Аўтарызацыя

У нас на форуме

Гульні
Апошняе паведамленне Учора ў 15:57:17
перапіс-2009
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 20:05
Камунікацыя на беларускай мове ў паўсядзённым жыцьці 1 2 3 >>
Апошняе паведамленне 4 студзеня 2009 15:43
ШТО ДЗЕЕЦЦА Ў БЕЛАРУСІ 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 2 студзеня 2009 13:10
праца сайта 1 2 3 ... 25 26 27 >>
Апошняе паведамленне 30 снежня 2008 00:06
гасьцявыя рэсурсы БайФлай
Апошняе паведамленне 22 снежня 2008 20:07
Праграмкі
Апошняе паведамленне 19 снежня 2008 13:28
анекдоты, жарты, прыказкі 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 17 снежня 2008 00:12
што дзеецца ў свеце 1 2 3 4 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 21:19
А чаму????? 1 2 >>
Апошняе паведамленне 14 снежня 2008 20:58

А ў галерэі...


Брук

Брук
Каментары (0)
448x336, 36.5 Kb
   Усе форумы > Беларусь > Нацыянальная ідэя Пошук па форуме
Папярэдняя тэма :: Наступная тэма  
Назад  <<  1 2 3 4 5  >>  Наперад
   
Выбарчая кампанія пачалася
  • -85
zuch Спасылка на пост #16 Дададзена: 14 жніўня 2008 22:14 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 180
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 24
Папярэджанняў: 0
http://www.polskieradio.pl/zagranica/new
s/artykul89241.html
[цытаваць] [угару] 
Lesavik Спасылка на пост #17 Дададзена: 18 жніўня 2008 00:53 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: zuch
http://www.polskieradio.pl/zagranica/new

s/artykul89241.html



А вы ўсё ў выбары гуляеце !? wink
___________________________
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ЧАЧЭНІІ, ТАТАРСТАНУ, БАШКІРСТАНУ, ПАЎНОЧНАЙ АСЕЦІІ, СМАЛЕНСКУ......... !!!
ICQ: 401648726
[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #18 Дададзена: 21 жніўня 2008 14:15 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
30 жніўня будзе Сойм партыі БНФ па абмеркаваньні пытаньня: "ці мэтазгодна ўдзельнічаць у выбарах?"
[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #19 Дададзена: 22 жніўня 2008 21:11 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Берніковіч: «За мяне палова КДБ»
Сябар Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч вылучаецца ў парлямэнт па Глыбоцкай акрузе №22. На чые галасы найперш разьлічвае Яраслаў Берніковіч?

«Паўтара тыдня таму ў Глыбокае прыяжджаў Аляксандар Мілінкевіч. Для падтрымкі мяне ў кампаніі па збору подпісаў. Ці, можа, лепш сказаць — праявы нейкай салідарнасьці са мной. І ў той жа дзень па надуманай прычыне мяне затрымаў КДБ. «Гасьцяваў» там тры гадзіны. Дарэчы, паводзілі сябе нашчадкі «жалезнага Фэлікса» вельмі карэктна: прапанавалі каву, прынесьлі попельніцу, пераходзілі на беларускую мову… Скарыстаўшыся магчымасьцю, я спытаў: хто, на іхнюю думку, будзе галасаваць за мяне? Кадэбіст адказаў, амаль не задумваючыся: «У большасьці лекары, настаўнікі, прадпрымальнікі». — «А спэцслужбы?» — «Ну, два‑три человека, наверное, проголосуют…» Што ж, калі службовец меў на ўвазе Глыбоцкае міжраённае аддзяленьне КДБ, то гэта вельмі добры вынік — больш за 50 працэнтаў. А я яшчэ дадаткова падумаў, што за мяне павінны прагаласаваць жанчыны — бо я іх вельмі люблю… І здаецца — яны мяне таксама»!

[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #20 Дададзена: 25 жніўня 2008 13:50 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Во ўжо байкот прапануюць:

Моладзевыя актывісткі Вольга Кісяневіч і Дар'я Непапуч былі затрыманыя на вуліцы Рафіева ў Менску 23 жніўня, у 21.00. Гэта адбылося падчас распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў, якія распавядаюць пра байкот маючых адбыцца парламенцкіх выбараў, паведамляе "Хартыя-97".

