Кніжка Чэслава Кудабы "Па Вяльлі" (у афіц. правапісе "Па Віліі"), што выйшла ў беларускім перакладзе спн. Галіны Войцік у 1992 годзе ў Менску сталася знакавай падзеяй, а таксама прыцягнула ўвагу вялейчукоў. На ейных старонках было зьмешчанае паданьне пра Сьцяпана-краўца і ягоную каханую Вяльляну. Таксама й гравюра мастака Пасака, прысьвечаная ёй. Адной з ідэяў, што нарадзілася тады, была менавіта такая - усталяваць у Вялейцы помнік легендарнай Вяльляне. Сёньня мара вялейчукоў сталася рэальнасьцю. Маем бронзавую фігуру Вяльляны ў цэнтры мястэчка. Аўтары праекту мадыфікавалі паданьне. Так, крывіцкая дзяўчына ня плача па абернутым у камень каханым, але гукае яго. У гэтым ёсьць пэўны момант аптымізму. Таксама бачна па гэтым, што Вяльляне не стае каханага, што яна любіць яго. Вобраз дзяўчыны ў такім ракурсе робіць ідэал вернасьці і адданасьці спраўджаным і ўшанаваным. Сёньня маюць нарадзіцца традыцыі, зьвязаныя з Вяльлянай. Мы самі ствараем іх. Дарэчы, гэты форум - добрая нагода сказаць добрыя словы ў адрас нашых гараджанаў, якія рэалізавалі гэты праект. Тое, што ў цэнтры нашага гораду знаходзяцца такія аб'екты, стварае яму ўласнае аблічча й індывідуальнасьць. Аддаю свой голас за падзею году з культурнага жыцьця Вялейшчыны - усталяваньне выявы Вяльляны
Паведамленне адрэдагавана 15 снежня 2007 23:10. Рэдагавалася 1 раз(а)
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 3 месяцы
Паведамленняў: 5
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 2
Папярэджанняў: 0 Cказалі Дзякуй: 1
Што тычыцца ўражанняў ад помніка Вільляне. Калі наконт скульптуры дзесьці можна згадіцца,растлумачыць тым, што гэта аўтарскае пераасэнсаванне, уласная ідэя вобразу, а не ілюстрацыя сюжэту падання. Але, што тычыцца месца, де знаходзіцца помнік, я дакладна не згодна!!!Не бачу ніякай логікі: крама "Кругазор", "Асолода".Там яна ўвогуле губляе ўсялякі сэнс.Вільляна - легендарная дзяўчына ,ад якой бярэ пачатак рака Вільля,і каб усталяваць помнік, мне здаецца , гэты факт неабходна было б улічыць,хоць крыху прывязаць дзяўчыну да вады .Магчыма пашукаць месца ў ніжнім парку. Але ў якім стане знаходзіцца ніжні парк? Ці ёсць каму да гэтага справа?...
Можна было б зрабіць такім чынам, каб было цікава , прыгожа і бронзавыя рукі засталіся на месцы. Напрыклад, скульптура магла б знаходзіца не на беразе ракі, а абмывацца вадой. На гэты конт можна ўзгадаць скульптуры Нясвіжскага парку, там можна знайсці шмат цікавых прыкладаў.(Я не маю на ўвазе тое, што абавязкова капіраваць ў кагосьці.)
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 11 месяцаў
Паведамленняў: 180
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 24
Папярэджанняў: 0
Апрануць у бікіні, памер бюсту павялічыць, пафарбаваць на бландынку і людзі, я думаю, пацягнуцца, і спадабаецца нашым людзЯм... Не чапайце дзяўчыну, можа, яна ў хвантане тым утапілася б...
Дарэчы, кніжка Чэслава Кудабы - вельмі цікавая. Усім раю пачытаць...
У школьнай бібліятэцы яе няма! Ну як тут вучонай стаць! Я ў роспачы.
Маем бронзавую фігуру Вяльляны ў цэнтры мястэчка
Мястэчка? Горад са слаўнай гісторыяй! Іншая справа, што Вялляна не ўдалася. Задуменнасці ў яе не стае, рамантычнасці. Скульптару б яе з мяне ляпіць. Можа нясціпла, але справядліва. Зоя Справядлівая.
Паведамленне адрэдагавана 23 снежня 2007 23:30. Рэдагавалася 1 раз(а)