- немагчыма дастаць языком свой локаць - чалавек не можа зламаць сабе рэбра, прыжымаючы калені да грудзей - свінні не могуць глядзець у неба - 25 адсоткаў насельніцтва Зямлі ніколі не тэлефанавалі - таракан бяз галавы жыве 6 гадзін - у сярэднем за жыццё чалавек выпадкова з’ядае 70 насякомых - адбіткі языка так жа індывідуальны, як і адбіткі пальцаў. - краканне качкі не мае эха - 75 адсоткаў людзей, прачытаўшых гэтыя факты спрабуюць дастаць языком да локця..
Расейская інтэлігенцыя савецкіх часоў анэкдотамі пра Ільліча пасьпяхова разьвянчала ягоны культ. Вось прыклад:
У габінэт Леніна ў Смольным заносяць кветку ў гаршчку. Ленін пытае:
- Как называется это растеніе, товарішч? - Герань, Владімір Ільліч. - Герань, - задуменна кажа Ільліч, раптам паскоквае да гаршчка, вырывае кветку і кідае ў вугал, - а землю... отдайте крестьянам!
Адмін --
Узрост: --
З намі: 2 гады
Паведамленняў: 291
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 46
Атрымаў падазяк: 16
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
...І ня толькі пра ўкраінцаў. * Калі рускі кахае Расію - ён патрыёт. Калі ўкраінец кахае Ўкраіну - ён махрысты бандэраўскі нацыяналіст. * Калі рускі гаворыць "чупрына" - ён па добрым іранізуе над прадстаўніком братэрскага народа. Калі ўкраінец гаворыць "маскаль" - ён выяўляе гэтым сваю нацыяналістычную, антырасійскую сутнасць. * Калі рускі мітынгуе - ён адстойвае свае інтарэсы. Калі ўкраінец мітынгуе - ён адпрацоўвае амерыканскія грошы, выплачаныя яму ў антырасійскіх мэтах. * Калі рускі прэзідэнт мае зносіны з амерыканскім прэзідэнтам - ён наладжвае адносіны паміж двума краінамі. Калі ўкраінскі прэзідэнт мае зносіны з амерыканскім прэзідэнтам - яны абодва плятуць антырасійскую змову. * Калі рускі гаворыць на рускай мове – ён проста рускі. Калі ўкраінец гаворыць на ўкраінскай мове – ён Пятлюра недабіты. * Калі прэзідэнт Расіі дэкляруе прарасійскія лозунгі – гэта нармалёвы прэзідэнт. Калі прэзідэнт Украіны дэкляруе праўкраінскія лозунгі – ён праамерыканскі і антырасійскі прэзідэнт. * Калі рускі ўрад не згаджаецца з украінскім урадам – ён адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Калі ўкраінскі ўрад не згаджаецца з рускім урадам – абарзелі вашчэ
Сустракаюцца рускі і паляк. Рускі кажа: – Вам, палякам трэба сьцяг памяняць. Дадаць туды кенгуру зь мяхом. – Чаму? – А таму што вы па Еўропе скачаце туды-сюды і толькі шмоткі возіце. – А вам, рускім, тады трэба на сьцяг купідона намаляваць. – Чаму? – А таму што вы самі без штаноў, узброеныя да зубоў, і лезеце да ўсіх са сваёй любоўю…
Пра студэнцтва. Студэнт першага курсу падыходзіць да раскладу: "Ой, як шмат прадметаў! Колькі я буду ведаць!" Другога курсу: "Ой, як шмат прадметаў! Блін, як гэта ў сё вывучыць?.." Трэцяга: "Ой, як шмат прадметаў! Што б гэта прагуляць?" Чацьвёртага: "Колькі прадметаў! Што б гэта наведаць?" Пятага: "Ой, а дзе расклад? Што, ужо сэсія пачалася?"
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 3 месяцы 15 дзён
Паведамленняў: 9
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 4
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Два рыбакі сядзяць на беразе возера. Раптам, з боку бліжэйшае вёскі, далятае царкоўных званоў і, пачуўшы яго, адзін рыбак падымаецца, здымае капялюш і робіць сумны твар. Другі пытаецца ў яго: - Што з табой? У адказ: - Да, там маю жонку хаваюць...
Адмін --
Узрост: --
З намі: 2 гады 1 месяц
Паведамленняў: 218
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 15
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Перапынак матчу дзвух камандаў. Рэферы сядзіць у пакойчыку сваім і думу думае, як судзіць далей. Заходзіць другі рэферы і пытаецца, што зларылася, аб чым такія думкі. - Разумееш, адна каманда дала 70 тысячаў даляраў, а другая 100 тысячаў. Вось сяджу і думаю, як далей судзіць. - Як-як, аддай рэшты 30 тысячаў і судзі па справядлівасці!
За сталом, накрытым абрусам, сядзяць тры мажныя дзядзькі ў гарнітурах з гальштукамі. Перад імі стаіць чалавек, чухае патыліцу, перад чалавекам столік зь вялікім бутылём і шклянкай. Надпіс на бутылі "Водка". Шыльдачка на стале, за якім сядзяць дзядзькі ў гарнітурах: "Прыём у грамадзянства Расейскай Фэдэрацыі".