Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
На Полацкім калгасным кірмашы ў горадзе Віцябску міністр гандлю Беларусі А.Іванкоў зрабіў сенсацыйнае адкрытцё, заявіў, што "прадпрымальнікі-гэта таксама людзі", хоць і спекулянты...
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Прадпрымальнікі пагражаюць новымі акцыямі пратэсту: 120 тысяч ІП з новага года спыняюць дзейнасць
Калі да 10 снежня ў Беларусі не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнэсе, індывідуальныя прадпрымальнікі пагражаюць ізноўку выйсці на плошчу. Аб гэтым заявіў старшыня ўпраўлення грамадскай арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску... ..."120 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў з новага года спыняюць сваю дзейнасць. У снежні яны ўжо не змогуць аплаціць падатак у падатковай інспекцыі, і Новы год будуць сустракаць беспрацоўнымі. Таму мы патрабуем да 10 снежня прыняць закон аб малым і сярэднім бізнэсе. У выпадку непрыняцця закона, мы паўторым усе акцыі пратэсту ў той паслядоўнасці, у якой яны былі арганізаваныя летась: 10 снежня, 10 студзеня і 21 студзеня", — заявіў лідэр прадпрымальніцкай арганізацыі.My Webpage
А што думаюць на гэта вялейскія прадпрымальнікі? Ці ў вялейцы засталіся толькі адны "спекулянты" каторыя толькі думаюць каб толькі сёння ўхапіць а заўтра хуць трава не расці
Дададзена праз 8 хвілін 42 секунды:
2 кастрычніка ў краіне неафіцыйна адзначаецца Дзень прадпрымальніка. З гэтай нагоды і было вырашана правесьці аднадзённы страйк.... Сёньня з раніцы не працаваў будаўнічы рынак у Ждановічах ды "Мір Моды" але пад націскам адміністрацыі страйк быў сарваны. Не хапае як прадпрымальнікам так і ўсім беларусам сплачоннасці
«Палата прадстаўнікоў» прапаноўвае устанавіць лінейную стаўку падаходнага падатку ў памеры 15% у дачыненні да прыбыткаў індывідуальных прадпрымальнікаў
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 8 месяцаў
Паведамленняў: 50
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 13
Атрымаў падазяк: 7
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Lesavik
А што думаюць на гэта вялейскія прадпрымальнікі?
Нічога яны не думаюць. Калі хто і думае, дык меньшасць. А астатнія проста гуляюць па правілах. Усё проста -- прапануюцца пэўныя правілы. Хочаш удзельнічаць -- гуляй, не хочаш, шукай нешта іншае.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 8 месяцаў
Паведамленняў: 50
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 13
Атрымаў падазяк: 7
Папярэджанняў: 0
Вынятка: Habeliak
Да апошняга суду, спадзяюся, яшчэ далекавата. А радыё для таго і ёсьць, каб гаварыць і слухаць.
Ты выбраў для сябе пэўны від прадпрымальніцкай дзейнасці, а чаму не гандлюеш каўбасой ці півам? Правільна, кожнаму сваё... Так і на радыё. Падабаецца слухаць рэтра -- уключай Рэтра-ФМ", Хочаш папсяціны -- амаль усе ФМ-радыёстанцыі перад табой, навіны -- калі ласка Першае беларускае ці Эха Масквы. Выбірай! Пэўную падачу навін, пэўных вядучых, пэўную музыку. Ты ж абраў для сябе пэўны від прадпрымальніцтва... А ўвогуле -- не самыя дурныя людзі кажуць так: хочаш выйграць у казіно - купі сабе казіно. Так і ў жыцці.
Наведвальнікі --
1
Узрост: --
З намі: 1 год 10 месяцаў
Паведамленняў: 213
Рэпутацыя:
Падзякаваў: 8
Атрымаў падазяк: 10
Папярэджанняў: 0
Каля 800 прадпрымальнікаў Рэчыцы рыхтуюцца правесьці 10 сьнежня аднадзённы папераджальны страйк.
Аб гэтым паведаміў “Радыё Свабода” адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху ў рэгіёне Алег Шабетнік.
“10 сьнежня — аднадзённы страйк. Прадпрымальнікі цяпер ужо не купляюць тавар. У сьнежні будуць распрадаваць рэшткі тавараў. Людзі ў роспачы — ня ведаюць, як жыць далей. Зь першага студзеня яны адназначна ня змогуць працаваць. Іншых навінаў для іх пакуль няма”, - кажа Алег Шабетнік.
Страйкавы настрой у асяродку прадпрымальнікаў выкліканы ўводам у дзеяньне з новага году палажэньня ўказу № 760, паводле якога касуецца фіксаваная стаўка падатку на дададзеную вартасьць на ўвоз тавараў у Беларусь. У прыватнасьці, з той жа Расеі, дзе беларускія гандляры звычайна робяць аптовыя закупкі.
Прадпрымальнікаў прымушаюць плаціць падатак з кожнага найменьня прамысловага вырабу. Пошукі дакумэнтаў і новае падаткаабкладаньне робяць немагчымай нармалёвую працу дробных гандляроў на беларускіх рынках.
А як вялейскія прадпрымальнікі? У іх мабыць усё добра!
"А як вялейскія прадпрымальнікі? У іх мабыць усё добра!" У Вялейскіх, як і ў астатніх... Трэба браць пад увагу тое, што амаль усе "рыначнікі" - гэта людзі саўковага менталітэту, саўдэпаўскага выхаваньня... Прафсаюзаў у іх няма альбо фіктыўныя, паталагічны спадзеў на "само ўсё зробіцца", на "нехта ж павінен нам дапамагчы і зразумець", на "разумное правітельство" і іншыя ачмурэлыя размовы ў іхнім асяродку не пакідаюць надзеяў на лепшае... А калі чалавека ня вучыць час, то гэтай істоце ўжо ні чым не дапаможаж, ніхто яго не навуча... Так званыя "ІПэшнікі" асуджаныя на выміраньне, бо яны НІКОЛІ І НІ РАЗУ не ўзьняліся на абарону сваіх правоў - а толькі трусьліва-шкурнае згодніцтва кіруе імі... І хацелася б пашкадаваць - а няма за што...