Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 9 месяцаў
Паведамленняў: 385
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 8
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 2
Нехта з ліку вядомых (ці невядомых) вялейчукоў парушыў нормы маралі (пра парушэньні крымінальнага кодэксу давайце ня будзем ) ці зрабіў нешта "непрыгожае"? Пра гэта павінны ведаць усе!
Паведамленне адрэдагавана 18 траўня 2007 20:22. Рэдагавалася 1 раз(а)
17 траўня загадчык адзьдзелу культуры Паўлоўскі С.Ф. не даў дазволу на выкарыстаньне музейнымі работнікамі службовага транспарту для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, прысьвечанай 1-й сусьветнай вайне. А, між тым, 17 траўня - Дзень музеяў...
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 9 месяцаў
Паведамленняў: 519
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Праводзіцца экспедыцыя да 150-годдзя падарожжа Тышкевіча па Вяльлі. Экспедыцыя падыйшла да Вялейкі. На Вадасховішчы трэба было лодкі пагрузіць каб перавязьці праз дамбу. Тэхнікі не было! Хаця экспедыцыя рыхтавалася доўга і гэта было прадумана. Калі праз некалькі гадзін прыслалі трактар з РЭСу, то ніхто не паехаў да літоўцаў. Трактар стаяў дзве гадзіны, трактарыст чакаў пакуль да яго хто падыдзе. А літоўскія сябры чакалі транспарту, не ведаючы. што тэхніка стаіць побач.
Калі экспедыцыя спынілася каля Вялейкі, веляцчане сабраліся і пайшлі да дому, пакінуўшы гасьцей у лесе адных. І ніхто ні з аддзелу турызма ці другой установы, не прыехаў іх сустрэць. Сустрэча адбылася толькі на другі дзень.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 178
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 24
Папярэджанняў: 0
На маю думку, гораду не хапае самакіраваньня. Разумных, ініцыятыўных, адукаваных людзей ва ўладзе - таксама брак. Адсутнасьць прыстойных бараў, утульных кавярняў, галімы гатэль з саўдэпаўскім рэстаранам з часоў ці ні Хрушчова, вобмаль спартовых пляцовак, сьмярдзючыя дзяржаўныя харчовыя крамы, дзьве дыскатэкі з абпітымі малалеткамі на трыццацітысячны "вясковы мэгаполіс" і іншыя недарэчнасьці - гэта з-за адсутнасьці мясцовага самакіраваньня. Сяньняшнія "правадыры" Вялейкі працуюць выключна на самазахаваньне, праблемы гораду для іх - нешта далёкае-далёкае... Яны адно толькі - рэтрансьлююць загады зь Менску: "добраўпарадкаваньне" - кроў з носу робім добраўпарадкаваньне, "кіёскі паставіць" - дазваляюць стаўляць, скажуць прыбраць - прыбяруць..."Рэтрансьлятары" ня маюць здольнасьці да стварэньня, ды гэта і ня іх функцыя. Але ж, гэта не адно Вялейская бяда, гэта праблема дзяржаўная. У краіне жыцьцёва неабходныя перамены! Зараз, цяпер, сёньня, ужо. Шкада, што згубленыя 16-ць гадоў.
We have to be optimistic, Mr. Zuch. Create new free Bielarus. In our minds and hearts. You have a vision, I see :)) "Viaskovy mehapolis". It's cool!!! But we always love our hometown. It should become Vilnia :))
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 9 месяцаў
Паведамленняў: 519
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
У горад вярнуліся людзі, якія прымалі ўдзел у экспедыцыі прысвечанай 150-ці годдзю экспедыцыі графа Тышкевіча. А гарадскія удады нават сустрэчы не арганізавалі, нават канферэнцыі, не узнагарродзілі ні як удзельнікаў.
Сорам!!! А літоўцы прымалі нашых на вышэйшым узроўні!
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 8 месяцаў
Паведамленняў: 211
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
miestaczkoviecпісаў:We have to be optimistic, Mr. Zuch. Create new free Bielarus. In our minds and hearts. You have a vision, I see :)) "Viaskovy mehapolis". It's cool!!! But we always love our hometown. It should become Vilnia :))
Куды глядзяць мадэратары??? Чаму паведамленні на замежнай мове? Сорам!
Цікавы інцыдэнт адбыўся ў в. Забродзьдзе. 4 лютага Андрэй Бадзееў (сын загадчыка адзьдзелу адукацыі У.М.Бадзеева) разам з адным невядомым завіталі туды ў службовы час на службовай машыне "чісто отдохнуть". Абодва былі моцна п'яныя. Скончылася ўсё бойкай гасьцей з сынам Барыса Цітовіча Данілай. Апошні мусіў бараніцца. У выніку А.Бадзееў атрымаў тры драбіны ў галаву з пнеўматычнага пісталета. Гэта ўжо далёка ня першы "пікантны" выпадак з актыўным удзелам А.Бадзеева, які працуе, дарэчы, адзьдзеле адукацыі).
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 9 месяцаў
Паведамленняў: 519
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Пакуль нічым. Але і ў Цітовічаў праблемаў ёсьць. І пісталет ягоны правяраюць, хаця ён купляны легальна і нармальны. Ну але думаю што Бадзеевы не хочаць каб гэта гісторыя раскручвалася. Хоць і вялікія ў іх "падвязкі", але і Цітовіч не апошні чалавек - лаурэат прэміі прэзідэнта, узнагароджаны медалём ад Міністэрства культуры.