Узрост: --
З намі: 2 гады 6 месяцаў
Паведамленняў: 106
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 6
Атрымаў падазяк: 11
Папярэджанняў: 0
Як здаюць экзамены першакурсьнікі? Прафесар чытае газэту. Газэта апускаеца- шпаргалкі хаваюцца. Другакурсьнікік: газэта апускаецца, прафесар кашляе, шпаргалкі хаваюцца. Трэцякурсьнікі: газэта апускаецца, прафесар кашляе, шпаргалкі застаюцца на месцы. Чацьверакурсьнікі: газэта апускаецца, студэнты кашляюць, газэта падымаецца.
Узрост: --
З намі: 3 гады 2 месяцы
Паведамленняў: 267
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 3
Атрымаў падазяк: 13
Папярэджанняў: 0
Стары анэкдот пра генсэка Брэжнева.
Брэжнеў сядзіць дома ў фатэлі перад тэлевізарам, глядзіць праграму "Время". Раптам званок у дзьверы. Брэжнеў падыходзіць да дзьвярэй, адзявае акуляры, дастае з кішэні спартыўнага касьцюму паперку і чытае: "Кто там?" :-) :-) :-)
Узрост: --
З намі: 3 гады 3 месяцы
Паведамленняў: 324
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 20
Атрымаў падазяк: 22
Папярэджанняў: 0
Памёр мужык - і адразу на нябёсы. Перад уваходнай брамай сустракае яго анёл. Прабіў па картатэцы нядобранадзейных, праверыў адбіткі пальцаў, ці не датычны да выбуху 4 ліпеня. Усё добра. "У рай", кажа, праходзь. Мужык заходзіць за дзверы, на якіх вісіць шыльда "Рай", а там чэрці нахіліліся над катлом і нешта вараць. Мужык выскоквае назад: "Які ж гэта рай, гэта пекла!" Чэрці: "А ты падыдзі і паглядзі, хто ў катле". Мужык падыходзіць, зазірае. А там - цешча, начальнік, ДАІшнік, сусед. "О так, сапраўды ў рай трапіў".