Непаўналетнія дзяўчыны былі дастаўленыя ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі, дзе іх дапыталі ў адсутнасці бацькоў. Затым дзяўчат адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Там у іх узялі адбіткі пальцаў і знялі на відэа. Затрыманых вызвалілі пасля паўночы
[цытаваць] [угару] 
Lesavik Спасылка на пост #21 Дададзена: 26 жніўня 2008 23:15 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Tambouski vouk
Во ўжо байкот прапануюць


адзінае разумнае рашэнне ў дадзенных абставінах. Усе хто зараз ідзе на выбары лічу разнакаляровымі прадажнымі здраднікамі беларускага народу каторыя прадаліся хто гаспадарам з Захаду-Усходу, хто Лу
___________________________
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ЧАЧЭНІІ, ТАТАРСТАНУ, БАШКІРСТАНУ, ПАЎНОЧНАЙ АСЕЦІІ, СМАЛЕНСКУ......... !!!
ICQ: 401648726
[цытаваць] [угару] 
_Han_ Спасылка на пост #22 Дададзена: 28 жніўня 2008 13:41 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 4 месяцы
Паведамленняў: 61
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 5
Атрымаў падазяк: 7
Папярэджанняў: 0
А чаму робяць байкот ? Можна ж галасаваць супраць усіх? Гэта таму ,што можна сфальсіфікаваць?
[цытаваць] [угару] 
Lesavik Спасылка на пост #23 Дададзена: 28 жніўня 2008 15:15 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: _Han_
А чаму робяць байкот ? Можна ж галасаваць супраць усіх? Гэта таму ,што можна сфальсіфікаваць?


Вы, зразумейце адно, самае галоўнае што ўладзе па вялікаму рахунку ўсёроўна як вы будзеце галасаваць - за, супраць ці ўстрымаеціся. ГАЛОЎНАЕ ЯЎКА!!! А за вас усё напішуць. Ва ўладзе таксама людзі каторыя таксама баятца і ведаюць што гэтая ўлада не вечная і калі прыдзе час прыдзетца адказваць. І калі з часам у вас пракурор запытае ці былі вы на выбарах і ці ставілі вы свой подпіс у выбарчых дакументах, Што вы адкажыце? Так, удзельнічала а як вы галасавалі ніхто не будзе разбіратца, усёроўна гэта не падцвердзіш галасаванне ж тайнае ды і білютні к гэтаму часу будуць знішчаны.

Удзельнічая ў гэтых клоўнскіх выбарах вы падцверджваеце сам факт лігітымнасці гэтай ўлады а ўдзел апазіцыі ў выбарах факт дэмакратычных выбароў. Так, я разумею, улада можа стварыць некалькі кішэнных партый але трэба чотка акрэсліваць і пытатца як хто ставітца да ўлады ці падтрымлівае ён яе. Апазіцыя не можа па вызначэнню падтрымліваць ўладу
___________________________
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ЧАЧЭНІІ, ТАТАРСТАНУ, БАШКІРСТАНУ, ПАЎНОЧНАЙ АСЕЦІІ, СМАЛЕНСКУ......... !!!
ICQ: 401648726
[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #24 Дададзена: 28 жніўня 2008 19:41 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Lesavik
Вы, зразумейце адно, самае галоўнае што ўладзе па вялікаму рахунку ўсёроўна як вы будзеце галасаваць - за, супраць ці ўстрымаеціся. ГАЛОЎНАЕ ЯЎКА!!!


Лесавік, ну давай разгледзім гэтую сітуацыю. Што такое байкот?
Калі ты маеш на ўвазе тваё, маё, Зуха, Габэлька унутранае непрыманьне гэтай ўлады і разуменьне несапраўднасьці выбараў і не прыход нас на участак - гэта адно.
Гэта твой, мой, яго маральны выбар і мы асабіста байкатуем гэтыя выбара. Выдатна! Мы праявілі грамадзянскую пазіцыю! не замаралі сумленьне.

Але...
ці будзе гэта байкотам бларускага народа? ці можым мы сцвярджаць, што наш народ байкатуе гэтыя выбары. Я кажу - НЕ!

Таму што, каб арганізаваць байкот трэба апазіцыі (ну ты можаш казаць грантасосам) грошаў у 10 ці 20 разоў больш. Чаму? таму што на выбары людзі будуць ісьці і так. іх улада пагоніць. і адна справа агітваць за кандыдата-апазіцыянера, а другая, каб людзі зусім не ішлі на выбары.

Пры агітацыі за кандыдата можна выкарыстоўваць эфірны час на радыё і тэлебачаьні, легальна праводзіць сустрэчы. Нават калі сустрэчу ладзіць райвыканкам для "свайго" кандыдата, можна туды прыходзіць і казаць праўду. (праверана на сваім досьведзе).
Плюс з бюджэта выдаткоуваюцца грошы на улёткі і плякаты. Плюс можна ставіць пікеты за кандыдата (і дазволяць можа не там дзе хацелася б, але дазволяь). Усім гэтым можна карыстацца, каб даводзіць сваю пазіцыю да людзей.

