У абмеркаванні праблемы расейскай вайсковай базы нельга кіравацца прынцыпам: расейцы -- пайшлі вон. Трэба падыходзіць цывілізавана, па-рыначнаму. Мы расейцам даём тэрыторыю ў арэнду, так яны нам хай плацяць па еўрапейскіх коштах. І яшчэ можна высунуць шэраг умоваў. Калі не згодныя, дык тады хай валяць. А расейцы ўсё такі не самы горшы народ. Гісторыю наўу яны папсавалі, але не больш з апалякаў. Але да палякаў мы чамусьці сёння ставімся як да братоў. Ды і дапамагаюць яны не больш за расейцаў. Вядома, што Пуцін і кампанія маюць на мэце захапіць Беларусь, ды і Польшча ўсё робіць не на валанцёрскіх пачатках
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 9 месяцаў
Паведамленняў: 519
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Расейская вайсковая база -- гэта пытаньне скарэй палітычнае, чым эканамічнае. Нельга так падыходзіць, да такога важнага пытаньня -- хай грошы плацаць і ўсё. Тут трэба разглядаць больш шырака гэтае пытаньне. Як знаходжаньне гэтай базы скажацца на іміджы нашай краіны на міжнароднай арэне.
А калі гэта будзе кітайская база, паўночнакарэйская? Гэта адно і тое?
Што датычыцца рускіх і палякаў. І у рускія людзі ёсьць добрыя і палякі. Але імперскія памкненні большасці рускіх і палякаў ставаяць іх у ранг ворагаў. Таму да палякаў мы цяпер ставімся лепш, бо іх імперская пагроза і амбіцыі меньшыя і больш завуяляваныя.
На тэрыторыі Беларусі ці павінны знаходзіцца вайсковыя аб'екты іншых дзяржаваў? У будучыні, з мэтаю - далучэньнем да ЭЗ, пытаньне ўзьнікне аб ўступленьні ў блёк НАТА, для абароны бясьпекі незалежнай Беларусі. Тады ўжо палітычнае кіраўніцтва краіны разважыць пра разьмяшчэньне вайсковых аб'ектаў сяброў па зброі з НАТА на беларускай тэрыторыі. І будзе падтрыманае грамадзянамі.
(Гучыць сёньня, як мара эўропафілаў).
Паведамленне адрэдагавана 14 верасня 2007 23:43. Рэдагавалася 1 раз(а)
Расейская вайсковая база -- гэта пытаньне скарэй палітычнае, чым эканамічнае.
Згодзен з Тамбоўскім ваўком. Толькі што гэта змяняе? Хіба калі мы выкінем расейцаў са сваёй тэрыторыі, то і ЭЗ да нас пачне па-іншаму ставіцца? Беларусь не вельмі "жалуют" у Еўропе. Наша краіна для іх -- новая пляцоўка для размяшчэння натаўскіх баз на мяжы з Расеяй.Калі ў Беларусі размясцяцца натаўскія базы, хто-небудзь з тых, хто сёння гатовы выкінуць расейскую базу, будзе задумвацца аб палітычным іміджы краіны. Для Еўропы і ЗША, мы магчыма падрасцем, а для астатніх -- апусцімся. Гэта такое кола. Хоць сам я і супраць расейскай базы на нашай тэрыторыі
Тут трэ разгледзець яшчэ і праўны бок праблемы: ч.2 арт. 18 Канстытуцыі - Беларусь ставіць за мэту нэўтралітэт дзяржавы. А як жа ўдзел у АДКБ (арганізацыя дамовы калектыўнай бясьпекі), фактычна вайсковым блёку ды яшчэ і 2 расейскія базы на нашай тэрыторыі? Неадпаведнасьць - відавочная...
улічвайце факт, дарагія таварышы нацыяналісты, што руская воінская база дае вялікую колькасць працоўных месцаў для беларусаў, звычайных працаўнікоў, для якіх страта добпага заробку будзе трагедыяй для сям'і. Ці падтрымаюць яны вашыя памкненні? Я лічу, што не.
Што да гісторыі Чачэніі, дык раю прачытаць кнігу Алеся Марціновіча "Элегіі забытых дарог" і "Генерал славянской раті" Карніловіча. Там ёсць некаторыя факты з гісторыі Чачэніі і расейскай палітыкі заваёўніцтва. Між іншым, і беларусы вызначыліся ў гэтай палітыцы.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 178
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 24
Папярэджанняў: 0
"Русские танки будут в Минске и освободят Белую Русь" Здаецца, што тутака прамаўляе юны жырыновец. Ці ня ўбіўся Вяларус у партыю ЛДПР, партыю клоўнаў-параноікаў? Можа, гэткім чынам да расейскага карыта і дацягнесься, але ж галоўнага блазана-коміка расейскага палітычнага дурдому ўжо нават ў Ірак ня пускаюць, ды й сябра-Садам хіба згніў (дыктатары таксама нятрывалыя да зямельных умоваў). Праз колькі год і на Беларусь гэткіх ідыётаў не запусьцяць, як толькі Лука адыйдзе да сяброў-мілошавічаў, садамаў, кастраў... А рускія танкі лёгка могуць і страляць па сваіх жа, як ня раз гэта было, чаго ім і жадаю. Менск будуць вызваляць Беларусы на сваіх танках. Сустрэнемся на барыкадах!
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 9 месяцаў
Паведамленняў: 519
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
Заўважце такі аспект! Гэтыя рускія матросікі маюць расейскае грамадзянства, але у Беларусі від на жыхарства. У выбарах прэзідэнта яны удзельнічаць не могуць, а у мясцовыя саветы галасуюць!
І чым больш іх сюды прыедзе, тым большая падтрымка у лукашэнкаўскіх лізаблюдаў на месцы! Во хоць на вялікаруса гляньце!
Гэтыя "вялікарусы" - як дзеткі малыя. Аж плачуць, аж да істэрыкі, што расія - "вялікая". Падавай ім "вялікую" расію і ўсё! А ім тады "вялікарасійскую" пустышачку ў роцік - шлоп. Цмок-цмок і ўжо ня плачуць.
Калі сур'ёзна, то нам патрэбныя нармальныя партнэрскія сувязі з Расеяй. Гандаль, супраца, сяброўства. Роўнасьць у дачыненьнях і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Беларусь - незалежная дзяржава, суб'ект міжнароднага права, мы маем тое, да чаго імкнуліся нашыя продкі - сваю краіну. Гэта ўсьведаміць у першую чаргу варта самім беларусам. Каб не было самазьнявагі і рабалепстваньня ні перад Захадам, ні перад Усходам.
З імпэрскай расіяй гэта немагыма. Ды нават дэмакратычна скіраваныя расейцы не ўяўляюць, што Беларусь можа быць па-за межамі іхняга ўплыву. Вялікая праблема...