25 жніўня - 17-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Сталася гэта ў 1991 годзе пасьля спробы путчу ў Маскве. Шмат для абвяшчэньня незалежнасьці зрабіў Беларускі Народны Фронт. Пасьля 25 жніўня 1991 году пачалася новая старонка гісторыі нашай краіны. Гэтая дата ў нас часта застаецца па-за ўвагай. Перавага аддаеца 27 ліпеня, якое было першым крокам да незалежнасьці. Незалежнай жа нашая краіна сталася 25 жніўня 1991 году.