Калі прапаноўваць байкот, то мы гэтага усяго пазбаўляемся. Але галоўнае не гэта!
Галоўнае, што людзі на выбары ўсё роўна прыдуць, бо існуе кантрактная сістэма! Плюс у камісіях дапішуць яўку такую як і трэба.

Я разумею, што на сапраўдны байкот па ўсёй краіне у нас моцы не хопіць. Выбары бачыў магчымасьць працаваць так, як напісаў вышэй. Цяпер у нас і гэтай магчымасці няма. На выбары я не пайду. Але гэта не байкот!
[цытаваць] [угару] 
Lesavik Спасылка на пост #25 Дададзена: 29 жніўня 2008 15:59 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Tambouski vouk
Пры агітацыі за кандыдата можна выкарыстоўваць эфірны час на радыё і тэлебачаьні, легальна праводзіць сустрэчы. Нават калі сустрэчу ладзіць райвыканкам для "свайго" кандыдата, можна туды прыходзіць і казаць праўду. (праверана на сваім досьведзе).
Плюс з бюджэта выдаткоуваюцца грошы на улёткі і плякаты. Плюс можна ставіць пікеты за кандыдата (і дазволяць можа не там дзе хацелася б, але дазволяь). Усім гэтым можна карыстацца, каб даводзіць сваю пазіцыю да людзей.



Tambouski vouk, табе самаму не надакучыла гэтая заезджаная кружэлка прыдуманная і запісаная ці ў Адміністрацыі ППРБ ці ў офісе ў мягкацелых. Із года ў год адно і тое а выніку 0 я бы сказаў -1. Трэба ўжо нешта новае


Вынятка: Tambouski vouk
Таму што, каб арганізаваць байкот трэба апазіцыі


Я бы сказаў што трэба АПАЗІЦЫЯ каторай ў нас няма а ёсць кішэнная каторая не можа прымаць самастойныя рашэнні.

Вынятка: Tambouski vouk
Я разумею, што на сапраўдны байкот па ўсёй краіне у нас моцы не хопіць. Выбары бачыў магчымасьць працаваць так, як напісаў вышэй.


На колькі хопіць а самае галоўнае каб у выбарах не ўдзельнічалі кандыдаты ад апазіцыі.

Ну і колькі ты правёў сустрэч з кандыдатамі на колькі хадзіў, што выказваў, сколькі зладзіў пікетаў, колькі з бюджэту атрымаў грошай на ўлёткі і плякаты...


Дададзена праз 3 гадзіны 53 хвіліны 16 секунд:

Цікавы артыкул наконт байкоту і не ўдзелу ў фарсе пад назвай выбары.

Колькі можна прасіць?

Максім Вінярскі, jeans-by.com — Палітыка

Колькі можна прасіць?

Яшчэ нядаўна з вуснаў большасці лідэраў палітычных партыяў гучала: калі ўлады ня пойдуць на змену выбарчага заканадаўства і не ўнясуць папраўкі ў выбарчы кодэкс, партыі ў "выбарах" удзельнічаць ня будуць. Ім адмовілі. Тады былі высунутымі наступныя ўмовы: пашырыць паўнамоцтвы назіральнікаў, празрыстыя вурны для бюлетэняў, допуск да падліку галасоў. Ізноў адмовілі.

Зараз чатыры новыя ўмовы: рэгістрацыя дэмакратычных кандыдатаў, уключэнне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, спыненне рэпрэсіяў у дачыненні да актывістаў і забеспячэнне працы з выбарнікамі, уключаючы доступ да электронных мас-медыя. І зноў іх не выконваюць. Замест гэтага ўзбуджаюць крымінальныя справы супраць кандыдатаў, супраць ”Маладога Фронту”, саджаюць на суткі распаўсюджвальнікаў улётак, не пускаюць апазыцыю ні ва ўчастковыя камісіі, ні ў СМІ.

Не надакучыла выпрошваць? Увесь час ісці на повадзе ўладаў? Штораз падладжваючыся пад ЦВК, які плюе на ўсе прапановы? Колькі можна патураць выбарчаму фарсу? Гэта ж менавіта ваш удзел у "выбарах" надае ім патрэбную палітычную вагу. Гульня ў "выбары" проста злачынная, у то час, як працягваюцца рэпрэсіі і ў турме трымаюць людзей за іхнюю грамадзянскую пазыцыю. Удзельнічаючы ў "выбарах", апазыцыя гуляе на руку ўладам, гуляе на ейным полі і па ейных правілах, дапамагае легітымізацыі рэжыму, на сумленні якога арышты, выкраданні і забойствы.

