Узрост: -- Крысоў: - Зарэгістраваны: 13 студзеня 2007 Паведамленняў: 166 Рэпутацыя: Падзякаваў: 0 Атрымаў падзяк: 24 Папярэджанняў: 0
3 траўня - Сусьветны дзень Свабоды друку. Здаецца, у нашым грамадстве пакуль незапатрабаваныя і не шануюцца ні свабода, ні друк... Але, варта ўзгадаць...
Узрост: -- Крысоў: - Зарэгістраваны: 27 ліпеня 2007 Паведамленняў: 48 Рэпутацыя: Падзякаваў: 0 Атрымаў падзяк: 8 Папярэджанняў: 0
18 траўня - Міжнародны дзень Музэяў. 18 траўня 1910 году памерла Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца, удзельніца паўстаньня 1863-1864гг. Ад 1869г. жыла ў Гродне, дзе і пахаваная.
Узрост: -- Крысоў: - Зарэгістраваны: 13 студзеня 2007 Паведамленняў: 166 Рэпутацыя: Падзякаваў: 0 Атрымаў падзяк: 24 Папярэджанняў: 0
1 ліпеня 1569 году падпісана Люблінская унія - акт аб'яднаньня Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую. Фактычна Польшча і зараз - Рэч Паспалітая.
У гэты дзень у 1812 годзе Напалеон абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ. Падобна на тое, што ВКЛшчыкі гэтага не заўважылі, бо зьбіралі чарніцы зь лісіцамі, каб здаць у нарыхтоўчую кантору ЗАТ "Руская імперія", бо тамака больш за астатнія канторкі давалі капеячак ...
Дададзена праз 4 хвіліны 36 секунд:
І яшчэ ў гэты дзень 1941 году падчас наступу немцаў маскалі-бальшавікі, уцікаючы, хацелі ўзарваць Будслаўскі касьцёл, але вернікі ўратавалі сьвятыню, акружыўшы яе. Маскалі адступілі. А касьцёл сяньня прымае пілігрымаў з усяго сьвету. Віншую ўсіх.
Узрост: -- Крысоў: - Зарэгістраваны: 13 студзеня 2007 Паведамленняў: 166 Рэпутацыя: Падзякаваў: 0 Атрымаў падзяк: 24 Папярэджанняў: 0
6 ліпеня 1253 году ў Навагрудку быў каранаваны Вялікі князь літоўскі Міндоўг. Сёньня ў літувісаў-жамойтаў дзяржаўнае сьвята. Ліцьвінамі-беларусамі гэтая падзея дашчэнту забытая й не ўзгадваецца нават. Але ж кароль Міндоўг быў і наш кароль... Выглядае, што і яму люд тутэйшы здрадзіў...
Узрост: -- Крысоў: - Зарэгістраваны: 1 студзеня 2007 Паведамленняў: 80 Рэпутацыя: Падзякаваў: 4 Атрымаў падзяк: 5 Папярэджанняў: 0
Цытата: zuch
6 ліпеня 1253 году ў Навагрудку быў каранаваны Вялікі князь літоўскі Міндоўг. Сёньня ў літувісаў-жамойтаў дзяржаўнае сьвята. Ліцьвінамі-беларусамі гэтая падзея дашчэнту забытая й не ўзгадваецца нават. Але ж кароль Міндоўг быў і наш кароль... Выглядае, што і яму люд тутэйшы здрадзіў...
Ну, дык віншуйма ўсіх стрэчных менавіта з гэтым святам, каб пашырыць веду пра яго! Тым больш сёлета атрымліваецца юбілей - 855 год!
Узрост: -- Крысоў: - Зарэгістраваны: 13 студзеня 2007 Паведамленняў: 166 Рэпутацыя: Падзякаваў: 0 Атрымаў падзяк: 24 Папярэджанняў: 0
Цяжка паверыць, але ў 1998 годзе 8 ліпеня ў Наваполацку, пратэстуючы супраць беззаконьня гарадскіх чыноўнікаў, падпаліў сябе праваабаронец Аляксей Філіпчанка. Ён памёр ад апёкаў 31 ліпеня таго ж году. Мяркую, што ўладам гэта не пашкодзіла... А мы й ня ведалі пра тое...