Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Спадарства! 5 студзеня ў суботу ў Вялейскім касьцёле мае адбыцца грэка-каталіцкае (уніяцкае) набажэнства. Час яшчэ ўдакладняецца. Прыедзе зь Менску айцец Яўген. Ён мае намер адроадзіць сустрэчы ў Вялейцы. Усе хто жадае прысутнічаць і ўдакладніць час сустрэчы, пішыце на адрэсу Farpost@tut.by
Фрагмэнты зь літургіі, што служыцца на Раство Хрыстова:
Па-царкоўнаславянску:
Рождество Твое, Христе Боже наш, возсия мирови свет разума, в нем бо звездам служащии звездою учахуся Тебе кланятися, Солнцу правды, и Тебе ведети с высоты Востока. Господи, слава тебе!
Й па-беларуску той жа зьмест:
Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня. І вось тыя, што зоркам служылі, ад зоркі навучыліся пакланяцца Табе, Сонцу Справядлівасьці, і зразумелі, што Ты - Сьвітаньне з вышыняў. Госпадзе, слава Табе.
Прыгожа, праўда? Як царкоўнаславянскі, так і беларускі тэксты добра гучаць у выкананьні царкоўных хораў. Перадаюць узьнёслы сьвяточны настрой Сьвята Божага Нараджэньня.
Адмін --
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 291
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 46
Атрымаў падазяк: 16
Папярэджанняў: 0
да тэмы КАЛЯДЫ: частка вялікае калядкі
Пчолачкі гудуць, цэркаў будуюць З трыма вярхамі, з трыма вокнамі. Першае акно – ясна сонейка. Другое акно – ясны месячык. Трэцяе акно – ясны звёздачкі. Варабей уляцеў, на прастоле сеў, На прастоле сеў, слёзаньку рынуў З тое слёзанькі плыве рэчанька. На той рэчаньцы чаўначок плаваў. А ў том чаўначку дый сам Бог сядзеў Дый сам Бог сядзеў, стрэлачкі стружыў. Стрэлачкі стружыў, ўсё з каліначкі. Ўсё з каліначкі, яшчэ й маляваў. Яшчэ й маляваў, у пучкі вязаў. У пучкі вязаў, на ваду пускаў.
Літоўцы, усходнія балты асіміляваліся не таму, што нехта іх заваёўваў, але таму, што яны не ўтрымаліся перад прышлай культурай. Асноўная маса жыхароў Беларусі антрапалагічна не змянілася з часоў ледавіковага перыяду, гэта значыць, не прыйшла аднекуль. Гэта даказваецца дадзенымі фізічнай антрапалогіі. І, прынамсі, да канца першага тысячагоддзя бальшыня з іх яшчэ размаўляла ўсходнебалцкімі гаворкамі. Значыць, цела народа ёсць, а галаву гісторыя знесла.
Прыклад спробы фізічнага вынішчэння народа — гэта, ведама, генацыд, які зведалі жыды. Жыдоўскі прыклад з гэтага погляду быў бы зусім процілеглы літоўскаму, проста процілеглы полюс. Жыды дзве тысячы гадоў жылі без сваёй зямлі пад нагамі, жылі, абапіраючыся на тое, што неслі ўнутры, у сваім сэрцы. Жыды, па сутнасці, існавалі не целам, а душой, сваёй духоўнай культурай. Толькі параўнайма, літоўцы (дакладней, балты) жылі на аграмадных плошчах зямлі і нягледзячы на гэта, яны дзве тысячы гадоў страчвалі сябе, быццам бы не маючы апірышча ўнутры. А жыды, страціўшы зямлю, дзве тысячы год няслі сябе ў сэрцы.
Так ці інакш, папярэдняя ўстаноўка сучаснага даследніка, з майго гледзішча, павінна быць гэткай — лепш болей верыць, чым атрымліваецца давесці, чым з самага пачатку не верыць і таму не заўважыць нават таго, што ёсць. Інакш кажучы, я асабіста раіў бы спачатку лепей троху парамантызаваць, а пазітывісцкую крытыку ўключыць, ужо маючы справу справу з канкрэтным матэрыялам, з канкрэтнымі фактамі. Інакш кажучы,трэба мець і цвёрдыя ногі, і моцныя крылы, трывала стаяць на зямлі, абапіраючыся на цвёрдыя факты, як нас вучыць пазітывізм, і быць здатным, сыходзячы з гэтых фактаў, ва ўяўленні хаця б троху адарвацца ад зямлі. Бо мы даследуем духоўную традыцыю нашых продкаў, рэлігію і міфалогію, у якой без фантазіі няма ўвогуле чаго рабіць. Няварта казаць і пра тое, што без крэатыўнасці няма чаго рабіць і ў самых дакладных сучасных навуках.