Спадар Лябедзька, ці Вы ўпэўнены, што чальцы Вашай партыі, Віктар Ганчар і Юрась Захаранка, падтрымалі бы Вашае імкненне ўдзельнічаць у выбарчым фарсе?

«Бывае, стаіш на плошчы з партрэтам у руках… І спрабуеш зразумець: ці вас, праходзілых міма, хвалюе што-небудзь у гэтым жыцці? Вы, якія пазіраеце з вакна тралейбуса, што думаеце аб асобах, якія глядзяць на вас з партрэтаў? А вы, у камуфляжы, што стаіце за маёй спінай, ці ў стане зразумець, што існуе іншае жыццё, афарбаванае ў розныя колеры, а не толькі ў брудна-шэры? Ці вы, якія страляеце, усведамляеце, што адплаты не пазбегнуць? І ты разумееш, што трэба стаяць… Стаяць, каб астатнія бачылі цябе з вокнаў тралейбусу, з іншага боку вуліцы, з-за спіны. Каб яны ведалі, што ты ёсць…»

Гэта ўрывак з улёткі, заклікалай да салідарнасці з зніклымі людзьмі. Ён актуальны і цяпер. Па сутнасці, гэта заклік выйсці з рамак звычайнага жыцця, зрабіць крок наперад з шэрага строю, перастаць рабіць выгляд, што ўсё добра. Сёння мы звяртаемся да ўдзельнікаў выбараў з заклікам выйсці з ліку тых, хто патурае бязмежжу ўлады, выявіць сілу салідарнасці і паказаць дыктатуры ейнае месца.

Рэжым кажа, што апазыцыя слабая. Але і сама апазыцыя сваімі дзеяннямі вельмі часта выстаўляе сябе з гэткай пазыцыі, калі адмаўляецца ад сваіх жа патрабаванняў. Больш за тое, непаслядоўнасць шматлікіх лідэраў апазыцыі ўжо выклікае раздражненне ў грамадзтве. Сёння можна дазволіць сабе моцны ход – зняць дэмакратычных кандыдатаў. Заўтра, пасля прызнання "выбараў" Захадам (а гэта можа адбыцца толькі з-за вашага ў іх удзелу), ужо будзе позна.Хартыя'97
___________________________
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ЧАЧЭНІІ, ТАТАРСТАНУ, БАШКІРСТАНУ, ПАЎНОЧНАЙ АСЕЦІІ, СМАЛЕНСКУ......... !!!
ICQ: 401648726
[цытаваць] [угару] 
pik Спасылка на пост #26 Дададзена: 29 жніўня 2008 20:59 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год
Паведамленняў: 18
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 1
Папярэджанняў: 0
А ў Вялейцы неяк і не адчуваецца, і не відаць, што выбары пачаліся. Усё ціха, гладка, файна і спакойна. Народ займаецца жнівом (жнуць і жыта, і баксы з рублямі) хто як можа і не турбуецца аб наступных дэпутатах, бо хто ведаў былых...
[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #27 Дададзена: 31 жніўня 2008 19:04 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Lesavik
офісе ў мягкацелых


А ты значыць з офісу "жалезных" хлапцоў, трывалых і прынцыповых? а я з мяккацелых? ну і ў чым мая мяккацеласьць? ці я з'ехаў туды дзе лепш і цяпелей?

Вынятка: Lesavik
Ну і колькі ты правёў сустрэч з кандыдатамі на колькі хадзіў, што выказваў, сколькі зладзіў пікетаў, колькі з бюджэту атрымаў грошай на ўлёткі і плякаты...


Калі ты пра гэтыя выбары, то ніколькі. Бо кандыдата ад апазіцыі не прапусьцілі.
А калі наогул, то дастаткова.

А што ты зрабіў? ну для байкоту, напрыклад. Сам не пойдзеш галасаваць:) ?
ці тое, што ты тут пішаш, твая асноўная праца?

Дададзена праз 2 хвіліны:

Дарэчы, партыя БНФ на апошнім Сойме прыняла рашэньне. Да 23 верасня кандыдатам праводзіць сустрэчы з людзямі, хадзіць па кватэрах. Тлумачыць, чаму выбары не дэмакратычныя. Прыводзіць прыклады парушэньняў, якія ўжо ёсьць на гэтых выбарах.
а 23 верасьня здымацца ўсім кандыдатам ад БНФ.

