Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 675
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 99
Атрымаў падазяк: 18
Папярэджанняў: 0
во Баршчэўскі сказануў:
20 жніўня, Менск. Сёньня на свабоду былі адпушчаныя зьняволеныя пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі лічыць, што прычына гэтаму - актыўны ўдзел дэмакратычных сілаў у выбарчай кампаніі.
"Факт вызваленьня Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма пацьвярджае, што наш актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі паказаў, што не такая і слабая ў Беларусі апазыцыя, што дзяржава лічыцца з пазыцыяй грамадзкай супольнасьці, у тым ліку і зь міжнароднаю".
Лявон Баршчэўскі лічыць выбарчую кампанію ўдалаю, калі цягам яе ўдалося дасягнуць вызваленьня трох палітьняволеных.
"У той жа час за кратамі застаюцца асуджаныя па сумнеўных абвінавачваньнях, - працягвае Лявон Баршчэўскі. - Клясычны прыклад - Антон Кішкурна. Упэўнены, што змаганеньне за іх наперадзе".
Лявон Баршчэўскі, тым ня менш, адзначыў, што іншых зрухаў у кірунку дэмакратызацыі выбарчага працэсу няма.
"Улада не дэманструе жаданьня аб'ектыўна лічыць галасы, - адзначыў палітык. - Амаль ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў не дапушчаны да ўдзелу ва ўчастковых выбарчых камісіях".
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
наконт пытання "чаму зараз?" дык думаю, тут справа не ў моцы апазіцыі. памятаеце якая была досыць моцная кампанія "свабоду марынічу" (ну нашмат мацнейшая за падтрымку казуліна цяпер)? але й тады выпусьцілі марыніча толькі калі кампанія сьціхла.
Думаю што павыпускалі народ з турмаў зараз, бо вакол многа розных інфармацыйных нагодаў. вайна расеі й грузіі, выбарчая кампанія. зараз казулін найменей выгукне. а калі б выпусьцілі у час інфармацыйнай цішыні - гэта быў бы выбух.
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 236
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 11
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
21 жніўня адбыдася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвідам Мэркелем, які тэрмінова прыбыў Менск сёньня раніцай. "У ходзе сустрэчы быў дэталёва разгледжаны ўвесь спектр беларуска-амерыканскіх адносін. Субяседнікі абмеркавалі таксама шляхі паляпшэння гэтых адносін", - праінфармавалі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
Ну вось, хутка дачакаемся сустрэчы на вышэйшым узроўні паміж прэзыдэнтамі РБ і ЗША
не знайшла тэму, дзе абмяркоўваўся "тэракт" - узрыў у Менску, дык вырашыла напісаць сюды. Цяпер вызываюць пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд па біялогіі, ды пытаюцца, ці рабілі тыя бомбы....вось табе як, калі вельмі разумны, дык тэрарыст адразу...
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 236
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 11
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
"Апрача таго, нам важна, што адбываецца ў Расіі, — падкрэсліў беларускі прэзідэнт, нагадаўшы, што прыкладна палова золатавалютных рэзерваў краіны захоўваецца ў рублях. — Мы свядома адышлі ад долара, калі нас пачалі прэсінгаваць. Для нас важныя ваш вопыт, ваша парада".
ІДЫЁТ!!! Ён бы яшчэ ў мангольскія тугрыках захоўвываў...А можа другая палова золатавалютнага рэзерву і сапраўды ў мангольскіх тугрыках!?
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 236
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 11
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Цягам суботы‑нядзелі ў Менску прайшоў трэці зьезд «Моладзі БНФ». Арганізацыя памяняла лідэра. Замест Алеся Каліты, які цяпер служыць у войску, арганізацыю ўзначаліў Франак Вячорка.
Няма слоў!!!
Паведамленне адрэдагавана 26 кастрычніка 2008 20:36. Рэдагавалася 1 раз(а)