1.Важна мець мужчыну, які дапамагае па хаце, прыбірае, часам гатуе і мае працу. 2. Важна мець мужчыну, у якога ёсць пачуццё гумару. 3. Важна мець мужчыну, якому можна давяраць і які вас не абдурыць. 4. Важна мець мужчыну, з якім добра ў ложку і якому вы падабаецеся. 5. Вельмі-вельмі важна! Каб усе гэтыя 4 мужыкі не ведалі адзін аднаго.
жывы анекдот ад Юленькі падыходзяць дзяўчаткі на днях да ларкоў, каб купіць чыпсаў. Перамаўляюцца між собку па-беларуску. Нейкая жанчына да іх: - Девочкі, вы полячкі? - Не, беларускі. - В таком-то возрасте?!
вось такія арыгінальныя дзебілы кшталту гэтай цёткі, аказваецца, жывуць у нашым горадзе
Мне падабаецца стары анэкдот савецкіх часоў. Гэта было, калі таварыша Андропава абралі гэнсэкам (кіраўніком Савецкага Саюзу). Дык вось ён, вельмі кароткі:
Прагаласаваўшыя, апусьціце рукі і адыдзіцеся ад сьценкі!
Прачытала такі жарт: Прыйшлі ў кавярню рускі, француз, амерыканец, кітаец и габрэй. Кожны набыў па кубачку кавы, і кожнаму ў каве папалася муха. Рускі выпіў каву,муху выкінуў. Француз ветліва папрасіў прабачэння,але каву не піў. Амерыканец выліў каву ў твар афіцыянту. Кітаец з'еў муху, а каву не піў. А габрэй выпіў каву і пачаў прадаваць муху кітайцу. Паважаныя беларусы, а што б зрабілі вы?Людзі іншых нацыянальнасцей, а што на ваш погляд зрабіў бы беларус, у адпаведнасці з менталітэтам?
"жонка заходзіць у пакой, а там мужык каля тэлівізара плачыць. - Чаго плачыш? - Ды хачу ў Беларусі жыць! - Дурыла, мы ж у Беларусі й жывем! - Не, я хачу ў той, што ў тэлевізару!"