Упершыню я прыехаў у Вязынь, што на Вілейшчыне, у складзе здымачнай брыгады 15 год таму. Для фільму патрабаваліся характэрныя ды маляўнічыя краявіды. Панарама, што адкрывалася з даху тутэйшага 6-павярховага хмарачоса — заводу траваараматычных напояў, які тады ўжо не працаваў, — насамрэч займала дух. Ад гарманічнага ўзаемапранікненьня стройных шэрагаў сасновых лясоў, бярозавых гаёў, трох сажалак ды бясконцай роўнядзі Вілейскага вадасховішча, адкуль п’е ваду Менск. Гэтым разам узьнімацца на дах мне не рэкамэндавалі — лесьвіца абвалілася цэлымі пралётамі…
Другая сусьветная вайна скончылася ў Беларусі летам 44-га году. Але працягвалася вайна іншая. У лясах Заходняй Беларусі засталося шмат людзей, якія не прызнавалі савецкай улады, не зьмірыліся з гвалтоўнай калектывізацыяй і працягвалі збройную барацьбу супраць савецкіх актывістаў і войскаў НКВД. Некалькі эпізодаў той вайны — у новай перадачы з сэрыі “Падарожжы Свабоды” пра вёску Суднікі.
На пачатку вандроўкі ехаў у Багданаў натхнёны. Падавалася, як 6 год таму. Тады новае жыцьцё і памяшканьне атрымаў музэй тутэйшага ўраджэнца, мастака-пейзажыста, вучня Шышкіна ды Куінджы — Фэрдынанда Рушчыца. Самага слыннага зь сям’і, якая валодала Багданавым з 1836-га. Расейскі мэцэнат Сава Марозаў для Трацьцякоўскай галерэі набыў яго дыплёмную працу. У Гданьску дзейнічае музэй Рушчыца, у якім працуюць ягоныя нашчадкі. А 78-гадовая Соф’я Іванаўна Масьцібродзкая яшчэ бачыла яго на свае вочы.
Вёска Сакалоўка Вялейскага раёну знаходзіцца на беразе невялічкага, але вельмі прыгожага ляснога возера. І тут няма ніводнай пустой хаты. Праўда, пераважная большасьць з іх набытая менчукамі пад лецішчы. Сапраўдных вяскоўцаў тут засталося вельмі мала і большасьць з іх пэнсіянэры. Цэлымі выпускнымі клясамі моладзь пачала зьяжджаць з Сакалоўкі ў навакольныя гарады яшчэ ў сярэдзіне 1960-х гадоў.
З дарогі вёска Шыпкі, што ў Вілейскім раёне, падаецца ня толькі прыгожай, але і вельмі вялікай. Ня дзіва – больш за паўтары сотні хат. Але калі раптам чужы чалавек вырашыць напрыканцы восені збочыць з дарогі і завітаць у вёску, то абавязкова адчуе сябе сталкерам – ні людзей, ні сабак, ні іншых гукаў жытла. І толькі над некалькімі хатамі ўзьнімаецца лёгкі дым з комінаў.
“Дарагія суродзічы! Ад вякоў і праз шэрагі стагодзьдзяў наш народ усё пачынаў ад Бога. Калі вясной наш араты ці сявец выходзіў на сваё поле, першае, што ён рабіў — хрысьціўся і казаў: “Памажы-ж Божа!”, а пасьля кідаў першую жменю зярнят у ральлю. Дык і мы сёньня, кідаючы зерне вольнага слова з вольнага сьвету да Вас, дарагія суродзічы, таксама пачнем з таго, што нас жывіць і творыць, з чаго наш пачатак і наш канец”.
Будзем рады вашай дапамозе.
Рэквізіты нашых электронных кашалькоў WebMoney: B263665708680 (беларускі рубель) E164155281496 (еўра) Z161583402556(даляр)
Вилейка водохранилище фото фотогалерея сайт города вилейка вилейка.огр форум дискуссионный клуб обсуждение новости города минская область рлс коментарии вопросы ответы скачать посмотреть послушать слушать читать лучший сайт любимый город вилейка только тут стихотворение полезная информация расписание поездов автобусов расписание работы кафе банков электронные газеты лилея волот региональная газета портал города вилейка вилейский район