Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 13 студзеня 2007
Паведамленняў: 175
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 24
Папярэджанняў: 0
Мацкевіч усяго адзін з тых і ніякага даверу-павагі ў мяне не выклікае. Быў ён у Вялейцы, распавядаў свае "філязофскія" утопіі... Уменьне правільна гаварыць, гэта ўсяго толькі уменьне правільна гаварыць... Заўсёды зручна-выгодна быць каментатарам. Але да дзеяньняў гэтыя каментатары не даходзяць...
Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 1 студзеня 2007
Паведамленняў: 85
Падзякаваў: 4
Атрымаў падзяк: 6
Папярэджанняў: 0
Цытата: zuch
Мацкевіч усяго адзін з тых і ніякага даверу-павагі ў мяне не выклікае. Быў ён у Вялейцы, распавядаў свае "філязофскія" утопіі... Уменьне правільна гаварыць, гэта ўсяго толькі уменьне правільна гаварыць... Заўсёды зручна-выгодна быць каментатарам. Але да дзеяньняў гэтыя каментатары не даходзяць...
У мяне Мацкевіч выкладаў у калегіюме. І мне здаецца, ён гаворыць рэчы. У мяне і маіх сяброў гэта асоба выклікае павагу, бо гавора рэчы канструктыўныя, па-за беларускімі комплексамі. Гэта натуральна, што ёсь людзі, якія больш гавораць, а ёсь якія больш дзейнічаюць. Тыя што гавораць, гавораць якраз-ткі для тых, хто дзейнічае :). Ад гэткага падзелу нам не адысці, хоць быццам бы эпоха кастаў (жрацоў-ваяроў-ратаяў) ужо мінула.
Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 27 ліпеня 2007
Паведамленняў: 55
Падзякаваў: 0
Атрымаў падзяк: 8
Папярэджанняў: 0
http://www.racyja.com/news/materyyaly/so
tsyum/5391.html
Дададзена праз 4 хвіліны 23 секунды:
А ў 1948 годзе 12 жніўня савецкія карныя органы арыштавалі (у Чэхаславакіі) Янку і Ларысу Геніюшаў, якія пазьней былі засуджаныя і сасланыя ў сібірскія лягеры.
Паведамленне адрэдагавана 11 жніўня 2008 21:47. Рэдагавалася 1 раз(а)
Узрост: --
Крысоў:
Зарэгістраваны: 22 лютага 2007
Паведамленняў: 508
Падзякаваў: 48
Атрымаў падзяк: 13
Папярэджанняў: 0
во Баршчэўскі сказануў:
20 жніўня, Менск. Сёньня на свабоду былі адпушчаныя зьняволеныя пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі лічыць, што прычына гэтаму - актыўны ўдзел дэмакратычных сілаў у выбарчай кампаніі.
"Факт вызваленьня Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча і Андрэя Кіма пацьвярджае, што наш актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі паказаў, што не такая і слабая ў Беларусі апазыцыя, што дзяржава лічыцца з пазыцыяй грамадзкай супольнасьці, у тым ліку і зь міжнароднаю".
Лявон Баршчэўскі лічыць выбарчую кампанію ўдалаю, калі цягам яе ўдалося дасягнуць вызваленьня трох палітьняволеных.
"У той жа час за кратамі застаюцца асуджаныя па сумнеўных абвінавачваньнях, - працягвае Лявон Баршчэўскі. - Клясычны прыклад - Антон Кішкурна. Упэўнены, што змаганеньне за іх наперадзе".
Лявон Баршчэўскі, тым ня менш, адзначыў, што іншых зрухаў у кірунку дэмакратызацыі выбарчага працэсу няма.
"Улада не дэманструе жаданьня аб'ектыўна лічыць галасы, - адзначыў палітык. - Амаль ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў не дапушчаны да ўдзелу ва ўчастковых выбарчых камісіях".
Узрост: --
Крысоў: -
Зарэгістраваны: 1 студзеня 2007
Паведамленняў: 262
Падзякаваў: 37
Атрымаў падзяк: 15
Папярэджанняў: 0
наконт пытання "чаму зараз?" дык думаю, тут справа не ў моцы апазіцыі. памятаеце якая была досыць моцная кампанія "свабоду марынічу" (ну нашмат мацнейшая за падтрымку казуліна цяпер)? але й тады выпусьцілі марыніча толькі калі кампанія сьціхла.
Думаю што павыпускалі народ з турмаў зараз, бо вакол многа розных інфармацыйных нагодаў. вайна расеі й грузіі, выбарчая кампанія. зараз казулін найменей выгукне. а калі б выпусьцілі у час інфармацыйнай цішыні - гэта быў бы выбух.