Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Едучы зь Менску на Вялейку па трасе Менск - Мядзел можна спыніцца на запраўцы ў Ільлі. Тут гарачым летам можна набыць прадукцыю Кока-Колы. Асартымент вялікі. Купляеце нават напоі бяз цукру. Файна. Цывілізацыя :)) Плоціце грошы. Дзяжурная ў закратаванай будцы націсьне кнопачку і лядоўня адчыніцца. У руцэ бутэлька з халодным напоем. Цётка запытае: "Пакажыця, што ўзялі." - "Толькі тое, за што заплаціў." - "Ну, добра." Belarusian service :))
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Вось ня ведаю, ці ёсьць у Ільлі імша па-беларуску. На якой мове ксёндз кажа казань? Ці ёсьць сярод парафіянаў навучэнцы ільлянскага тэхнікуму. Што скажаце?
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Добрая навіна з калявялейскіх ваколіцаў. У Маладэчне на АЗС № 5 адчынілася міні-піцэрыя. Адрас: вул. Янкі Купалы, 74 (гэта калі ехаць зь Вялейкі на Менск праз Маладэчна, на шляху зь левага боку). Там яшчэ крама ёсьць. Пішыце, калі хто наведае і ацэніць. Ці варта завітваць? Як якасьць і абслугоўваньне?
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
як яхаў з фэсту, дык ад маладзечна дабіраўся аўтаспынам. узяў украінец- дальнабой. вельмі дзівіўся аб адсутнасьці на беларусі начнога жыцця. па трасе аніводнага прыстойнага бару за ўсю ноч. поўныя кішэні грошай - а няма дзе траціць. казаў на ўкраіне ледзь не праз кожны кіламетр стаяць кавярні
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Крама птушкафабрыкі імя Дзяржынскага ля ўнівэрсаму "Вілія". Прывезьлі тавар. Людзі, якіх даволі шмат, стаяць у чарзе. Багата пэнсіянэраў, якія прыйшлі купіць таннай пячонкі ці курыных страўнікаў. Далучаюся да чаргі. Месца ў краме мала, дык людзі занялі ў ёй усю прастору і нават стаяць на вуліцы. Чарга паціху пасоўваецца. Бабулька купляе курыныя страўнікі. Хоча ўзяць яшчэ і пячонкі, але грошай не хапае. Зьбіраецца сысці, але тут кабета гадоў 45, дае ёй 500 рублёў. Як раз хапае. "Дык дзе Вы жывіцё, як мне Вам аддаць?" - пытае старая. "Ат, ня трэба, не вялікія грошы..." "Прапусьціце цяжарную жанчыну" - просіць пажылая кабета з хваста чаргі і падпіхвае маладзіцу наперад да касы. "Не саромься, праходзь, бо табе ж цяжка тут чаргу стаяць..." І на "Зэніце", і ў Воўкаўшчыне і на "Шанхаі" на вячэру будзе сёньня смачная курыная пячонка з вантробамі...
Узрост: --
З намі: 6 месяцаў 14 дзён
Паведамленняў: 11
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 2
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
як яхаў з фэсту, дык ад маладзечна дабіраўся аўтаспынам. узяў украінец- дальнабой. вельмі дзівіўся аб адсутнасьці на беларусі начнога жыцця. па трасе аніводнага прыстойнага бару за ўсю ноч. поўныя кішэні грошай - а няма дзе траціць. казаў на ўкраіне ледзь не праз кожны кіламетр стаяць кавярні = = = я быў спачатку падумаў што ён пра кепскіх дзяўчын пры трасе