паважанае спадарства! прапаную вам не засмечваць сайт Вялейкі (галоўную старонку) навінамі не пра Вялейку. Але калі вы сустракаеце ў сеціве вартыя прачытання тэмы, артыкулы, калі ласка, кідайце сюды на гэты форум спасылкі, каб усе фарумчане змаглі зацаніць знойдзенае!
тут паўстаюць сымбалі нашае веры, прадзіраючыся праз стэрэатыпы навкоўцаў :) а ўвогуле вельмі цікавы тэкст і дыскусія: http://69996.livejournal.com/11711.html
Адмін --
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 527
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 48
Атрымаў падазяк: 14
Папярэджанняў: 0
А што там з Тыбетам? можа мы якую акцыю прыдумаем у падтрымку тыбетцаў. Раздадзім у горадзе улётачкі, каб кітайскі тавар не куплялі, бо яны тыбетцаў прыгнячаюць
А ў Тыбеце вырашылі правесці свае Алімпійскія гульні, нядаўна па Еўраньюз глядзела. І агонь у іх свой, алімпійскі, ужо ёсць. У Тыбет, Якуб, паедзеш, падтрымаеш?
Паведамленне адрэдагавана 4 красавіка 2008 00:15. Рэдагавалася 1 раз(а)
Дарэчы цікава паслухаць пра Тыбет па БТ, улічваючы асаблівыя сяброўскія адносіны нашага кіраўніцтва з Кітаем. Чула там такое меркаванне, што ўвогуле ў Тыбеце нейкія не паймі што за людзі жывуць.
Канешне ж! Што ж нам да Тыбету! Затое кітайскую ці арабскую культуру і мову беларусы ўжо хутка будуць ведаць лепш, чым сваю! У нас жа усё лепшае -- замежным "сябрам", асабліва студэнтам! Мой ложак ў інтэрнаце ўяўляе сабою прыстасаваньне з саўдэпаўскага ложку, ў якім замест сеткі ў радочак выкладваюцца незамацаваныя дошачкі, няведама адкуль сабраныя. А нашыя сябры кітайцы, якіх па колькасьці будзе хутка больш за нас, ўжо, між іншым, другую партыю новых ложкаў на сьметнік адправілі.
Паведамленне адрэдагавана 5 красавіка 2008 00:49. Рэдагавалася 1 раз(а)