[цытаваць] [угару] 
Lesavik Спасылка на пост #28 Дададзена: 31 жніўня 2008 22:43 + --   
Наведвальнікі
--
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Tambouski vouk
а я з мяккацелых?


ты хуць ці ведаеш каго называюць мягкацелымі?

Вынятка: Tambouski vouk
Калі ты пра гэтыя выбары, то ніколькі. Бо кандыдата ад апазіцыі не прапусьцілі.
А калі наогул, то дастаткова.


а як жа на сустрэчы з кандыдатамі ад ўлады і праўду-матку рэзаць!!!

Вынятка: Tambouski vouk
А што ты зрабіў?


можа яшчэ піпі-мі памерыемся, у каго даўжей. Не збіраюся я тут сваздачу даваць штоя зрабіў. Ды я і нічога не казаў што я пуп зямлі і без мяне нічога не робітца ў адрозненні ад некаторых. Ты робіш сваю працу я сваю. Можа я і больш цябе зрабіў і больш карысці прынёс што краіне што людзям каторыя там жывуць

Вынятка: Tambouski vouk
Дарэчы, партыя БНФ на апошнім Сойме прыняла рашэньне. Да 23 верасня кандыдатам праводзіць сустрэчы з людзямі, хадзіць па кватэрах. Тлумачыць, чаму выбары не дэмакратычныя. Прыводзіць прыклады парушэньняў, якія ўжо ёсьць на гэтых выбарах.
а 23 верасьня здымацца ўсім кандыдатам ад БНФ.


яшчэ не адзін Сойм будзе да 23 верасня а ў плыні апошняй легалізацыі рэжыму мягкацелымі ўсё гэта па вадзе віламі пісана. Адзін ужо грантасос прапанаваў з рэжымам шукаць кампраміс
___________________________
НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ ЧАЧЭНІІ, ТАТАРСТАНУ, БАШКІРСТАНУ, ПАЎНОЧНАЙ АСЕЦІІ, СМАЛЕНСКУ......... !!!
ICQ: 401648726
[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #29 Дададзена: 1 верасня 2008 13:10 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Lesavik
можа яшчэ піпі-мі памерыемся, у каго даўжей. Не збіраюся я тут сваздачу даваць штоя зрабіў. Ды я і нічога не казаў што я пуп зямлі і без мяне нічога не робітца ў адрозненні ад некаторых. Ты робіш сваю працу я сваю. Можа я і больш цябе зрабіў і больш карысці прынёс што краіне што людзям каторыя там жывуць


ну дык, чаго ты тады ад мяне справаздачу пытаешся:

Вынятка: Lesavik
Ну і колькі ты правёў сустрэч з кандыдатамі на колькі хадзіў, што выказваў, сколькі зладзіў пікетаў, колькі з бюджэту атрымаў грошай на ўлёткі і плякаты...

[цытаваць] [угару] 
Tambouski vouk Спасылка на пост #30 Дададзена: 3 верасня 2008 13:40 + --   
Адмін
--

Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Тры кандыдаты ў дэпутаты АДС здымаюць свае кандыдатуры

Цягам панядзелка тры вылучэнцы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на выбары ў палату прадстаўнікоў заявілі, што здымаюць свае кандыдатуры. Усе тры выпадкі зафіксаваныя на Гомельшчыне. Нягледзячы на афіцыйную пазыцыю АГП, якая выступае супраць байкоту, з выбарчай гонкі зьняліся кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Васіль Палякоў (Гомельская Савецкая акруга №34) і Леанід Судаленка (Хойніцкая №47).

1 верасьня яны накіравалі заявы ў акруговыя камісіі, дзе паведамілі пра свае рашэньні. «Першапачаткова АДС высоўвала ўладам умовы, і адна з ключавых умоваў — гэта ўключэньне нашых прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Гэтая ўмова не была выкананая. Адпаведна, як і было заяўлена, мы адмаўляемся ўдзельнічаць у кампаніі», — перадае словы Васіля Палякова сайт ucpb.org.

Таксама ўчора пра спыненьне ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах заявіў сябар Партыі БНФ Валеры Пуціцкі, які балятуецца ў Рэчыцкай акрузе. Актывіст спыніць удзел у кампаніі пасьля таго, як ягоны выступ будзе надрукаваны на старонках мясцовай раёнкі.Нагадаем, што на выходных рашэньне аб зьняцьці сваіх кандыдатаў да 23 верасьня прынялі Партыя БНФ і аргкамітэт БХД.
[цытаваць] [угару] 
 
Назад  <<  1 2 3 4 5  >>  Наперад
     
 
 
Падобныя тэмы форума