Узрост: --
З намі: 3 гады 1 месяц
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 32
Папярэджанняў: 0
Быў днямі ва Ўкраіне. Дакладней - на рэчавым рынку ў Хмяльніцкім. Ну там і цэны!!!!!!!!!!!! УСЁ таньней у разы! Праўда што, салярка (не ў разы) на нашыя грошы - 1460, а АІ-95 - 1300. Кава, хот-догі, піва мінімум ўдвая таньнейшыя за нашыя... На кіламетар шашы - па 1-3 запраўкі і мінімум па 2-3 бары-кавярні - во дык дзіва!!!!!!!!!! Уражаньне найлепшае ад паўднёвай суседкі, каб не дарогі іхнія ды шалёныя чэргі нас на мяжы - дзевяць гадзін давялося чакаць заезду на радзіму... І яшчэ - у каго ёсьць беларускія грошы - найхутчэй набывайце даляры, бо зь 5 грыўняў улетку бакс падрос да 7,5 зараз... Наш рубель не абміне гэткага ж лёсу ў найбліжэйшыя часы і 3000 тысячы рублёў за даляр не дзіва будзе вясной... Але гэта інфармацыя для тых, каму няма куды рублі дзець...
Узрост: --
З намі: 2 гады 7 месяцаў
Паведамленняў: 162
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 19
Папярэджанняў: 0
Толькі б хапіла духу зьдзейсьніць задуманае сп. Юшчанку! Калі Украіна гэта пройдзе, можа, наважацца й беларусы... http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=26317
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 363
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 78
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
дрэнны настрой? хочацца набіць каму-небудзь морду? ці хаця б проста паслаць на тры вясёлыя літары? завітвай сюды й выплёсківай свае эмоцыі: Не Беларусь, а Белоруссия!
Узрост: --
З намі: 2 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 59
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 0
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
http://www.charter97.org/ru/news/2009/5/ 25/18500/ Здаецца ў гэтага "крымінальнага аўтарытэта" прозьвішча было Корсак. Калі правільна памятаю, вучыўся ён у СШ№2, быў звычайным хлопчыкам-шпінгалетам, пасьля пайшоў у "сувораўскую вучэльню" і, відаць, там нешта пераклініла, бо ўжо ў 19-20 гадоў "проста так" забіў з кампаніяй чалавека. Была вельмі гучная падзея напрыканцы 80-ых гадоў у Вялейцы. Што сказаць - кожны знойдзе сваё..., альбо яго знойдуць....
Узрост: --
З намі: 3 гады
Паведамленняў: 587
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 2
Атрымаў падазяк: 17
Папярэджанняў: 0
Шмат якія аналітыкі прагназуюць гэтым летам новую расейска-грузінскую вайну. Гэтая мутантная дзьвухгаловая курыца зусім ашалела. Адзінае, што ратуе расею - адсутнасьць каардынацыі паміж тымі, каму маскалі перак горла стаяць.