ў Бога веру, аднак не магу адназначна вызначыць сваю канфэсійнасьць. Хрышчаны быў у праваслаўе. хоць у ім расчараваўся ўжо даўно. Згодны з пратэстантамі, што неабавязкова, каб верыць і маліцца. будаваць храмы і ў іх маліцца. Пры гэтым усё ж такі храмы мне падабаюцца і калі я ў іх знаходжуся, пэўныя эмацыйныя пержываньні адчуваю. З іншага боку, пратэстанты троху не падабаюцца праз імкненьне прапаведваць на кожным кроку. Карацей, у сэнсе веры я тыповы прадстаўнік пакаленьня перабудовы. калі да рэлігіі вярнуліся, а веры бракуе.
Як ставяцца сёньня да рэлігійных людзей у нашым грамадзтве? Па-мойму існуе яшчэ стэрэатып, што калі хтосьці практыкуе сваю рэлігію, то тады ён/яна "ударылася/ударыўся ў рэлігію". Пакуль што няма акцэптацыі. Прыйсьці пасьвяціць пірагі на Вялікдзень - о.к., паставіць сьвечку ці пахрысьціць дзіця - о.к. Але калі ідзецца пра штодзённае практыкаваньне веры, то гэта яшчэ зьяўляецца для паспалітых беларусаў ня нормай. Ці ня так?