Вынятка: Воля
а давайце скажам што-небудзь добрае у адрас роднага горада! і створым кнігу гонару!
Вынятка: Vialla
Воля,
наўрад ці атрымаецца - прывыклі думаць негатыўна, заўважаць горшае, перабіраць свае ды чужыя хібы, няўдачы - гэта такі беларускі менталітэт - "усё дрэнна, а заўтра яшчэ горай будзе"
Атрымаецца. Вось я прапаную першай старонкай у Кнігу гонару свае чарговыя пранікнёныя радкі:
Майму Пальмаграду
Какосавы Рай
Какосы выспелі на Пальмах –
Год ураджайны быў у нас:
А чё? В Вилейке все нормально!
Пасадзім ля фантана й ананас!
Мой Пальмаград! Любоў мая да дошкі!
Ты дарагі у пальмавай красе.
Няхай нам пазайздросціць хто хоць трошкі.
Няхай зайздросцяць нам, урэшце, ўсе!
Красуй, квітней, фантань ажно да неба!
І Пальмаў мы сваіх не аддадзім!
Жывем у шчасці, што яшчэ тут трэба?
Я не адна. А Пальмаград – адзін!
Зоя Справядлівая. [i]Пасля выхаду са стрэсу.