Цытата: Lesavik
Але кінь спасылку што табе не спадабалася што я з навін дадаў на сайт.
Саннікаў: Польшча здрадзіла ідэі Салідарнасці
27 чэрвеня 2008 » Палітыка
Польскае радыё для замежжа
Адзін зь лідэраў кампаніі ”Эўрапейская Беларусь” Андрэй Саньнікаў абураны пазыцыяй польскіх дыпляматаў, якія кажуць пра няправільнасьць палітыкі ізаляцыі Беларусі.
”Палякі добра ведаюць, наколькі эфэктыўная была палітыка міжнароднай салідарнасьці ў цяжкія для Польшчы часы, - заявіў Саньнікаў, - без міжнароднага ціску на камуністычныя ўлады гэтая краіна не змагла б вярнуцца ў Эўропу.” - дадаў праваабаронца.
Учора расейскае выданьне ”Известия” паведаміла, што польскія дыпляматы ў Брусэлі стараюцца пераканаць сваіх калег па Эўрапейскім Зьвязе зьняць або аслабіць эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, каб зьменшыць залежнасьць краіны ад Расеі. Саньнікаў назваў гэты ход ”здрадай ідэй Салідарнасьці”. ТУТ
Не тое, што не спадабалася, але не ясна - дзеля чаго яна? І дарэчы - ня горача ў нас, прыязджай, сам пабачыш-адчуеш...
Дададзена праз 1 хвіліну 6 секунд:Байкот - як ты яго ўяўляеш?