Кніжка Чэслава Кудабы "Па Вяльлі" (у афіц. правапісе "Па Віліі"), што выйшла ў беларускім перакладзе спн. Галіны Войцік у 1992 годзе ў Менску сталася знакавай падзеяй, а таксама прыцягнула ўвагу вялейчукоў. На ейных старонках было зьмешчанае паданьне пра Сьцяпана-краўца і ягоную каханую Вяльляну. Таксама й гравюра мастака Пасака, прысьвечаная ёй. Адной з ідэяў, што нарадзілася тады, была менавіта такая - усталяваць у Вялейцы помнік легендарнай Вяльляне.
Сёньня мара вялейчукоў сталася рэальнасьцю. Маем бронзавую фігуру Вяльляны ў цэнтры мястэчка. Аўтары праекту мадыфікавалі паданьне. Так, крывіцкая дзяўчына ня плача па абернутым у камень каханым, але гукае яго. У гэтым ёсьць пэўны момант аптымізму. Таксама бачна па гэтым, што Вяльляне не стае каханага, што яна любіць яго. Вобраз дзяўчыны ў такім ракурсе робіць ідэал вернасьці і адданасьці спраўджаным і ўшанаваным.
Сёньня маюць нарадзіцца традыцыі, зьвязаныя з Вяльлянай. Мы самі ствараем іх.
Дарэчы, гэты форум - добрая нагода сказаць добрыя словы ў адрас нашых гараджанаў, якія рэалізавалі гэты праект. Тое, што ў цэнтры нашага гораду знаходзяцца такія аб'екты, стварае яму ўласнае аблічча й індывідуальнасьць.
Аддаю свой голас за падзею году з культурнага жыцьця Вялейшчыны - усталяваньне выявы Вяльляны

Паведамленне адрэдагавана 15 снежня 2007 23:10. Рэдагавалася 1 раз(а)