На працягу ўсёй нашай гісторыі ў духоўным жыцці сялянства пэўную ролю адыгрывалі мясцовыя святыні – паклонныя крыніцы, камяні, дрэвы, узгоркі ды іншыя прыродныя аб’екты. Да катэгорыі мясцовых святынь адносяцца таксама і цудадзейныя абразы, некаторыя старажытныя могільнікі, асобныя каменныя і драўляныя крыжы, капліцы. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. амаль усе вясковыя святыні мелі “свае” прыходы і святы, а па пэўных днях каля іх адбываліся фэсты і кірмашы. У пакланенні вясковым святыням назіраюцца элементы хрысціянскай абраднасці і разам з тым відавочныя часткі дахрысціянскіх культаў. У часы савецкай улады многія прошчы замянялі хрысціянскія храмы.
Янка Філістовіч (Іван Андрэевіч Філістовіч) нарадзіўся 14.01.1926 г. (паводле пашпарту) у в.Паняцічы Маладэчанскае воласці Вілейскага павету Віленскага ваяводства (цяпер Вілейскі раён Менскай вобл.). Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, кіраўнік узброенай антысавецкай групы на Маладэчаншчыне ў 1951-1952 гг. Вучыўся ў Вязыні. Пад час другой сусветнай вайны ўвосень 1943 г. мабілізаваны ў 13-ты Беларускі батальён у Вілейцы...
Доўгі час марксісцка-ленінскія устаноўкі ператваралі айчынную гісторыю -жывую цікавую дысцыпліну ў сухія сацыялагічныя зводкі, дзе знікала асоба і на першае месца ставіліся бязлікія масы. Пры гэтым разрывалася повязь часу, губляліся каларытныя моманты і роля асобы зводзілася да мінімума. Чалавек як такі быў проста ня варты асобнага вывучэння, за выняткам тых, хто прылічваўся да камуністычнага пантэону...
Калі каму-небудзь з вас давядзецца пабываць у вёсцы Ілья на Вілейшчыне, тады вы знайдзіце магчымасць і наведайце яшчэ Лёпаўшчыну, вёсачку, што побач з Ільёй вунь за тым лесам за дарогай. Яна, сапраўды, нібы прыляпілася там яшчэ за даўнім часам.
Пра касцюм Вялейшчыны старажытных часоў можна меркаваць па знаходках з гарадзішча каля в. Малышкі ды паселішча каля в. Задвор’е. Тут знойдзены жалезныя і бронзавыя паясныя колцы, спражкі, разнастайныя жалезныя фібулы, кіепадобныя касцяныя і бронзавыя шпількі, бронзавыя трапецыяпадобныя падвескі і спіральныя пранізкі...
На тэрыторыі Вялейскага раёна захавалася досыць шмат помнікаў, звязаных з язычніцкімі (паганскімі) вераваннямі. Некаторыя з іх ушаноўваліся насельніцтвам не толькі ў старажытнасці або сярэднявеччы, але і да нашага часу.