Чарговы канцэрт прайшоў у кінатэатры “Мір” 6 лютага 2010 году. Гэтым разам ён меў назоў «Don’t Worry!!! Be happy!!!». У яго праграме не было ніводнага чыстага метал-гурта; пераважаў панк і гранж. “Да!Бл” сьпявалі па-беларуску, у “Дзень Незалежнасьці” таксама былі беларускія тэксты; астатнія карысталіся звыклай расейскай мовай. Сярод песень каверы склалі меньшую частку.
Стыль выканання гурта "CHERNOVAR" - фолк-панк. Калі іх спыталі: "Чаму фолк? Гэта можа не зусім сучасна?" - хлопцы ў адзін голас адказваюць, што для іх фолк - гэта стыль музыкі, які падымае настрой і павышае жыццёвы тонус.
Рок-канцэрт прайшоў 4 ліпеня ў кінатэатры “Мір”. У адрозьненьне ад адкрыцьця фантану, гуляньня ў Дубаўцы, ён ня быў прымеркаваны да афіцыйнага Дню Незалежнасьці. У праграме выступаў значыліся 3 гурты: “Chernovar”, Да!бл і Каніфоль (адпаведна зь Вялейкі, Нарачы і Смаргоні). Але пасьля неўпрыкмет да іх далучыліся Макс Баслык, каторы іграў рэгі пад акустыку, і “Забвение” са Смаргоні.
13-14 чэрвеня ў вёсцы Перадолы на Глыбоччыне прайшоў бардаўскі фэст. Надвор’е аказалася надзвычай спрыяльным хоць раніцай яно было вельмі паганым. Фэст пачаўся ў суботу каля 5 гадзін вечара.
Музычнае жыцьцё Вялейкі не сьціхае. Зьнікаюць адныя гурты, прыходзяць іншыя. Толькі часта і ў тых, і ў тых падобныя твары. Вось і гурт "CHERNOVAR", што сабраўся ня так даўно, складаецца з музыкаў былых Дзеці Індзіга (Сьцёпа К. барабаны і Сьвета К. бас гітара) і былога Дню Незалежнасьці (Генадзь К. гітара і вакал). Чацьверты ўдзельнік - Алесь Б. (вакал і дуда), які раней на вялейскай музычнай сцэне не зьяўляўся ў складзе якогасьці калектыва.
Гурт "Dа! Бл…" зь мястэчка Кабыльнік пасьля перамогі на полацкім рок-фэсьце "Ноч ваўкалака — 2008" паабяцаў даць у ТГ адзін з сваіх галоўных гітоў. Хлопцы абяцаньне стрымалі — у новым туры на ТГ бярэ ўдзел іх песьня "Параноя", запісаная сёлета на Першамай у горадзе Вялейка. Музыкі прызнаюцца: самі не чакалі, што выйдзе настолькі эмацыйна і прафэсійна. "Гэта песьня падабаецца абсалютна ўсім!" — кажа лідэр гурта Віктар Мароз.
Шэраг дабрачынных канцэртаў дасць у дзіцячых дамах і школах-інтэрнатах Беларусі з 5 па 15 траўня вядомы беларускі піяніст Расціслаў Крымер. Першы канцэрт Расціслаў Крымер дасць сёння, 5 траўня, у дзіцячай школе мастацтваў г.Вялейка Менскай вобласці.
У ТГ бярэ ўдзел новы трэк ад рэпэраў PANaNieba пад назвай «Правінцыя»: «Пакінуць усё гэта ты ня маеш ніякага права. Бо тут усё яшчэ абсыпаецца тынкоўка ў пад'езьдзе твайго роднага дома. Тут безь цябе адпачываюць гразкія цёмныя вуліцы, на якіх ты калісьці сьціраў падэшвы ў дзіравых кросах. Бо тут жывуць твае бацькі», - так прадстаўляюць свой твор Sviedak і ChviaDot.
Сайт westki.info выклаў відэазапіс выступу вялейскага музыкі Зьміцера Казлоўскага ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Канцэрт адбыўся падчас Каляднай вечарыны, якую ладзіла студэнцкая арганізацыя "Студальянс" у рамках кампаніі "Будзьма".
Увесь свет музычных гукаў можна падзяліць на тры вялікія часткі – паводле таго, якім спосабам гук вымаецца. З бубна гук выбіваецца, з дудкі – выдзьмуваецца, з гусляў – выдрымбваецца. Даўней, калі кожнае дзеянне чалавека стасавалася з пэўнай работай у тварэнні свету, музычныя інструмэнты таксама былі ў гэтым спадручнымі. Кожны з трох згаданых спосабаў атрымання гуку – названых намі бубнацкім, дударскім, гуслярным – меў сваё касмаганічнае значэнне. Роля кожнага з іх у тварэнні мела быць адрознай, удзел у раскрыцці свету – паслядоўным.
Рок-канцэрт прайшоў у апошні дзень студзеня у кінатэатры "Мір" у Вялейцы. На сцэне зьявіліся госьці з в.Кабыльнік (гурт Дабл), Маладэчна (M.S.N.), Менску (Летаргія), а таксама вялейскі гурт "Дзеці Індзіга".
Вялейскія барды Алесь Наркевіч і Зьміцер Казлоўскі сталі пераможцамі ў дзьвух намінацыях конкурсу “Барды Свабоды”, які з кастрычніка праводзіў Зьміцер Бартосік на радыё “Свабода”.
Надзея беларускай бардаўскай песьні Тацьцяна Беланогая запісала свой першы прафэсійны альбом – ня толькі з гітараю, але і з скрыпкай, віялянчэльлю, флейтай і бубнамі. Сярод музыкаў, якія ўзялі ўдзел у працы над альбомам «Двукроп'е» – знаны скрыпач Карэн Карапецян (KRIWI, «Харлі») і віялячэлістка Юлія Глушыцкая («Новае Неба», «Сястра»). Прэзэнтацыя дыску ўжо адбыалася ў Варшаве, а ў Менску сваю новую праграму Тацьцяна пакажа ў лютым. «Кропка пры канцы сказа азначае скончаную думку, двукроп'е ж паказвае не на завяршэньне, а на тое, што будзе далей».