6 сакавіка 2010 года ў Вілейскай гімназіі № 1 «Логас» прайшоў фінал раённага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных працаўнікоў «Малады педагог - 2010»
4 сакавіка 1990 года адбылася незвычайная для таго часу падзея. Прыгожыя дзяўчынкі ў белых сукеначках, строгія, сур’ёзныя не па гадах хлопчыкі прыйшлі ў Вілейскі касцёл Узвышэння Святога Крыжа.
3-га сакавіка пасля хуткацечнай хваробы памёр краязнаўца, руплівец беларускай спадчыны, кіраўнік Вілейскага раёна электрасетак, дэпутат райсавета Анатоль Валянцінавіч Рогач.
У абласным конкурсе сярод катэгарыйных паходаў школьнікаў за межы Беларусі перамагла вандроўка ў Карпаты турклуба “Чарапашкі” вілейскага цэнтра пазашкольнай работы.
У Дзень роднай мовы МГА “Гісторыка” зладзіла вандроўку па Вялейскім краі 21 лютага. Беларусь – гэта не толькі мова, але і культура, і гісторыя, якая ёсць паўсюль. Прагная да гэтай гісторыі моладзь і людзі старэйшага ўзросту наведалі Вялейскі край, што ў Мінскай вобласці.
Сябра партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» з Вялейскага раёна Аляксандр Анкуда адклікаў заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты.
Напрыканцы студзеня ўбіралі кукурузу з поля ў сельскагаспадарчым кааператыве “Алая зара”. З-за несвоечасовай уборкі кааператыву нанесеная шкода ў памеры 11,7 мільёна рублёў.
Вясной ва ўсім мікрараёне завода “Зеніт” будуць усталяваныя стацыянарныя смеццевыя кантэйнеры. Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” 11 лютага расказалі ў Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадарцы.