Чалавек з Богам у сэрцы ня можа жадаць смерці іншаму з-за ягоных рэлігійных перакананняў. Ня можа, але нясе... Крыжовыя паходы, вяртаньне ў лона праваслаўная веры... Можна працягваць.
Рэлігія мае ня два бакі, а ўнутраны змест і знешні чын Калі зместам рэлігіі зьяўляецца бог, то рэлігія не забівае, а дае шанец на новае жыццё Калі змест рэлігіі ігнаруецца вернікам, а толькі зважаюцца ейныя законы (як бы цудоўна яны ня гучалі), то вернік пачынае забіваць дзеля гэтых законаў. Але не дзеля самаго бога, натуральна.
Памятаеце, што казаў пра людзей бацюшка-белагвардзеец у фільме "Няўлоўныя мсьціўцы?" "Немощны, ибо человецы суть." Вяльля слушна вызначыла адносіны паміж фанатыкамі, павярхоўнай рэлігійнасьцю і сапраўднай верай. Так, ёсьць V Божае прыказаньне: "Не забівай." Тут ідзецца адназначна пра прыярытэт чалавечага жыцьця. Раздумляючы пра фанатыкаў-забойцаў у імя сваёй веры, прыходзіш да высновы, што гэта ня вера зусім, а асьляпленьне і трыюмф зла.
Вернемся да тэмы, шаноўныя спадарыні й спадары У Франьцішка Багушэвіча ёсьць верш "Хрэсьбіны Мацюка". Усе вы ведаеце яго сюжэт. Дык вось, калі беларускага селяніна хацелі навярнуць у сваю веру новыя гаспадары, ужываючы "пернік і пугу", то ён не згадзіўся, прадэманстраваў моцны дух і не скарыўся акупантам, чым падаў добры прыклад сваім землякам. Ад яго там многа залежала, бо людзі сказалі, што зьменяць веру, калі Мацей таксама згодзіцца зьмяніць яе. Асабліва мне падабаецца гэты пасаж:
Князь, прадстаўнік улады, гаворыць да Мацея, прапануючы зьмяніць веру:
"Ну, што маладзец, нап'ёмся водкі?" Даець мне грошы, такі салодкі. Усё гавора, радзіць, пытае. Жонку цалуе, дзяцей гайдае. "Ну, што ж, надумаўся, гатоў?"
Мацей на гэта адказвае:
"Надумаўся", кажу, "Каб сто катоў Дралі мне скуру, пяклі на агню Я веры сваёй такі не зьмяню!"
Вось прыклад веры беларуса. Не дарма Багушэвіч напісаў пра яе. Жадаю ўсім нам моцнай мацеявай веры
Паведамленне адрэдагавана 2 снежня 2007 10:15. Рэдагавалася 1 раз(а)