Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Учора па беларускаму (?) каналу "Лад" паказвалі перадачу, у якой акрамя іншага казалі пра Барыса Кіта. Кіт гаварыў па-беларуску, а для беларускіх глядачоў вядучы рабіў пераклад на рускую мову...
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 324
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 20
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
Курс даляра падвысіўся больш як на 20%... Вось так і будзем жыць, глядзець на крызі па тэлебачанню, і не заўважаць, што зайчык хутка будзе проста паперай, з якой можна будзе схадзіць у прыбіральню...
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 324
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 20
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаў (Конкурс) Галоўная
Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаўІнтэрнэт-супольнасць “Moladz.org” абвяшчае набор таленавітых і творчых маладых людзей для ўдзелу ў семінары па ан-лайн журналістыцы.
Думаеш, каб стаць журналістам абавязкова вучыцца 5 год ва унівэры? Памыляешся! Мы прапануем практычную і карысную інфармацыю, якая рэальна дапаможа табе пісаць загалоўкі, якія зачэпяць, ліды, якія будуць пабуджаць дачытаць артыкул да канца, і фарміраваць структуру тэксту лягічна. А таксама важныя зьвесткі пра фота і графіку, тэхнічныя патрабаваньні і проста абмен думкамі і досьведам з маладымі і сталымі беларускімі журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных выданьняў, друкаваных і электронных газэтаў.
Вітаем крэатыўных і мэтанакіраваных!
Семінар адбудзецца 25 студзеня ў Менск.
Анкеты прымаюцца да 20-га студзеня на адрэсу vkonkurs@gmail.com.
Сярэднявечны лад не аднавіць, гэтаксама як не вернеш дамадэрную традыцыйную супольнасць. Якая ніякая, хай кволая, але беларуская нацыя існуе і з гэтым трэба лічыцца, як і з тым, што класічны нацыяналізм перажывае відавочны крызіс. Ці ёсць тыя кропкі скрыжавання, агульныя падставы, якія маглі б аб'яднаць артадаксальны традыцыяналізм і нацыяналізм. Яны ёсць?
Своеасаблівая праграмная заява новых крывічоў на блогу http://kryviec.livejournal.com/242082.ht ml патрапіла ў Топ-30 запісаў у блогах на Яндэксе. І выклікала жывую дыскусію.
Узрост: --
З намі: 2 гады 7 месяцаў
Паведамленняў: 159
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 20
Папярэджанняў: 0
"Лібералізацыя ад Лукі" чэша па краіне шматмільнымі крокамі. Толькі мне падаецца, што гэта таптаньне і прытанцоўваньне на месцы. Учора паказалі новы шэдэўр "пад азаронка" - фільм па БТ пра Малады Фронт. Адтуль я даведаўся, што гэта нейкая сэкта з наркалагічна-дэбілаватым ухілам, дзе ўсе маюць усіх ды яшчэ ня хочуць вучыцца... Хлусьня служкаў рэжыму ня мае межаў.Для гэтых жлабоў сумленьне - непатрэбная рэч, бо за яго не плацяць лукапрыхлябаі... І інтэрнэт яны хутка ушчэнт лібералізуюць...http://news.tut.by/it/13 7066.html
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 588
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
А мне вельмі шкада галоўную гераіню гэтага фільміку - "гаротную" маці маладафронтаўца. У сюжэце закладзены працяг - хаўтуры даведзенай да самагубства кабеты, якая не дала рады свайму дзіцяці і Маладому фронту. Памятаеце, як яна галасіла пра самагубства? Другі варыянт разьвіцьця сюжэту - шчасьлівая маці вітае растрэл "ворагаў народу" з Маладога фронту.
Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 59
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
http://www.westki.info/artykuly/7907/zia non-pazniak-patrebna-novaia-apazС–cyia Нешта мне ўсё больш імпануе Пазьняк. Паслухаеш тутэйшых АДС-палітыкаў - і ўсё больш вартым робіцца Пазьняк... Хай бы вяртаўся...